Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мы з вамі жывём у няпросты час, — як і заўсёды, пачаў з «палітычнай ацэнкі моманту» (заўтра ў сваіх сельсаветах пачнуць так нарады і яны, старшыні). — Савецкі народ пад мудрым кіраўніцтвам вялікага і геніяльнага Сталіна і нашай слаўнай партыі атрымаў цяжкую выдатную перамогу над лютым ворагам усяго чалавецтва — фашысцкай Германіяй, наладжваецца на мірнае стваральнае жыццё. Праўда, міжнародны імперыялізм спрабуе выкарыстаць нашы часовыя цяжкасці і паставіць нас на калені, палохае новай разбуральнай вайною…

Голас Уладарова пагучнеў, наліўся гневам.

— Ды нічога ў іх не выйдзе! — падняў, патрос у паветры кулаком. — Мы зноў супрацьпаставім цемрашалам і захопнікам нашу вернасць несмяротным ідэалам Леніна і Сталіна, нашу класавую свядомасць, еднасць, мужнасць і працавітасць — лепшыя рысы, уласцівыя найперш вялікаму савецкаму народу…

«Трыбун! Кіраў!» — які ўжо раз пазайздросціў Кура-глядаў, ведаючы, што Уладароў не нашмат старэйшы і не асабліва болей адукаваны, але лепш умее гаварыць. Найперш з-за вёрткага языка быў заўважаны і падняўся ўверх у партызанах.

— Ясна, таварышы, гэтыя якасці нялёгка рэалізаваць у нашых умовах, ва ўмовах несвядомасці, былых буржуазных і жывучых уласніцкіх настрояў пераважнай большасці мясцовых насельнікаў…

«Зараз скажа: „Але нашто тут мы з вамі?“

— Але нашто тут мы з вамі? — сапраўды ўсклікнуў Уладароў і сам адказаў: — Выявіць, судзіць ворагаў, пераканаць нелаяльных і заблуджаных, усім прывіць нашу свядомасць і ідэйнасць, каб усе як след уліліся ў дружную сям'ю савецкіх народаў.

Чуючы добра знаёмае, Кураглядаў расслабіўся і апусціў вочы долу — на свае бліскучыя боты, на шыкоўны рознакаляровы дыван. I нечакана ад таго, на што ўпёрся позірк, замёр. Колькі разоў слізгаў вачыма па гэтым прыгожым дыване (адзін такі ва Уладарова дома), раз-глядваў розныя спрытныя ўзоры і дзівосныя яркія колеры, але такое, як цяпер, убачыў упершыню: у вузкай палосцы, што акаймоўвала дыван з чатырох бакоў, сям-там вышыта свастыка! Дыван дык дыван! Сімволіка дык сімволіка! Ды дзе! У якім кабінеце!

Пахаладнела душа: перапыніць Уладарова, сказаць пра гэта пры ўсіх? Не скажы, ранапозна хтосьці агледзіць — усім не паздаровіцца за „страту пільнасці“. Але скажы цяпер, пры такім мностве люду, — можа разысціся страшная чутка. Не. Трэба паказаць аднаму Ула-дарову. Няхай, пакуль не позна, прыбярэ з вачэй і ад-сюль, і з дому гэтае паганае хараство, засцеражэ сябе і іх ад наручнікаў.

Уладароў сеў, узяў свой блакнот, дзе былі загадзя падрыхтаваныя ягоныя тэзісы.

— Перад намі, таварышы, сёння некалькі, я сказаў бы, баявых задач, — прамовіў. — Першая — палітычная. Трэба як след адсвяткаваць Першамай. Трэба прывучваць мясцовых, што не самыя галоўныя святы Каляды, Вялікдзень, розныя Пятры, усе святыя і гэтак далей, а галоўныя іншыя, нашы: Першамай, Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. Вывесьце сцягі, партрэты кіраўнікоў партыі і дзяржавы, склічце сходы, а то і правядзіце шэсце па вёсцы з транспарантамі, музыкай, наладзьце танцы. Каб выманіць несвядомы люд з хат на вуліцу, мы пастараемся прыслаць у цэнтральныя вёскі аўталаўкі… Усё зразумела?

— Усё.

— Зразумела.

— Другая задача, таварышы, гаспадарчая і ў той жа час таксама палітычная, — прадоўжыў Уладароў. — Многія рэгіёны краіны засталіся без пасяўнога матэрыялу, найперш без бульбы. Значыць, трэба тэрмінова правесці растлумачальную работу ў сваіх сельсаветах і сабраць звыш дзесяці тысяч пудоў бульбы — недзе па ты-сячы пяцьсот пудоў ад кожнага сельсавета.

Усе заварушыліся, уздыхнулі: ого, колькі! Бачачы і чуючы, як застагналі старшыні, Уладароў пажартаваў:

— Калі, таварышы, здадзім яшчэ болей, дык нам усім будзе толькі лепш…

— Чаму, таварыш Уладароў, такая ўраўнілаўка? — падаў голас Кураглядаў, хоць яшчэ да апошняй хвіліны думаў маўчаць, баючыся гневу з-за свайго новага „асабістага пытання“. — Ёсць сельсаветы, як у мяне, дзе ўсе вёскі згарэлі ў вайну, а ёсць такія, дзе амаль усе вёскі ўцалелі. Дык ім лягчэй.

— Кураглядаў! — занелюбіў Уладароў. — Ты — што? Не разумееш моманту, партыйнага задання?

— Разумею. Але я супраць ураўнілаўкі. Прашу з майго сельсавета скінуць пудоў пяцьсот.

Папрасіў так не таму, што пашкадаваў свой люд, які вярнуўся з Германіі і сама становіцца на ногі, а з-за таго, што баяўся трапіць у лік тых, „хто не справіўся з задан-нем“ і каго будуць бэсціць, дадуць вымову.

Некалькі старшынь, асцерагаючыся, што Уладароў паслухае і набавіць пудоў на Гхнія сельсаветы, узарва-ліся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x