Кінуўся да свайго сейфа, адчыніў яго і дастаў адтуль, з-за папер, пляшку. У ёй было з большую палову канья-ку. Наліў у шклянкі, адну падаў яму.
— Давай, — хітнуў галавой. — Бяры.
Уладароў першы выпіў, лепш сказаць, глытнуў са сваёй шклянкі адным залпам. Сеў і ўжо ўпэўнена закурыў. Выцер хустачкай пот з лоба.
— Не хвалюйся, Пятровіч, усё будзе добра. Толькі тЭрмінова прыбяры з вачэй гэтае ліха, — прамовіў Кураглядаў. Сказаць шчыра, яму было вельмі прыемна, што ўбачыў Уладарова гэтакага перапужанага, але перамагаў сябе, не паказваў сваёй урачыстасці. Канечне, заваяваў права называць свайго ўладнага земляка на «ты».
— Дзякуй, Апанас, — нібы заведзены паўтарыў той. — Ты, можа, нават не ўяўляеш, ад якой бяды нас усіх выбавіў… Дазваляю, ідзі ў «Зару», здымі стрэс…
— А ты, Пятровіч, схадзі да Святланы… — асмялела ўсміхнуўся ён. — Разамні да таго стану, каб закрычала: «Праклятая плоць! Праклятая плоць!» Не толькі на душы палягчэе, але як рукой увесь цяжар здыме! Страсць яе як агонь ачышчальная…
Уладароў падняў вочы — здаецца, вінаватыя, з сорамам — ды памацаў адну, другую свае шчокі:
— Ладна, Апанас. Не помсці. Ідзі. Я хачу пабыць адзін.
Калі Кураглядаў выходзіў з будынка, усё яшчэ цешыўся ў душы, усміхаўся сам сабе. Пасля спахапіўся: ці не затанна прадаў Уладарову не толькі яго цяперашнюю, будучую кар'еру, але і ягонае жыццё! Можа, варта было прыберагчы гэтую тайну на больш цяжкі для сябе дзень? Не. Добра, што якраз сёння адкрыў таму вочы. З такой тайнай — жарты малыя, як з агнём за пазухай.
За варотамі падскочыў Мішка. Ужо адзін тут з усіх сельсавецкіх фурманоў. Вочы ззяюць, на вуснах — змоў-ніцкая ўхмылка:
— Ну што, шыбуем у «Зару»?
— На базу, — асек ён. — Трэба атрымаць тое-сёе для сельсавета. Справа, работа — найважней за ўсё! Ясна?
Неўзабаве на складзе ўзялі розных бланкаў, кан-торскіх кніг, паперы, самапісак, алоўкаў і гумак, а так-сама новы бюст Леніна. Кураглядаў затрымаўся з загад-чыкам склада, былым калегам па адным атрадзе, каб яшчэ тое-сёе выцыганіць звыш нормы. Калі ж вярнуўся з такім-сякім новым набыткам да сваёй брычкі, абамлеў: Мішка мала што, накінуўшы на шыю бюста пятлю, трымаў-важыў цяжар на аборцы, дурасліва пасміхаўся, дык яшчэ і цэліўся вольны канец аборчыны прывязаць да ручкі калёс — каб бюст не зляцеў з брычкі па дарозе.
Кураглядаў, азірнуўшыся і бачачы, што нікога вакол няма, з наскоку з усяе сілы бухнуў Мішку нагой ніжэй спіны:
— Ты што, гад? Пасадзіць сябе і мяне заадно захацеў? Той адскочыўся, вылупіў вочы: маўляў, за што? За нявінны жарт? Ага, «жарт»! Ён, Кураглядаў, добра помніць выпадак, што быў да вайны ў іхнім раёне. У горадзе сабралі перадавых калгаснікаў. Давалі Ім падарункі: каму — адрэз матэрыялу, каму — кашулю альбо кепку, а адному далі звязку кніг Леніна. Гэты ўзяў іх і разгу-біўся.
«Так табе, брахун, і трэба!» — пакпіў адзін вясёлы з залы. Зарагаталі і ў зале, і ў прэзідыуме. Але назаўтра веселуна і яшчэ некалькі самых заўзятых рагатуноў узялі, судзілі як «падкулачнікаў» і патарабанілі туды, куды, як кажуць, Макар цялят не ганяў.
— Здымі, сволач, пятлю з шыі! — засіпеў Кураглядаў. — Абгарні чым і трымай на каленях! Як самы каштоўны цяжар!
Затым, накіроўваючыся да рэстарана, выцер халодны пот з лоба.
«Ну й дзянёчак сёння! На кожным кроку — сюрпрызы! Ды яшчэ якія!»
На стаянцы каля рэстарана, забіраючы з сабой партфель з паперамі, загадаў Мішку:
— Нікуды не адлучайся. Сцеражы бюст.
— Каму ён трэба? — адказаў той, дурны, незадаволены, што няможна і яму сысціся са сваімі калегамі ды кульнуць па чарцы-другой.
— Ціха ты!
— Прыплаці — ніхто не возьме… — ныў, можа, і згаладалы Мішка.
— Насмешкі, дурань, могуць быць, — наставіў на розум Кураглядаў. — А насмешкі, кажу, рэч небяспечная.
Рэстаран «Зара» (за палякамі — «Ранэк», пры немцах — «Дэр Моргэн») быў зачынены з сярэдзіны. Як і заўсёды, у такі дзень, калі ў горадзе якая-небудзь сходка. На шкле ўваходных дзвярэй была прыклеена па-перчына: «Нзвнннця. У нас сягодня спецабслужывання».
Каму-каму, а Кураглядаву ўсё ясна. Па-першае, тыя, хто прыязджае на нараду, жывыя людзі, ім трэба падсілкавацца, а па-другое, ім, «нізавому кіраўніцтву», паўлегальна дазваляецца, вырваўшыся з глухіх куткоў, сустрэцца тут з сябрамі, пасядзець разам, павесяліцца, дык вось Уладароў паклапаціўся, каб усё гэта было за за-чыненымі дзвярыма, без лішніх вушэй ды вачэй. Такая завядзёнка з Новага года, калі адзін з п'яных старшынь прылюдна аглушыў другога п'янага паўтарачкай з-пад шампанскага, даказваючы, што асабіста ён зрабіў болей подзвігаў у партызанах. Дзіва: усе добра знаёмыя, могуць успомніць кожны крок, кожнае слова адзів аднаго, але цяпер амаль усе, успамінаючы вайну, і фантазіруюць, і маняць, уздымаюць сябе ў вачах іншых, хва-ляцца. Усе — не абыхто, а сама меней вартыя звання Героя Савецкага Саюза. Кураглядаў — таксама такі ж. Бывае, калі кульне чарку-другую, любіць фарсянуць звыш меры.
Читать дальше