Мікалай Гогаль - Рэвізор

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Рэвізор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк — Мінск, Год выпуска: 2012, Жанр: Русская классическая проза, comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэвізор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэвізор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пераклад Антона Адамовіча друкуецца ўпершыню паводле рукапісу, які захоўваецца ў архіве БІНіМа. У аўтографе ёсць дата заканчэння працы над перакладам — 1 ліпеня 1943 г.

Рэвізор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэвізор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлестакоў. Не, татуля мяне патрабуе. Узлаваўся стары, што дасюль нічога ня выслужыў у Пецярбургу. Ён думае, што так вось прыехаў, ды зараз табе Валадзімера ў зашплік і дадуць. Не, я паслаў-бы яго самога паабівацца ў канцылярыю.

Гараднічы (набок). Прашу паглядзець, якія кулі адлівае! І бацьку старога прыплёў! [5] Пасля гэтага «(Вслух)» — прапушчаная ў перакладзе рэмарка. І на даўжэйшы час маеце ласку ехаць?

Хлестакоў. Праўда-ж, ня ведаю. То-ж мой бацька наравісты й дурны, стары хрэн, як бервяно. Я яму проста скажу: як хочаце, я не магу жыць безь Пецярбургу. Завошта, дапраўды-ж, я павінен загубіць жыцьцё з мужыкамі? Цяпер ня тыя патрэбы, душа мая прагне прасьветы.

Гараднічы (набок). Слаўна засмаргнуў вузельчык! Хлусіць, хлусіць, — і нідзе не сахлысьнецца! А які-ж нявыглядны, нізенькі, здаецца, кіпцем-ба прыдушыў яго. Ну, ды чакай-жа! Ты ў мяне прагаворышся. Я цябе ўжо-ткі змушу як найбольш расказаць! (Уголас). Справядліва мелі ласку зазначыць! Што можна зрабіць у глушэчы! Гэта-ж вось хоць-бы й тутака: ночы ня сьпіш чалавек, стараешся для Бацькаўшчыны, не шкадуючы нічога, а ўзнагарода няма ведама йшчэ калі будзе. (Азірае пакой). Здаецца, гэты пакой крыху макраваты?

Хлестакоў. Паганы пакой, і клапы такія, якіх я анідзе ня бачыў: як сабакі кусаюцца.

Гараднічы. Скажэце! Такі асьвечаны госьць, і церпіць ад каго-ж! — ад якіх-небудзь нягодных клапоў-блышчыцаў, якім-бы й на сьвет ня трэ было радзіцца! Няйначай, і цёмна ў гэтым пакоі?

Хлестакоў. Але-ж, зусім цямнюсенька. Гаспадар займеў звычай не даваць сьвечак. Часам што-небудзь хочацца зрабіць, пачытаць, ці прыйдзе фантазія апісаць што — не магу: цёмна, цёмна!

Гараднічы. А ці паважуся прасіць саміх… ды не, я ня годны.

Хлестакоў. А што?

Гараднічы. Не, не, ня годны, ня годны!

Хлестакоў. Ды што-ж такога?

Гараднічы. Я-б здабыўся на адвагу… У мяне ў хаце ёсьць харошы для саміх пакойчык, сьветлы, спакойны… ды не, пачуваю сам, што гэта ўжо занадта вялікі гонар… Не загневайцеся, дальбог, ад простае душы прапанаваў.

Хлестакоў. Наадварот, я з ахвотаю. Мне куды прыямней у прыватным доме, чымся ў гэтай карчме.

Гараднічы. А ўжо-ж мне якая будзе радасьць! А ўжо-ж як жонка ўзрадуецца! У мяне ўжо такі характар: гасьціннасьць ад сама адмалку, асабліўна калі госьць асьвечаны чалавек. Ня ўздумайце, каб я казаў гэта зь лісьліўства; не, ня маю гэтае ганьбы, ад паўніні душы выказваюся.

Хлестакоў. Шчыра дзякую! Я сам таксама ня люблю людзей двудушных. Мне вельмі падабаецца ў саміх шчырасьць і зычлівасьць, і я-б, прызнаюся, больш-бы нічога й не патрабаваў, як толькі аддавай мне адданасьць і пашану, пашану й адданасьць.

Зьява IX

Тыя самыя й гаспадароў служка, у таварыстве Восіпа. Бобчынскі выглядае празь дзьверы.

Служка. Мелі ласку пытацца?

Хлестакоў. Але, падай рахунак.

Служка. Я ўжо надовечы падаваў самім другі рахунак.

Хлестакоў. Я ўжо ня памятаю тваіх дурных рахункаў. Кажы, колькі там?

Служка. Самі мелі ласку першага дня ўзяць абед, а на другі дзень толькі закусілі сёмгі і пасьля пайшлі ўсё напавер браць.

Хлестакоў. Дурніла! Яшчэ пачаў вылічаць. За ўсё колькі трэба?

Гараднічы. Ды самі будзьце ласкавы ня турбавацца: ён пачакае. (Служку). Пайшоў вон, табе прышлецца.

Хлестакоў. Запраўды, і гэта рацыя. (Хавае грошы).

Служка выходзіць. Празь дзьверы выглядае Бобчынскі.

Зьява X

Гараднічы, Хлестакоў, Добчынскі.

Гараднічы. Ці ня будзе саміх ласка аглядзець цяпер некаторыя ўстановы ў нашым горадзе, як гэта — богугодныя й іншыя?

Хлестакоў. А што там за што?

Гараднічы. А так, палядзіце, якая ў нас плынь справаў…. парадак які…

Хлестакоў. Зь вялікай прыемнасьцяй, я гатовы.

Бобчынскі выстаўляе голаў празь дзьверы.

Гараднічы. Таксама, калі будзе саміх зычэньне, адтуль у паветавае вучылішча, агледзець парадак, у якім выкладаюцца ў нас навукі.

Хлестакоў. Калі ласка, калі ласка.

Гараднічы. Пасьля, калі зажадаеце наведаць вастрог і гарадзкія турмы — разгледзіце, як у нас маюцца злачынцы.

Хлестакоў. Ды навошта-ж турмы? Ужо лепш агледзьма богугодныя ўстановы.

Гараднічы. Як саміх ласка. Як самі маніцёся, у сваім повазе, ці разам са мною ў брычцы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэвізор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэвізор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Громовиця Бердник
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Рэвізор»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэвізор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x