Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Суцішыўся, пайшоў крыху павольней толькі за Гарой, у лесе, дзе, кажуць старэйшыя людзі, хавалі рускіх салдат у вайну са шведамі і ў нядаўнюю, «першую», вайну з немцамі. Наструніўся, калі ўбачыў наперадзе каня, і каня не абы-якога, а знаёмага ўсёй вёсцы, усяму сельсавету, шпаркага, свавольнага, нават паўшалёнага Ваську — любімца іхняга тутэйшага на-чальніка, Кураглядава. Той, мусіць, вяртаўся ў Янкавіны з Хатавы.

Кураглядаў, здаецца, не бачыў яго — не стрымліваў Ваську, не спрабаваў аб'ехаць. Васька ж смела, нават ганарыста задраўшы гнядую, з белай мызай галаву, трусіў на яго, злосна касіў вочы і натапырваў вушы, але калі Сцяпан спрытна схапіў дужай рукой за аброць, ткнуўся і паслухмяна стаў.

Сцяпан абышоў яго: Кураглядаў, згледзеўшы, хто заступіў тут, у лесе, дарогу, ад страху нацягнуў лейцы, пасля палахліва пачаў ляпаць сябе па правай кішэні сініх галіфэ.

— Ну што, душагуб? — не сказаў, а выціснуў з сябе Сцяпан. — Рады, што загубіў старога чалавека, скалечыў мне жыццё?

— Не падыходзь! — Кураглядаў — у наваксаваных хромавых ботах, у трошкі выгаралым ужо мундзіры сталінскага крою, поўны і сыты — выхапіў і наставіў на яго наган. — Буду страляць!

Сцяпан і не думаў нават яго чапаць, але хацеў сказаць усё, што прасілася з яго змардаванай душы.

— Гад ты! Нелюдзь!

— Не падыходзь! — затросся той, аж вытрэшчваючы ад страху вочы, пазіраючы на яго самкнутыя вусны ды на моцна сціснутыя кулакі. Пасля, мільгнуўшы позіркам па баках, далей выцягнуў руку са зброяй. — Сабаку сабачая смерць!

Амаль тут жа з рулькі выбліснула яркая зорачка — штосьці цяжкае пляснула яму па грудзіне, запякло ў сэрцы; вочы затуманіліся; галава, усё цела сталі цяжкія і ў той жа час зусім бязважкія.

Нібы падкошаны, Сцяпан упаў. Не адчуваў ніякага болю — праўда яшчэ разы два альбо тры, здаецца, штосьці пляснула па плячах; ён сцепануўся колькі разоў, а пасля заціх. Канечне, ён і не ведаў, і не ўсвядомліваў, што з ім: страціў прытомнасць.

Ды неўзабаве пачаў вяртацца з небыцця, веяк раптоўна адчуўшы, што яснее розум, а ўсё цела з ног да галавы пранізвае суцэльны пякучы боль, а пасля адчуў: крэкчучы і натужваючыся, хтосьці абхапіў яго пад пахі і вала-чэ, а ягоныя ногі цягнуцца, грабуць зямлю.

— Цяжкі ж, зараза! — пачуў блізкі прыглушана-задыханы мужчынскі голас. Можа, ён, гэты голас, і не быў ціхі, але так яму здалося, бо вельмі шумела ў вушах, быццам паблізу булькацела плынь мелкаводнай хуткай рэчкі альбо гудзеў млын.

Міжволі, ад рэзкага болю, што шылам кальнуў у галаву, самі адплюшчыліся вочы, і ён нібы скрозь туман убачыў блізкую зямлю — сухі шэры пясок, цёмна-рыжыя ігліцы, кавалкі старога галля, а вось ужо і густы зялёна-жоўты мох, блізкія чорныя хромавыя мужчынскія боты, што рухаліся. Ён нават адчуў пах скуры і ваксы. Прыйшло прасвятленне, дзе ён і што з ім: яго прыбірае далей ад дарогі, цягне ў лес Курагля-даў, які нядаўна стрэліў у яго, аглушыў куляй і зваліў з ног.

Разам з памяццю, што ўсё больш яснела, нечакана апякла сэрца зусім цвярозая трывога: гэты злыдзень цягне яго, параненага і абняможанага, далей ад людскіх вачэй зусім невыпадкова, задумвае самае ганебнае і смяртэльнае для яго. Але ён не мог ні зачапіцца наскамі ботаў за зямлю ды затрымацца, ні падхапіцца і вырвац-ца: не меў ні волі, ні сілы.

Кураглядаў жа крактаў і крактаў, цяжка дыхаў і ва-лок яго ўсё далей у лес, вось за вялікім лаўжом ламачча кінуў вобзем — Сцяпан тут жа ткнуўся тварам у дол, прышчаміў нос, абкалоў у шыгаллі шчокі і лоб, а заадно адчуў пах сухой зямлі, перамяшаны з водарам смалы і моху. Не бачыў, але адчуваў: Кураглядаў прысеў збоку і шоргае-шоргае па доле далоньмі — мабыць, сцірае з іх ягоную кроў. Гэта, канечне ж, ад яе мокра пад пахамі і на грудзіне.

— Усе рукавы, кашуля ў крыві, — занепакоена прамовіў Кураглядаў, а потым, чутно было, падняўся і ткнуў наском у падэшвы ягоных ботаў. — Гэй, уражына, жывы яшчэ?

Сцяпан, хоць нібы з-за сцяны чуў гэта, але па-раней-шаму ве мог ні падняць галавы, ні павярнуцца, ні прамо-віць слова, ляжаў ніцма, ужо знемагаючы ад болю.

«Лес, гарачыня… — падумаў са страхам. — Сцяку крывёю… Канец…»

— Дык ты здох ці не? — зноў ткнуў наском і запытаў Кураглядаў. Канечне, ён тоўк не з усёй сілы, толькі падварушваў, але ад гэтага штуршка ягонае цела быццам торгнулася. А можа, і не торгнулася, а толькі прабегла па ім нейкая жыва-адчувальная хваля. Ад яе ён, мабыць, застагнаў.

— Жывы?! — здзівіўся Кураглядаў, нагнуўся, перавярнуў яго на спіну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x