Генрых Далідовіч - Станаўленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Станаўленне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.

Станаўленне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што вы хацелі? — спытала ў мамы магазіншчыца.

— Ды касцюмчык майму кавалеру трэба, — збянтэжылася мама.

— За колькі рублёў?

— Таннейшы які…

— Таннейшы ды пякнейшы, — кажа i ўсміхаецца магазіншчыца, перакладае на прылаўку кіпы адзення i дастае спадыспаду густа-сіні пінжачок.

Маці ўзяла яго, але сказаць што не спяшаецца, аглядае рукавы, падкладку, гузікі.

— Памерай, — кажа потым i надзяе на мяне пінжак, круціць мяне ва ўсе бакі i аглядае. — Здаецца, добра, ciненькі, надта мазацца не будзе, не тое што светлы які. Плечыкі во не паднятыя.

Магазіншчыца ўсміхаецца i падае «мужчынскія» штонікі, я хачу сам узяць ix, але мяне перапыняе маці:

— Не бяры сваімі рукамі.

— Як на яго, — кажа магазіншчыца, — лепшага не падбераце.

— Вымажа за дзень, падзярэ за тыдзень, — цяпер усміхаецца i маці.

— Ды яны, дзеці, такія. У мяне чацвёра, дык не набрацца ні касцюмаў, ні абутку, — згаджаецца магазіншчыца.

Я слухаю ix i не веру, што магу не толькі падраць, але нават выпацкаць такі чысценькі, з прыемным пахам касцюм. Я не прылягу ў ім, прыйду са школы, зніму яго, вычышчу i павешу ў шафу, дома буду бегаць у старым. Я сёлета пастараюся добра вучыцца, лепш, як летась, каб стаць лётчыкам…

Маці дае магазіншчыцы грошы, знімае з мяне пінжак i азіраецца: у магазін заходзіць высокі вусаты мужчына.

— Ой, якія краслатыя штаны табе, хлопец, купілі,— сур’ёзна кажа ён. — Я такіх краслатых не насіў бы.

Я гляджу на яго, разгубліваюся, адчуваю, што вочы мае туманеюць, бо ў ix збіраюцца слёзы.

— Не слухай яго, хлопчык, дзядзька смяецца, — суцяшае мяне магазіншчыца, бярэ пінжак, штаны, абгортвае ix папераю, звязвае вяровачкаю — Харошанькі касцюмчык… Насі на здароўе i вучыся добра.

Я забываюся ад шчасця сказаць якое добрае слова, толькі калі маці штурхнула ў бок, апомніўся, прамовіў: «Дзінькую». -

Маці папрасіла магазіншчыцу паказаць блакітную хустку, узяла яе, разгледзела, відаць, хацела купіць, бо доўга не аддавала, але нехаця палажыла на прылавак, апраўдалася:

— Тоненькая вельмі…

Мы развіталіся з магазіншчыцай i вусатым дзядзькам-жартуном i выйшлі на двор. Парыла, было душна i ціха; ніводзін лісточак на бярозах не кратаўся, маўчалі, млосна блішчалі драты, вакол стаяла прыглушаная разамлелая ціш. Я прыклаў руку да грудзей i чуў, як радасна тохкае сэрца.

— Не паспеем мы, Стась, да навальніцы зайсці дадому, — занепакоілася маці,— а пра кніжкі i забыўся, лётчык… Пабеглі хутчэй.

Мы подбегам падаліся ў кнігарню, з яе — у прадуктовую лаўку: трэба купіць булак, цукру, запалак, цукерак маёй сястрычцы — лічы, не быў у мястэчку, калі вярнуўся без гасцінцаў…

Дождж, уліўны, цёплы, грыбасей, дагнаў нас у лесе, абрынуўся як з вядра. Пасвяжэла, пацягнула ветрыкам, пасля бліснула, асляпіла маланка, а за ёю звонка ляснуў гром. Маці зняла з ног туфлі, i мы сышлі з дарогі, сталі пад густой маладою елкай. Увачавідкі змыўся з лесу шэры пыл, вакол усё азелянілася, сабраліся ў спадзінках мутныя ручайкі, падхапілі i панеслі ігліцы, растрэсенае сена.

— Бацька на рабоце, мы гуляем, а сена мокне, — бядуе маці.— Не зусім добра ўсё выйшла… Пападзе нам сёння. Хіба як папяросамі бацьку ўлагодзім, каб не крычаў. Ну, пакажы…

Я падаю ёй пакунак. Яна развязвае матузок, разгортвае паперу i разглядвае.

— Добры касцюмчык! — радуецца маці.— I колер харошы, i падкладачка мякенькая, i моцненькі. Я таго не мела ў твае гады… Шануй толькі.

— Ara, — згаджаюся я.

— Мы адзяём, кормім, а ты вучыся… Цяпер вучыцца можна: хочаш на настаўніка падавайся, хочаш на лётчыка старайся. Ты шчаслівы, што нарадзіцца ведаў калі…— кажа маці, задумваецца i як бы сумуе аб нечым. — Ну, стала далека грымець, то падаліся, сынок. Не з цукру, не растанем.

Мы выйшлі з-пад елкі, пабеглі па сцежцы, цёплых мутных лужынах, i я чуў, як дробна, гулка шалясцяць па маім пакунку празрыстыя чыстыя кроплі дажджу.

1973

Новы свет

Спечаныя яблыкі на галінках

За чатыры гады вайны

Нябёсы ўдосыць нагрэліся…

Рыгор Барадулін

…I гэтая раніца была надта золкая: сцюдзёніла густая, кроплістая, сівая ад холаду раса. Ад яе аб’інелі за ноч сцены ды платы i нібы лёдам пякло ў босыя ногі. Было яшчэ холадна i ад настылага, высокага, аж да неба, густа-белага сырога туману, што напоўз на хутар, у Амшарок, з рэчкі i з Раўка — блізкай вялікай лагчыны.

Казік стаяў за хлявом i — яшчэ амаль сонны — пазяхаў i пазіраў удалечыню, але ні поля, ні Раўка, ні блізкіх, за вярсту, Янковіч, у якіх некалі, да польскай камасацыі [1] Камасацыя — хутарызацыя. жылі яго дзед i бацька, не было з-за туману відаць. Бачыліся толькі зусім побач, за крокаў дваццаць, на выгане іхнія рыжаватай масці даўганогі конь i бела-жоўтая карова, навязаная вяроўкамі за ўбітыя ў зямлю калочкі: цяпер, вайною, усе гаспадары тут, на хутары, пасуць быдла ля дому. Шэрсць у каровы i каня была гэтаксама аб’інелая, a вяроўкі, што цягнуліся па зямлі, дык зусім змакрэлі, абабілі расу вакол калкоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Станаўленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x