Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Поспехаў вам! — задаволена заззяў Уладароў.

Калі ўсе падняліся, рушылі, спяшаючыся хутчэй вышмыгнуць з гэтага кабінета, да Кураглядава праціс-нуўся Курлоў, шапнуў на вуха:

— Ну што, дзядзька Апанас, ударым па цымбалах?

— Таварышы! — затрымаў усіх, штосьці толькі цяпер успомніўшы, Уладароў. А калі ўсе азірнуліся, дадаў: — Зайдзіце на склад і атрымайце бюсты Леніна. На месцах павінна быць чым болей нашых атрыбутаў. — I яшчэ, іншым, строгім голасам: — Кураглядаў, застанься.

Старшыні, пачуўшы, каго пакідаюць для прачухан-цаў, з палёгкай уздыхнулі і рванулі з кабінета ды з прыёмнай. А што да цябе, дружа Кураглядаў, дык сам вінаваты: выскачыў, захацеў палёгкі за чужы кошт!

Уладароў сеў, закурыў, набычана зыркнуў:

— Ты чаго гэта, землячок, даеш у хамут? Запытаў іранічна. Што яны землякі, ад усіх таіўся і прасіў, каб ён таксама маўчаў пра гэта. Праўда, ад Мірзоева сакрэтаў не было, той усё ведаў. Кінуўшы гэтае „землячок“ (раней называў „земляком“ ці „зямелем“), наўмысна паказаў капітану дзяржбяспекі: іхняе зямляцтва справе не замінае, а па-другое, ён трымае падна-чаленага далёка ад сябе. Нават во чубіць.

— Чэсна кажу: Уладзімір Пятровіч, не выцягнем мы столькі, — адказаў ён, пазіраючы ў блакітныя халодныя вочы земляка. — Люд не стаў яшчэ на ногі.

— А там, ва ўсходніх абласцях, у Расіі, стаў? — ястрабам накінуўся Уладароў. — Гэтых, нелаяльных, нават варожых да нас, што не ішлі ў партызаны і на фронт, ты шкадуеш, а тых, нашых, свядомых, — не? Няхай пухнуць з голаду, гінуць? Дзіўная, я табе скажу, твая „дыялектыка“! Стратай класавай свядомасці, антыпартыйнасцю пахне!

— Я канстатую факт…

— Я табе, такую тваю, дам „факт“! Факт такі, што тут, не зважаючы, што многія вёскі былі спаленыя, сытней ядуць. А раз так — трэба праявіць свядомасць, йрацоўную салідарнасць, інтэрнацыяналізм і падзяліцца з тымі, хто сёрбае нішчымнае. Калі не зразумела ім гэта самім, дык трэба ўталкаваць, убіць ім у башку! А па-другое, задрыпаны дыялектык, хіба не ведаеш: сацыялізм не ўсталёўваўся і не ўсталёўваецца ў белых пальчатках! Ці не разумееш гэтага, яшчэ не дарос нават да нашага унтэр-афіцэрства, як называў ніжэйшы кіруючы склад партыі таварыш Сталін? Ці, можа, не разумееш, што такое партыйная дысцыпліна?

— Усё разумею, — пакорліва адказаў ён.

— Дык менш разводзь анцімоніі, сам не расслабляйся і не расслабляй іншых — больш і лепш выконвай! Не забывай: быццё вызначае свядомасць. I біццё! — Усміхнуўся. — Так, таварыш Мірзоеў?

—Ідэалагічная работа, у тым ліку і з камуністамі, найперш з тымі, хто праяўляе слабахарактарнасць альбо амаральнасць — ваш участак работы, таварыш Уладароў, — адказаў той, таксама курачы „казбечыну“ і ходзячы па кабінеце. — У мяне асабіста да таварыша Кураглядава іншае пытанне. Я склаў карту, калі і дзе ў раёне абрабавалі магазіны. Скажыце, паважаны: чаму ў вашым сельсавеце магазіны нечапаныя?

Душу Кураглядава апёк холад — і ад намёку пра амаральнасць, і ад запытання пра абрабаваныя і неабрабаваныя магазіны. Што — гэты пёс штосьці вынюхаў?

— Хіба гэта кепска, таварыш Мірзоеў? — ледзь знайшоў сілу, каб падаць голас у даволі спакойным, упэўненым тоне.

— Не, не кепска. Але кепска іншае. Апрача вашага і яшчэ аднаго сельсавета, дзе старшыня Курлоў, астатнія магазіны пачышчаныя.

— Відаць, мы здолелі лепш наладзіць ахову вёсак ад бандытаў, таварыш Мірзоеў.

— Я не сказаў бы, што гэта так. Нядаўна мы ўзялі аднаго мацёрага злодзея, што меў сувязь з лесавікамі, дык ён клянецца: некаторыя магазіны ні ён, ні лесавікі не чапалі.

— Дзіўна было б, каб злодзей ва ўсім сумленна прызнаўся, — пачаў браць сябе ў рукі Кураглядаў.

— Згодзен, рэдка які злачынец прызнае сваю віну, — пыхкаў дымам Мірзоеў. — Але пасвойму дзіўна і тое, што вас рабаўнікі чамусьці абыходзяць.

— Вы што — хочаце сказаць, што я і Курлоў, камуністы, партызаны, урэшце, людзі з Вялікай зямлі, хаўруснічаем з мясцовымі бандытамі? — пайшоў у атаку Кураглядаў, палічыўшы, што з такімі пыхліўцамі, як Мірзоеў, трэба паводзіцца па-іхняму — лупіць ім у лоб. Яны паважаюць, нават высока цэняць сілу, смеласць і нахабства.

— Каб я такое падазраваў, то мы з вамі размаўлялі б у іншым месцы і па-іншаму… — Не сумеўся, адрэзаў той. — Я падазраю іншае: ці не правароньваеце вы, ці не чапаюць у вас нічога лесавікі таму, што якраз у вас наладзілі сабе харчовую базу альбо, як тут кажуць, папас? Адпаведна, ці не трэба лепш памацаць некаторых вашых, асабліва хутаранцаў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x