Генрых Далідовіч - Станаўленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Станаўленне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.

Станаўленне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось i дачакаліся, што ў млын паедзем, — неяк шчасліва ўсміхнуўся бацька, мажучы з’езджаную вось. — Хочаш хлеба?

Казік кіўнуў галавою, успомніў, што даўно ўжо не трымаў у роце i сухой скарынкі, забыўся пра яе смак.

— Будзеш на днях есці свежы хлеб, — кажа бацька. — Колькі захочаш, столькі i з’ясі…

Казік прыпомніў, як маці ў пачатку лета — у апошні раз — пякла хлеб. Размяшала загадзя муку з вадою ў дзежцы, паставіла яе на печ. Раніцаю рукамі мясіла цеста, клала на лапату, што была пасыпана мукой, апускала рукі ў вядро з вадою, пасля гладзіла цеста, аж яно блішчала, тыцкала наверсе яго пальцам, робячы крыжык, паабапал яшчэ торкала дзірачкі, сунула лапату ў гарачую печ, i турзаючы лапату да сябе, ссоўвала з яе цеста на падмецены пальтовым веткам под. I так яна паклала паблізу прычарнелага жару пяць булак. Апошні раз, як сабралася засунуць на под маленькую для яго, Казіка, булачку, прымусіла стаць ля прыпека i колькі раз дакранулася да яго галавы лапатаю i нешта шаптала. Так яна лячыла, каб ён болей у пасцелі «не лавіў рыбы». A пачаў «лавіць рыбу» ён таму, што спалохаўся паліцыянтаў. Тады, зайшоўшы днём у ix хату, адзін з ix, невысокі, тоўсты, як калодка, нібы жартам піхнуў яму, сцішанаму, руляй вінтоўкі ў жывот, пасміхнуўся: «Чаго баішся нас, малы заходнебеларусец?.. Скажы лепш, ці прыходзяць да вас парцізаны?..»

Хлеб хутка пачынаў пячыся, пах на ўсю хату соладдзю, што цяпер ад успаміну пра той хлебны пах у Казіка аж закружылася галава, a ў роце нагнала сліны…

— Ну, ідзіце снедаць! — адчыніла дзверы ў сенцах i паклікала маці.

Казік хуценька павярнуўся i падаўся ў хату: на сняданак яго не трэ было шмат клікаць. Убачыў, што на полі ўжо, пакуль ён пастаяў ля бацькі, амаль не стала туману, там цяпер рэдзенькая імжа, блішчыць раса, дзе-нідзе зіхаціць сіненькімі зорачкамі. Белае воблака густа ахутвае толькі лес i паўзе на Равок — там яшчэ надта бела, як зімою ў мяцеліцу.

Цяпер амаль добра відаць блізкія, праз вузкае поле-палосю, нізкія, абсаджаныя садамі i бэзам суседскія хаты, ix гароды i сады. Дым з комінаў уяга не сцелецца па зямлі, а падымаецца ўгору. Толькі комін Грыгарцэвічавай хаты не дыміць: яны штодня рана ўстаюць, выпальваюць у печы хутчэй за ўсіх.

Раніца на хутары. Такая раніца, як была i шмат дзён дасюль за жнівень. I астатняе ўсё такое ж: поле, неба, хаты, конь i карова, якія пасуцца на лужку, свінні ў загарадцы, бацька, маці, ix тупатня ля хаты. I ён, Казік, здаецца, гэтакі, які быў пазаўчора, надоечы i сёння. Толькі вось цяпер дзве новыя думкі ў яго галаве — пра гранату, якую яны са Стасікам пакладуць хутка ў агонь, i пра млын, куды вечарам паедзе бацька i, можа, возьме з сабою…

Зайшоўшы ў невялікую, у адзін пакой, хату, Казік убачыў на стале бульбу, міскі з буракамі, лыжкі. Ён сеў у кутку на лаве i пачаў абіраць гарачую бульбіну.

У калысцы-ночвах, што была падвешана вяроўкамі да столі, ляжала распавітая Вэрця. Яна радасна мармытала, паднімала ўверх маленькія ногі з малюсенечкімі пальчыкамі, гуляла. Матузок ад яе шапачкі пад барадою быў бурачковы, чырванаватай была i грудзіна: відаць, маці нядаўна карміла яе бульбай i буракамі.

Зайшоў у хату бацька; твар i рукі яго былі мокрыя: канечне, мыўся ля студні халоднаю вадою. Выцерся ручніком, падышоў да люстэрка, узяў з-за яго палавінку матчынага грэбеня i прычасаўся, разгладзіў бараду. Валасы ля скроней былі мокрыя, прылізваліся.

— Паядзім гэтыя дні яшчэ без хлеба, — сказаў ён, сеў за стол i дастаў з кішэні штаноў складанчык. — А тады ўжо ўволю паласуемся…

— Ды перачакалі ўжо, дзякуй богу, пост на хлеб, — спакойна, нават шчасліва прамовіла маці.— Жыта ўрадзіла, картофля расце, карова i свінні ест, дык ужо не прападзём з голаду. Можам нават, калі збяром ды прыхаваем, колькі клінкоў сыру ці які кавалак масла выменяць у гарадскіх бежанцаў на якую адзежу. Ходзяць жа i мяняюць людзі… Вунь i пазаўчора, гаварылі, былі ў мястэчку.

Казік абабраў бульбіну, узяў лыжку буракоў i зморшчыўся: такія яны былі гарачыя. Бацька яшчэ не сёрбаў, абіраў i складаў ля сябе бульбу.

— Ох i цяжкая гэта праца — сярпом жаць! — сказала маці.— Але колькі я рук папарвала, жнучы ў хатоўскага пана, зарабляючы той горкі злот!.. I сёння, здаецца, яшчэ i рукі баляць, i спіна баліць. Але люблю жаць. I сёлета сабе жала, гэтак радавалася, што дзеці хлеб скора есці будуць…

Цяпер i маці памылася, выцерлася, села за стол i ўзяла ў рукі цёплую бульбіну. На прыгожым твары яе, здаецца, прапала горнасць, свяцілася вялікая радасць. Даўно ўжо Казік не бачыў яе такой пашчаслівелай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Станаўленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x