Маці, неяк раптоўна згорбіўшыся, замітусілася па хаце, мусіць, нічога не бачыла перад сабою ад слёз. Узяла з калыскі Вэрцю i зноў паклала яе ў калыску. Кінулася да шафы, але нічога не дастала. Садрала з ложка дзяругу, разаслала на падлозе i пачала кідаць на яе падушкі, дзяругі, яшчэ раз адчыніла шафу i выхоплівала з яе сукенкі, ручнікі, прасцірадлы. Кідала долу i галасіла.
— Адзявайся i абувайся, сынок, — сказала яна праз хвіліну, усё плачучы. — Ты вялікі ўжо, сам… Адзін бог ведае, куды нас пагоняць i што з намі зробяць…
У Казіка ў роце стала суха i горача; ён, здаецца, не разумеў ніякага страху, але на самай справе адчуваў яго кожнаю жылкаю, адчуваў, што вось-вось будзе тая самая страшная бяда, якой яны кожны дзень баяліся… Ён знайшоў пад лаўкаю новыя лапцікі, за лета ні разу не абуваныя, палез на печ i выбраў мяккія анучкі.
Вярнуўся ў хату бацька, пачаў памагаць маці ўціскаць i завязваць клунак.
— Выходзь, Бронісь… — зазірнуў з сянец i нецярпліва падагнаў бацьку паліцыянт, — Давай скарэй на двор… Старшы наш едзе. З ім не пагаворыш: люты звер… З-за вас i мне ўляціць…
Бацька, нічога не адказаўшы, хутка апусціў у мех міскі, лыжкі, патэльні i гаршкі, выплюхнуўшы з ix у сенцы ваду i палуднёвую ежу, адчыніў паліцу i забраў з яе сподачкі, відэльцы ды збаны. Завязаў мех i панёс яго перад сабою на двор. Тады вярнуўся i пачаў збіраць харч — звараную бульбу, малако, яйкі. Маці дастала з калыскі Вэрцю, захутала яе ў свежыя полкі, моцна спавіла.
Пачулася, як пад’ехаў яшчэ адзін матацыкл, прыпыніўся i сярдзіта, як чмель, зататахкаў.
— На, Хойзер, вас іст дэн лос [3] — Ну, Хойзер, што тут у цябе? (ням.)
? — злосна па-нямёцку закрычаў прыездяш мужчына.
— Гэр лёйтнант, ix мэльдэ… [4] — Пан лейтэнант, дазвольце далажыць… (ням.)
— пачуўся тут жа збянтэжаны голас старога немца.
— Маўль хальтэн… Лoc, лос! Абэр шнэль, фэрлюхтэр! [5] — Заткніся… Давай, давай! Хутчэй, чорт вазьмі (ням.)
Крыклівая гамонка заціхла, пачулася на двары тупатня, нібы бег статак кароў, i праз нейкі міг убеглі ў хату спалоханыя, але вельмі рашучыя ад гэтага сполаху стары немец i паліцыянт.
— Шнэль, шыэль! Алле хінаўс! [6] — Хутка, хутка! Выходзьце ўсе! (ням.)
— Выходзьце, — сказаў услед за немцам паліцыянт. — Афіцэр загадаў — i салдаты пайшлі за хлеў падпальваць хату… З усіх бакоў, так сказаць…
— Успомняць табе, Шыдлоўскі, яшчэ гэта нашы людзі,— злосна сказала яму маці,— быць не можа, каб век тут ваш Гітлер панаваў, мучыў народ… Адальюцца вам нашы слёзы…
Той, хмурачыся, прамаўчаў, пасля буркнуў:
— Маю хату гэтаксама паляць, бо тут будзе голая зона… Каб нічым не маглі парцізаны пажывіцца… Блакада…
— Не паглядзелі, што i пяты ім лізаў…— злосна сказала маці, узяла на рукі Вэрцю i паклікала Казіка ісці на двор. — I чаму на свеце ест такія дурні: чужынцы прыйдунь, здзекуюцца, а свае ім яшчэ i памагаюць?..
На двары ля ганка Казік убачыў калёсы, на якіх ляжаў мех з пасудаю, кош з пустымі мяхамі, сякера i піла. Бацька вёў з-за хлява мокрага ад расы каня i нёс у руцэ хамут ды дугу, на якой жалобна пазвоньвала кольца.
— Шнэль! — крычаў на салдат i на бацьку высозны, тонкі, што цэп, светлавалосы афіцэр. — Альзо, ецт іммэр форвэртс! У Янковітшы! [7] — Хутка! Bось цяпер толькінацерад! У Янковічы!.. ( ням.)
..
— Ды толпе гэшыхтэ, ды фон гойтэ, ляст айнэн цум ідыётэн вэрдэн [8] — Пасля ўсяго, што сёння нарабілася, i звар'яцець можна… (ням.)
… — як агрызнуўся, крыўдзячыся за гэтыя крыкі, стары немец, пакутліва зморшчыўся.
— На, на, Хойзер! Хальт ды фрэссе, зонст кналле ix дых ві айнэн фэррэтэр аб! — грозна, у злосці сказаў яму прыезджы афіцэр, а пасля ўжо — як угаворваючы ці падбадзёрваючы: — Унд ix бін ззр кранк. Унд кан ніхт… Абэр вір зінд дойчэ зольдатэн… Фэрштэст ду?.. — і, павярнуўшыся да бацькі, загукаў: — Шнэль! [9] — Ну, ну, Хойзер! Сціхні а то застрэлю, як здрадніка! I я хворы. I стаміўся... Але мы нямецкія салдаты... Разумееш? Хутка! (ням.)
Стары немец нічога не адказаў, пайшоў у гумно i хутка разам з маладымі салдатамі пачаў выносіць адтуль мяшкі з жытам.
Бацька дрыжачымі рукамі запрог каня, пайшоў у хату i вынес дзяругу з адзеннем, з цяжкасцю, зморшчыўшыся ад болю ў жываце, падняў яе i паклаў на воз. Клунак заняў шмат месца, здавалася, што не будзе дзе i сесці.
— Вэг! — закрычаў афіцэр, падбег i тыцнуў бацьку кулаком у грудзі.— У Янковітшы… [10] — Прэч! У Янковічы... (ням.)
Бацька пачаў разварочвацца, выязджаць з двара.
Читать дальше