Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праўда, цяпер вось, гледзячы на гэтых рагатуноў і курцоў на райкомаўскім калідоры, надта не пазнаеш, хто што думае і чаго хоча, усе нібы радыя адзін аднаму, жартуюць, але кожны свае намеры выношвае ў глыбо-кай тайне. Амаль усе ў афіцэрскай форме без пагонаў, у хромавых ботах, распраміліся, папаўнелі пасля лесу, адчулі смак улады.

Убачыўшы яго, насустрач памкнуўся Курлоў — невысокі, куртаты, з капой віхрастых цёмных валасоў на круглай, як качан, галаве і з цёмнымі густымі бровамі. Як і многія з іх, мае чэпкі, пранізлівы «партызанскі» позірк. Можа, каб адразу пазнаць чалавечую душу, можа, са звычкі позіркам абмацаць, чым можна ад цябе пажывіцца. Лепшы сябрук, хаўруснік, але… Заедзе калі, па-сядзіць гадзіну-другую, кульне чарак дзесяць, пойдзе — глядзі, нечага няма: то нажа добрага, то нажніц альбо сякеры.

Вітаючыся, Курлоў красамоўна моцна паціснуў руку і падміргнуў — за ўдалы «візіт» у прудскі магазін.

— Што за нарада сёння? — Кураглядаў адразу настроіў яго на дзелавы лад.

— Пра новыя нарыхтоўкі, — адразу пасур'ёзнеў той.

— Чаго?

— Пасяўнога матэрыялу.

— Якога?

— Бульбы.

— А дзе яе ўзяць?

— Гаспадар зараз падкажа… — усміхнуўся Курлоў. — Ён усё ведае, нам застанецца толькі выканаць яго заданне.

— Товарищи! — прагучаў знаёмы голас сакратаркі-машыністкі Валянціны Мікалаеўны. — Пожалуйста, в кабинет к первому секретарю.

Гул на калідоры тут жа ўлёгся; курцы пачалі кідаць недакуркі ў драцяныя, абкладзеныя з сярэдзіны кардонам вёдры, зашпільваць па-вайсковаму, папраўляць на сабе гімнасцёркі і мундзіры, нібы нацягваць на твар мас-кі, з якімі яны ўжо не звычайныя людзі, а «ніжэйшае кіруючае звяно». Павалілі ў прасторную прыёмную, дзе вешалкі для іхняй верхняй вопраткі, стол з масіўнай нямецкай машынкай для Валянціны Мікалаеўны (яна заў-сёды з кароткімі валасамі, у чорным прыталеным касцюме, мужчынскай белай кашулі і пад гальштукам, строгая і недаступная), з прыёмнай паціснуліся праз двое дзвярэй у вялізны кабінет, дзе на паркетнай падло-зе агромністы каляровы пакінуты немцамі дыван, на ім — некалькі засланых зялёным аксамітам сталоў і два рады крэсел пад імі, вялікі стол гаспадара з двума тэлефонамі, з папкамі і кадоўбчыкам завостраных алоўкаў. За сталом стаіць высокі, падцягауты светлавалосы Уладароў у новенькай зеленавата-шэрай «сталінцы», над ім — партрэт маладжавага прыгожага Сталіна, на вуснах таго — лагодная ўсмешка, а ў вачах — строгасць. Побач з Уладаровым новая высокая тумба, абцягнутая чырвоным матэрыялам, а на ёй — бюст Леніна ці, лепш сказаць, вялікая белагіпсавая галава, крыху — трохкутнікам — плечукоў і грудзіны, а на ёй вызначаюцца верх штрыфляў і гальштук з вялікім вузлом.

— Здравствуйте, товарищи председатели! — лагодна сказаў на хор іхніх прывітанняў Уладароў. Хоць цяпер голас мяккі, але ўсе ведаюць, што праз хвіліну-другую ён можа быць ужо сталёвы. Уладароў хутка адчуў сябе Першым тут, пачаў адасабляцца і ўзвышацца — кажуць, вельмі любіць, што яго якраз так вазываюць — «Першым».

Кожны са старшынь спрабуе сесці на крэсле каля сця-ны — далей ад стала, дзе ўжо звыкла сядзяць старшыня райвыканкома, капітан Мірзоеў, сакратары райкома і некаторыя загадчыкі аддзелаў, начальнік міліцыі — «кіруючае ядро раёна».

— Якія ўсе маладыя і прыгожыя! — добра ведаючы ўсіх, паблажліва пажартаваў Уладароў, назіраючы, дзе і як усе садзяцца, ды трымаючы меншыя пальцы правай рукі паміж гузікамі фрэнча. Калі гэтак мякка сцеле, дык сёння не будзе даваць наганяй, а пачне азадачваць. Нападзе на кагосьці, падсыпле перцу пад канец нарады, каліпойдзе «рознае» альбо «індывідуальная гутарка» — ахвяра, канечне, яму ўжо вядомая, але ён пакуль што тоіцца пра гэта.

Сярод іх ёсць звычайныя гаваркія людзі і тыя, хто заўсёды хоча трапіць на вочы Уладарову, падхалімы, але цяпер, ужо ведаючы пра блізкі вялікі клопат, ніхто з іх угодліва не загарэзаваў, каб падхапіць жарт Уладарова. Не той выпадак, каб падтакваць, выбіцца ў любімцы.

Уладароў адчуў гэта, адмыслова ўсміхнуўся: хітрыя ўсе вы, чэрці; многія таксама зразумелі яго гэтую ўсмешку, па-свойму адмыслова ўсміхкуліся, чакаючы «азадачвання».

Першы вытрымаў паўзу, каб усе расселіся, «сабралі-ся ў кулак», а потым абапёрся далонямі на свой стол, адразу змяніўся, падзелавеў:

— Таварышы камуністы!

Усе падаставалі з планшэтак блакноты, самапіскі і наструніліся, ведаючы, што Уладароў любіць, калі ўсе сама ўвага, і злуецца, калі хто-небудзь не слухае, перамаўляецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x