Мікалай Гогаль - Рэвізор

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Рэвізор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк — Мінск, Год выпуска: 2012, Жанр: Русская классическая проза, comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэвізор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэвізор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пераклад Антона Адамовіча друкуецца ўпершыню паводле рукапісу, які захоўваецца ў архіве БІНіМа. У аўтографе ёсць дата заканчэння працы над перакладам — 1 ліпеня 1943 г.

Рэвізор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэвізор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Добчынскі. Бывайце, кумачка!

Абодва выходзяць.

Арцём Піліпавіч (Лукашу Лукашовічу). Страх проста. А чаму, і сам чалавек ня ведаеш. А мы навет і ня ў мундзеры. Ну, што, як прачнецца ды ў Пецярбург махане данашэньне? (Выходзіць у задуме, разам з інспэктарам школаў, праказваючы): Бывайце, спадарыня!

Зьява VIII

Ганна Андрэеўна й Мар’я Антонаўна.

Ганна Андрэеўна. Ах, які прыемны!

Мар’я Антонаўна. Ах, любчык!

Ганна Андрэеўна. Але толькі якое тонкае абыходжаньне! Адразу можна пазнаць сталічную штучку. Прыхапкі і ўсё гэта такое… Ах, якая дабрыня! я страх люблю гэткіх маладых людзей! Я прост бяз памяці. Я, аднак-жа, яму вельмі спадабалася: я заўважыла — усё на мяне пазіраў.

Мар’я Антонаўна. Ах, мамуленька, ён на мяне глядзеў!

Ганна Андрэеўна. Калі ласка, із сваёй дурніной якдалей! Гэта тут зусім недарэчы.

Мар’я Антонаўна. Не, мамулечка, праўда-ж!

Ганна Андрэеўна. Ну, вось! Крый Божа, каб не папярэчыць! нельга дый годзе! Дзе яму глядзець на цябе? і зь якое рацыі яму глядзець на цябе?

Мар’я Антонаўна. Праўда-ж, мамуленька, усё глядзеў. І як пачаў казаць пра літаратуру, дык зірнуў на мяне, і пасьля, калі расказваў, як гуляў у віста з пасланьнікамі, і тады паглядзеў на мяне.

Ганна Андрэеўна. Ну, можа, адзін які раз, дый тое так сабе ўжо, абы толькі. «Га, — кажа сабе, — дай ужо-ткі зірну на яе!»

Зьява IX

Тыя самыя й гараднічы.

Гараднічы (уваходзіць на пальчыках). Чш… ш…

Ганна Андрэеўна. Што?

Гараднічы. І ня рады, што напаіў. Ну, што, калі хоць адна палавіна з таго, што ён казаў, праўда? (Задумваецца). Ды як-жа й ня будзе праўда? Падгуляўшы, чалавек усё прэ наўзьверх: што на сэрцы, тое й на языку. Ведама, прыхлусянуў крышку; але-ж, не прыхлусіўшы, ніякая гаворка не гаворыцца. Зь міністрамі гуляе і ў палацы езьдзіць… Гэтак вось, праўда-ж, чым болей думаеш… ліха яго ведае, ня ведаеш, што й робіцца ў галаве: прост як быццам ці стаіш чалавек на якой званіцы, ці цябе павесіць хочуць.

Ганна Андрэеўна. А я ніякай ані не адчула боязі; я проста бачыла ў ім адукаванага, сьвецкага, вышэйшага тону чалавека, а пра чыны ягоныя мне — ані шум баравы.

Гараднічы. Ну, ужо-ткі вы — жонкі. Усё скончана, аднаго гэтага слова даволі! Вам усё — фіньцірлюшкі! Раптам плюхнуць ні з тога, ні зь сёга слоўца. Вас адсьцёбаюць, дый годзе, а мужа — толькі й бачылі. Ты, сэрца маё, абыходзілася зь ім так вольна, як быццам зь якім Добчынскім.

Ганна Андрэеўна. Пра гэта я ўжо раю самім не турбавацца. Мы сёе-тое ведаем такое… (Паглядае на дачку).

Гараднічы (адзін). Ну, ужо з вамі гаварыць!.. Гэткая, запраўды, прыгода! дасюль не магу ахамянуцца ад страху. (Адчыняе дзьверы і гаворыць туды). Міхалка! пакліч квартальных, Сьвістунова й Дзяржыморду: яны тут недалёчка дзе-небудзь за брамаю. (Пасьля невялікае маўчанкі). Дзівосна ўсё павялося цяперака на сьвеце: хоць-бы народ-жаж ужо быў выглядны, а то хударлявенькі, танклявенькі — як яго пазнаеш чалавек, хто за ён? Яшчэ вайсковы ўсё-ткі выдае зь сябе; а як надзеўшы фрачынку — ну, рыхтык муха з падцятымі крылцамі. А гэта-ж доўга мацаваўся надовечы ў заезьдзе, заломваў такія алегорыі й эківокі, што, здэцца, век-бы не дайшоў чалавек да ладу. А вось, нарэшце, і даўся. Ды йшчэ нагаварыў больш, як трэба. Відаць, што маладзён!

Зьява X

Тыя-ж і Восіп. Усе бягуць да яго напярэймы, ківаючы пальцамі.

Ганна Андрэеўна. Падыйдзі сюды, даражэнькі!

Гараднічы. Тш!.. што? што? cьпіць?

Восіп. Не, йшчэ крышку пацягаецца.

Ганна Андрэеўна. Слухай, адно, як ты завешся?

Восіп. Восіп, спадарыня.

Гараднічы (жонцы й дачцы). Годзе, годзе вам! (Восіпу). Ну што, браце, цябе накармілі добра?

Восіп. Накармілі, шчыранька дзякую, добра накармілі.

Ганна Андрэеўна. Ну што, скажы: да твайго пана, я думаю, шмат езьдзіць графоў і князёў?

Восіп (набок). А што казаць, якся цяперака накармілі добра, знацца, пасьлей яшчэ лепш накормяць. (Уголас). Але, бываюць і графы.

Мар’я Антонаўна. Сэрцайка Восіпка, які твой пан харошанькі!

Ганна Андрэеўна. А што, скажы, будзь ласкаў, Восіпе, як ён…

Гараднічы. Ды пакіньце, на ласку! Вы гэткімі пустымі гаворкамі толькі мне замінаеце. Ну, што, браце…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэвізор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэвізор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Громовиця Бердник
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Рэвізор»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэвізор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x