— Я згодзен ва ўсім памагаць вам, таварыш капітан, — ужо ўпэўнена прамовіў ён.
— Пра аператыўны план, пра найбольш падазроных і небяспечных тыпаў з вашага сельсавета мы пагаворым асобна. Тым больш што пра таго-сяго з іх у мяне ўжо ёсць матэрыялы…
„Матэрыялы“ на днях падкінуў ён, Кураглядаў. Тое-сёе за сваім подпісам, тое-сёе за подпісам „чалавека з народу“ — Мішкі. На хутаранца Грыгарцэвіча і на яго пляменнікакаваля.
Добра, што закінуў прынаду… — падумаў Кураглядаў, бачачы, што Мірзоеў задаволіўся і збіраецца пакі-нуць іх. — Няхай бачыць гэты каршун, што я таксама пільны, няхай трасе тых і выяўляе: вінаватыя яны альбо не? Чым болей будзе ў яго валтузні з мясцовымі — тым нам будзе спакайней…»
— Ты што, такую тваю, сабе дазваляеш? — Пры ім? — калі Мірзоеў выйшаў, зашыпеў на яго Уладароў, наўмысна груба тушачы ў попельніцы цыгарэціну. — Заданне партыі аспрэчваеш, непачцівы тон размовы з дзяржбяспекай дапускаеш?
— Ды пайшоў ён!.. Каршун!
— Вось іменна: ён — каршун! А ты… Ты — мокрая варона…
— Выскачка! Кар'ерыст!
— Цыц! — абарваў Уладароў і зашаптаў: — Хіба, дурань яловы, не бачыш: ён, а з ім і яго служба не толькі мясцовым, але і нам з табой не зусім вераць? Няўжо не цяміш: мы тады заваюем іхні давер, калі будзем не толькі прынцыповыя, але нават бязлітасныя да ўсіх?! Адпаведна, нам трэба не толькі трубіць у вушы нашы пропаведзі, але і лупіць між вушэй!
— Дык хто ў раёне гаспадар: вы альбо Мірзоеў? Уладароў нервова ўзяў новую цыгарэціну, прыкурыў.
— Спыні распускаць язык! — Папунсавеў. — I ўвогуле… Ты што — зноў завёў шурымуры?
«Данясла ўжо нейкая свалачуга», — непрыемна кальнула яму ў сэрца, але ўсё ж спакойна адмахнуўся:
— Паклёп.
— Кінь! — зазлаваў той, што яго падманваюць. — Сігнал ад вас.
«Хто накляпаў? Навуменкаў? Мішка?»
— Кідай бугайнічаць, імпатэнт! Калі пацвердзіцца чутка, то беражыся: цяпер ужо ліпавай паперкай не прыкрыешся!
— Кажу ж, паклёп, Пятровіч.
— А чаму жонку сюды не клічаш? Я сваю выклікаў.
— Вы тут як за сцяной, а я — у пушчы…
— Бандытаў рана-позна вылавім, нелаяльных перасадзім ці пераломім. А што да горада — дык пачакай, адбудзь пакаранне, заслужы давер. Але толькі не бугаёўствам…
«А сам… — абурыўся ў душы Кураглядаў. — Кажуць, цяпер ціскаеш былую маю сакратарку, Святлану, якую ўладкаваў на працу ў раённую газету».
— Хопіць гуляў, — нібы поп, наказаў Уладароў. — Ты ж — не абы-хто, а наша наменклатура. Адпаведна, павінен дбаць не толькі пра свой, але і пра наш аў-тарытэт.
«Дбаць пра наш знешні бляск… — карцела сказаць земляку-двудушніку, але не, так не скажаш. — Але пачакай, зараз добра пстрыкну і табе па носе…»
— Я паслаў ужо ліст жонцы: каб ехала сюды, — кінуў мімаходзь. — А цяпер дазвольце, таварыш першы сакратар райкома партыі, задаць вам не побытавае, а палітычнае пытанне!
Той набычыўся, аж, здаецца, прыпадняўся яго хіб.
— Як зразумець, што якраз гэтым дываном вы заслалі падлогу ў сваім кабінеце?
— Дыван як дыван, — буркнуў той. — Трафейны. Народныя і партыйныя грошы на' яго не патрачаныя.
— Я не пра гэта…
— А пра што?
— А вы як след апусціце вочы долу, прыгледзьцеся да тэтага трафея.
Той насцярожана падняўся з-за стала, агледзеў край дывана, што быў вольны ад крэслаў.
— Кажу ж, дыван як дыван.
— А вы зірніце пільней, — у меру зларадна і ў меру па-змоўніцку прыставаў Кураглядаў, потым таксама падняўся, паднёс насок бота да аднаго са страшных малюнкаў. — Не бачыце, што тут?
Уладароў нагнуўся ніжэй, а потым прысеў — ту жа дзябёлая шыя яго пачала густа налівацца чырванню. Здаецца, дакраніся іголкай да яе, як вось ужо і да шчок, вушэй, дык з іх пырсне, як з пераспелага памідора. Калі ж падхапіўся на ногі, то твару яго было не пазнаць: вус-ны перакасіліся, у вачах застыў дзікі жах (з гэтага дня ён на ўсё жыццё пачне нервова смыкаць ротам).
Вылаяўся шэптам, потым паказаў дрыготкім паль-цам на ўбачаны малюнак:
— Ты калі заўважыў гэта?
— Сёння.
— Паказваў каму? — пачаў нязграбна адшпільваць гаплік на фрэнчы.
— Не.
— Прашу, Апанас, маўчы! — зірнуў з мальбою. Здаецца, скажы, каб ён, старшы, строгі, стаў на калені, пацалаваў бот, дык і кінецца долу, лізне. — Іначай усім нам… — Правёў далоняй па шыі. — Зразумеў?
Падышоў да свайго стала, узяў графін з вадой, але не мог наліць з яго ў шклянку — толькі, сутыкаючыся, звінела шкло аб шкло. Так і не наліў, паставіў графін на месца.
— Сволач, сука гаспадарнік! — засіпеў, знайшоўшы вінаватага. — Бач, што падсунуў! Міну з мінаў! Падлаўлю на нечым, засаджу! — Павярнуўся, схапіў яго за рукі і затрос. — Дзякуй, Апанас! Я ніколі не забуду тваёй дабрыні. Памагу табе ва ўсіх тваіх бедах.
Читать дальше