Мікалай Гогаль - Рэвізор

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Рэвізор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк — Мінск, Год выпуска: 2012, Жанр: Русская классическая проза, comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэвізор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэвізор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пераклад Антона Адамовіча друкуецца ўпершыню паводле рукапісу, які захоўваецца ў архіве БІНіМа. У аўтографе ёсць дата заканчэння працы над перакладам — 1 ліпеня 1943 г.

Рэвізор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэвізор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганна Андрэеўна. Скажэце, дык гэта самі былі Брамбэус?

Хлестакоў. Як-жа! Я ім усім папраўляю вершы [8] У арыгінале — «я им всем поправляю статьи» . . Мне Сьмірдзін дае за гэта сорак тысячаў.

Ганна Андрэеўна. Дык, пэўна, і «Юры Міласлаўскі» саміх твор?

Хлестакоў. Але, гэта мой твор.

Ганна Андрэеўна. Я адразу здагадалася.

Мар’я Антонаўна. Ах, мамуленька, тамака напісана, што гэта Загоскінаў твор.

Ганна Андрэеўна. Ну, вось я й ведала, што навет і тут будзеш пярэчыць.

Хлестакоў. Ах, але, гэта праўда: гэты, якурат, Загоскінаў, а ёсьць другі «Юры Міласлаўскі», дык гэны ўжо мой.

Ганна Андрэеўна. Ну гэта, пэўна, я саміх чытала. Як хораша напісана!

Хлестакоў. Я, прызнаюся, літаратурай існую. У мяне дом першы ў Пецярбурзе. Гэтак ужо й знаны: дом Івана Аляксандравіча. (Зварачаючыся да ўсіх). Зрабеце ласку, спадары, калі будзеце ў Пецярбурзе, прашу, прашу да мяне. Я-ж таксама й баляваньні задаю.

Ганна Андрэеўна. Я думаю, зь якім там густам і пышнасьцяй задаюць баляваньні!

Хлестакоў. Проста не кажэце. На стале, прыкладам, кавун — на семсот рублёў кавун. Булён у гаршчэчку проста на параплаве прыплыў з Парыжу; адымуць вечка — пара, падобнае да якой нельга адшукаць у прыродзе. Я штодня на баляваньнях. Там у нас і віст свой злажыўся: міністар замежных справаў, францускі пасланьнік, нямецкі пасланьнік і я. І ўжо гэтак уходаешся, гуляючы, што, проста, нікуды ня варта. Як ускруцішся па сходах да сябе на чацьверты паверх — скажаш адно кухарцы: «Маеш, Маўруся, шынэль…» Што-ж гэта я хлушу — я й забыўся, што жыву ў бэльэтажы. У мяне адны сходы… А цікава зірнуць да мяне ў сходню, калі я йшчэ не прачнуўшыся: графы й князі таўкуцца й гудуць там, як чмялі, толькі й чуваць: ж… ж…. ж…. Іншым разам і міністар…

Гараднічы й іншыя палахліва ўстаюць із сваіх крэслаў.

Мне навет на пакетах пішуць «ваша дастойнасьць». Аднойчы я навет кіраваў дэпартамэнт. І дзіва: дырэктар выехаў — куды выехаў, няма ведама. Ну, натуральна, пайшлі расправы: як, што, каму заняць месца? Шмат із гэнэралаў знаходзіліся ахвотнікаў, і браліся, але пойдуць, бывала, — не, мудравата! Здаецца, і лёгка на вока, а разгледзецца — проста ліха што! Бачаць, нічога не парадзіш — да мяне. І тае ж часіны па вуліцах — кур’еры, кур’еры, кур’еры… можаце ўявіць сабе, трыццаць пяць тысячаў адных кур’ераў! Якое палажэньне? — пытаюся. «Іване Аляксандравічу, ідзеце дэпартамэнт кіраваць!» Я, прызнаюся, крыху сумеўся, выйшаў у халаце, хацеў адмовіцца, але думаю: дойдзе да імпэратара, ну, ды й паслужны сьпіс таксама… «Калі ласка, спадары, я прыймаю становішча, я прыймаю, — кажу, — так і будзь, — кажу, — я прыймаю, толечкі ўжо ў мяне: ні, ні, ні! ужо ў мяне вуха найстрыць! ужо я…» І праўда, бывала, праходжу праз дэпартамэнт — проста землятрус, усё дрыжыць, калоціцца, як ліст.

Гараднічы й іншыя калоцяцца ад страху. Хлестакоў распаляецца мацней.

О, я жарцікаў ня люблю: я ім усім задаў постраху! Мяне сама Дзяржаўная рада баіцца. Ды што запраўды? Я гэткі! я не паляджу на нікога… я кажу ўсім: «Я сам сябе ведаю, сам» . Я ўсюды, усюды. У палацы штодня ежджу. Мяне заўтра-ж зробяць зараз фэльдмарш… (Пасьлізгоўваецца і ледзь-ледзь ня валіцца на падлогу, але з пашанаю падтрымваецца чыноўнікамі).

Гараднічы (падыходзячы й калоцячыся цэлым целам, намагаецца вымавіць). А ва-ва-ва… ва…

Хлестакоў (шпаркім адрывістым голасам). Што такое?

Гараднічы. А ва-ва-ва… ва…

Хлестакоў (такім самым голасам). Не рашчую нічога, усё дурное.

Гараднічы. Ва-ва-ва… шасьць, дастойнасьць, ці не загадаеце адпачыць… вось і пакой, і ўсё, што трэба.

Хлестакоў. Дурное — адпачыць! Калі ласка, я гатовы адпачыць. Сьнеданьне ў вас, спадары, добрае… Я здаволены, я здаволены. (З дэклямацыяй). Лабардан! Лабардан! (Уваходзіць у бочны пакой, за ім гараднічы).

Зьява VII

Тыя самыя, апрача Хлестакова й гараднічага.

Бобчынскі [9] «(Добчинскому)» — рэмарка прапушчаная ў перакладзе. . Вось гэта, Пётра Іванавічу, дык чалавек! Вунь яно, што значыць чалавек! Як жывы, ня быў на ваччу такое важнае пэрсоны, ледзь не памёр ад страху. Як самі думаеце, Пётра Іванавічу, хто ён гэткі ў разважаньні да чыну?

Добчынскі. Я думаю, мала не гэнэрал.

Бобчынскі. А я дык думаю, што гэнэрал-жаж яму і ў падноскі ня стане! а калі гэнэрал, дык ужо хіба сам гэнэралісымус. Чулі, дзяржаўную вунь раду як прыціс! Хадзем, раскажам якхутчэй Амосу Хведаравічу й Каробкіну. Бывайце, Ганна Андрэеўна!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэвізор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэвізор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Громовиця Бердник
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Рэвізор»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэвізор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x