Мікалай Гогаль - Рэвізор

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Рэвізор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк — Мінск, Год выпуска: 2012, Жанр: Русская классическая проза, comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэвізор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэвізор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пераклад Антона Адамовіча друкуецца ўпершыню паводле рукапісу, які захоўваецца ў архіве БІНіМа. У аўтографе ёсць дата заканчэння працы над перакладам — 1 ліпеня 1943 г.

Рэвізор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэвізор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганна Андрэеўна. Га! дык гэта той самы, пра якога было пісана мужу.

Добчынскі. Запраўдны! Я гэта першы выкрыў разам ізь Пётрам Іванавічам.

Ганна Андрэеўна. Ну, раскажэце, што й як?

Добчынскі. Ды, дзякуй Богу, усё шчасьліва. Спачатку ён прыняў быў Антона Антонавіча крыху засурова; але-ж, злаваў і казаў, што ў гасьціньніцы ўсё нядобра, і да яго не паедзе, і што ён ня хоча сядзець за яго ў турме; ды пасьля, як пазнаў бязьвіннасьць Антона Антонавіча і як бліжэй разгаварыўся зь ім, адразу-ж зьмяніў думкі і, дзякуй Богу, усё пайшло добра. Яны цяперака паехалі аглядаць богугодныя ўстановы… ато, прызнаюся, ужо Антон Антонавіч думалі, ці ня было патаёмнага даносу. Я сам таксама спалохаўся крышку.

Ганна Андрэеўна. Дык-жа самім чаго баяцца? Самі-ж ня служыце.

Добчынскі. Ды так, ведаеце, калі вяльможны гаворыць, пачуваеш чалавек страх.

Ганна Андрэеўна. Ну, што-ж… гэта ўсё, аднак-жа, дурніна; раскажэце, які ён ізь сябе? што, стары ці малады?

Добчынскі. Малады, малады чалавек, год дваццаць тры; а гаворыць зусім як стары. «Калі ласка, — кажа, — я паеду й туды, і гэнтуды…» (вымахвае рукамі)так гэта ўсё слаўна. «Я, — кажа, — і напісаць, і пачытаць люблю; ды шкодзіць, што ў пакоі, —кажа, — крышку зацёмна» .

Ганна Андрэеўна. А зь сябе які ён, брунэт ці блёндын?

Добчынскі. Не, болей шантрэт, і вочы такія шпаркія, як зьвераняты, гэтак да замяшаньня ажно даводзяць.

Ганна Андрэеўна. Што тут ён піша мне ў сваёй пісульцы? (Чытае). «Сьпяшаюся табе паведаміць, сэрцайка, што стан мой быў вельмі жаласны; але, спадзеючыся на міласэрдзе Боскае, за два салоныя гуркі асобна й паўпорцыю ікры рубель дваццаць пяць капейкаў…» (Спыняецца). Я нічога не разумею: да чаго-ж тут салоныя гуркі й ікра?

Добчынскі. А, гэта Антон Антонавіч пісалі на чорнай паперы, з насьпеху: там нейкі рахунак быў напісаны.

Ганна Андрэеўна. А, але, праўда. (Чытае далей). «Але, спадзеючыся на міласэрдзе Боскае, здаецца, усё будзе на добры канец. Падрыхтуй як хутчэй пакой для важнага гасьця, той, што выклеены жоўтымі паперкамі; да абеду дадаваць ня турбуйся, бо закусім у богугоднай установе, у Арцёма Піліпавіча, а віна накажы якболей; скажы купцу Аўдуліну, каб прыслаў самалепшага, а не, дык я перапару ўвесь ягоны склеп. Цалуючы, сэрцайка, тваю ручку, застаюся твой Антон Сквозьнік-Дмуханоўскі…» Ах, Божа мой! гэта, аднак-жа, трэба якхутчэй! Гэй, хто там? Міхалка!

Добчынскі (бяжыць і крычыць празь дзьверы). Міхалка! Міхалка! Міхалка!

Міхалка ўваходзіць.

Ганна Андрэеўна. Слухай адно: бягай да купца Аўдуліна… чакай, я дам табе пісульку (сядае да стала, піша пісульку і тымжачасам гаворыць): гэтую пісульку ты аддай хурману Сідару, каб ён пабег да купца Аўдуліна і прынёс адтуль віна. А сам пайшоў зараз агледзь добранька гэты пакой для гасьця. Там паставіць ложак, мыцельнік і іншае.

Добчынскі. Ну, Ганна Андрэеўна, я пабягу цяпер якхутчэй зірнуць, як там ён аглядае.

Ганна Андрэеўна. Ідзеце, ідзеце, я ня баўлю саміх.

Зьява ІІІ

Ганна Андрэеўна й Мар’я Антонаўна.

Ганна Андрэеўна. Ну, Марылька, нам трэба цяпер узяцца за тоалет. Ён сталічная штучка: крый Божа, каб чаго ня высьмяяў. Табе прыстайней за ўсё надзець тваю блакітную сукенку з дробнымі хвальбонкамі.

Мар’я Антонаўна. Фэ, мамуленька, блакітную! Мне зусім не падабаецца: і Ляпкіна-Цяпкіна ходзіць у блакітным, і Землянікава дачка таксама ў блакітным. Не, лепш я надзену каляровую.

Ганна Андрэеўна. Каляровую!… Праўда-ж, гаворыш, абы толькі наўсуперак. Яна табе будзе куды лепш, бо я хачу надзець крэмавую; я вельмі люблю крэмавую.

Мар’я Антонаўна. Ах, мамуленька, самім не да твару крэмавая!

Ганна Андрэеўна. Мне крэмавая не да твару?

Мар’я Антонаўна. Не да твару, я што хаця даю, не да твару; на гэта трэба, каб вочы былі зусім цёмныя.

Ганна Андрэеўна. Во добра! а ў мяне вочы хіба ня цёмныя? самацёмныя! Якую дурніну пляцеш! Як-жа ня цёмныя, калі я варажу на сябе заўсёды на хрысьценную даму?

Мар’я Антонаўна. Ах, мамуленька, самі больш чырвенная дама!

Ганна Андрэеўна. Кепства, зусім кепства! Я ніколі ня была чырвенная дама. (У пасьпеху выходзіць разам із Мар’яй Антонаўнай і гаворыць за сцэнай). Гэтакае раптам уроіцца: чырвенная дама! Бог ведае, што такое!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэвізор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэвізор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Громовиця Бердник
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Рэвізор»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэвізор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x