Мікалай Гогаль - Рэвізор

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Рэвізор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк — Мінск, Год выпуска: 2012, Жанр: Русская классическая проза, comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэвізор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэвізор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пераклад Антона Адамовіча друкуецца ўпершыню паводле рукапісу, які захоўваецца ў архіве БІНіМа. У аўтографе ёсць дата заканчэння працы над перакладам — 1 ліпеня 1943 г.

Рэвізор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэвізор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лукаш Лукашовіч (набок). А ў мяне, падлюга, выпантаваў учора сто рублёў.

Гараднічы. Балазей-жа я ўжыву гэты час на карысьць дзяржаўную.

Хлестакоў. Ну, не, самі дарэмна, аднак-жа… Усё залежыць ад таго, зь якога боку хто глядзіць на рэч. Калі, прыкладам, забастуеш, тымчасам як трэба гнуць ад трох рагоў… ну тады, ведама!.. Не, не кажэце, часам вельмі прынадна згуляць.

Зьява VI

Тыя самыя, Ганна Андрэеўна й Мар’я Антонаўна.

Гараднічы. Адважуся пазнаёміць сямейку маю: жонка й дачка.

Хлестакоў (раскланьваючыся). Які я шчасьлівы, спадарыня, што маю ў сваім сэньсе прыемнасьць саміх бачыць.

Ганна Андрэеўна. Нам яшчэ больш прыемна бачыць такую асобу.

Хлестакоў (рысуючыся). Дайце рады, спадарыня, зусім наадварот: мне йшчэ прыямней.

Ганна Андрэеўна. Як-жа можна! Самі гэта так маеце ласку казаць, дзеля камплімэнту. Прашу шчыра, сядайце.

Хлестакоў. Каля саміх стаяць ёсьць ужо шчасьце; зрэшты, калі самі так канечна жадаеце, я сяду. Які я шчасьлівы, што, нарэшце, сяджу каля саміх.

Ганна Андрэеўна. Дайце рады, я ніяк ня важуся прыняць на сябе. Я думаю, самім пасьля сталіцы ваяжаваньне выдалася вельмі прыкрым.

Хлестакоў. Надзвычай прыкрым. Звыкшы жыць, comprenez vous , у сьвеце, і раптам апыніцца ў дарозе — брудныя корчмы, цемра невуцтва… Калі-б, прызнаюся, не такая нагода, якая мяне… (паглядае на Ганну Андрэеўну й рысуецца перад ёй) гэтак узнагародзіла за ўсё…

Ганна Андрэеўна. Запраўды, як самім мусіць быць няпрыемна!

Хлестакоў. Зрэшты, спадарыня, гэтае часіны мне вельмі прыемна.

Ганна Андрэеўна. Як-жа можна! Самі робіце багата гонару. Я на гэта не заслугоўваю.

Хлестакоў. Чаму-ж не заслугоўваеце? Самі, спадарыня, заслугоўваеце.

Ганна Андрэеўна. Я жыву на вёсцы…

Хлестакоў. Але, вёска, зрэшты, таксама мае свае ўзгоркі, ручайкі… Ну, пэўна-ж, хто параўнае да Пецярбургу! Гэх, Пецярбург! Што за жыцьцё, праўда-ж! Вы, можа, думаеце, што я толькі перапісваю; не, начальнік аддзяленьня са мной у сябрах. Гэтак стукне па плячы: «Прыходзь, братка, на абед!» Я толькі на дзьве часінкі заходжуся ў дэпартамэнт, толькі каб сказаць, гэта вось гэтак, гэта вунь гэнак. А там ужо чыноўнік для пісьма, гэнтакі пацучына, пяром толькі — тртр… пайшоў пісаць! Хацелі былі навет мяне на калескага асэсара зрабіць, ды, думаю, навошта. І стораж ляціць яшчэ на сходах за мною із шчоткаю: «Дазвольце, Іване Аляксандравічу, я самім, — кажа, — боты выляксую». (Да гараднічага). Што вы, спадары, стаіце? Калі ласка, сядайце!

Разам:

Гараднічы. Чын такі, што йшчэ можна пастаяць.

Арцём Піліпавіч. Мы пастаімо.

Лукаш Лукашовіч. Будзьце ласкавенькі, ня турбуйцеся!

Хлестакоў. Бяз чыноў, прашу сядаць.

Гараднічы і ўсе сядаюць.

Наадварот, я навет стараюся заўсёды прасьлізнуць няўзнак [6] Перад гэтым сказам «Я не люблю церемонии» — не перакладзеная фраза. . Ды ніяк нельга схавацца, ніяк нельга! Толькі выйду куды, ужо й кажуць: «Вунь, — кажуць, — Іван Аляксандравіч ідзе!» А аднойчы на мяне падумалі, што галоўнакамандуючы, салдаты выскачылі з гаўптвахты й зрабілі стрэльбаю. Пасьля афіцэр, які мне вельмі знаёмы, кажа мне: «Ну, братка, мы цябе зусім узялі за галоўнакамандуючага» .

Ганна Андрэеўна. Скажэце, як!

Хлестакоў. З прыгожанькамі артысткамі знаёмы. Я-ж таксама розныя вадэвільчыкі… літаратараў часта бачу. Із Пушкіным у сябрах. Бывала, часта кажу яму: «Ну, што, браце Пушкін?» — «Ды так, браце, — адказваў бывала, — там неяк усё…» Вялікі арыгінал.

Ганна Андрэеўна. Дык самі й пішаце? Як гэта мусіць быць прыемна пісьменьніку! Самі, пэўна, і ў журналы зьмяшчаеце?

Хлестакоў. Але, і ў журналы зьмяшчаю. Маіх, зрэшты, багата ёсьць твораў: «Вясельле Фігаро», «Робэрт Д'ябал», «Норма». Ужо й назоваў навет не памятаю. І ўсё выпадкам: я не хацеў пісаць, ды тэатральная дырэкцыя кажа: «Калі ласка, братачка, напішы што-колечы». Думаю сабе: «Бадай, калі ласка, братка!» І тут-жа за адзін вечар, здаецца, усё напісаў [7] Далей «всех изумил» — гэтая частка фразы не перакладзеная. . У мяне лёгкасьць нязвычайная ў думках. Усё гэта, што было пад імём барона Брамбэуса, «Фрэгат Надзеі» й «Маскоўскі тэлеграф»… усё гэта я пісаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэвізор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэвізор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Громовиця Бердник
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Рэвізор»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэвізор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x