Мікалай Гогаль - Рэвізор

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Рэвізор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк — Мінск, Год выпуска: 2012, Жанр: Русская классическая проза, comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэвізор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэвізор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пераклад Антона Адамовіча друкуецца ўпершыню паводле рукапісу, які захоўваецца ў архіве БІНіМа. У аўтографе ёсць дата заканчэння працы над перакладам — 1 ліпеня 1943 г.

Рэвізор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэвізор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганна Андрэеўна. А чын які на тваім пану?

Восіп. Чын звычайна які.

Гараднічы. Ах, Божа мой, вы ўсё із сваімі дурнымі пытаньнямі! Не дасьцё ні слова пагутарыць пра справу. Ну што, браце, як твой пан?.. строгі? любіць гэтак расьпякаць ці не?

Восіп. Але, парадак любіць. Ужо яму каб усё было ў спраўнасьці.

Гараднічы. А мне вельмі падабаецца тваё аблічча, браце! Ты мусіш быць добрым чалавекам. Ну, што…

Ганна Андрэеўна. Скажы адно, Восіпе, а як пан твой там, у мундзеры ходзіць ці…

Гараднічы. Годзе вам, праўда-ж, ляшчоткі якія! Тутака патрэбная рэч: ідзець аб жыцьці чалавека… (Да Восіпа). Ну, што, браце, праўда-ж, мне ты вельмі падабаешся, у дарозе ня шкодзіць, ведаеш, перакуліць лішнюю чарачку. Яно цяперака сьцюдзенавата, дык вось табе пара рублёвак на чарку.

Восіп (бяручы грошы) . А шчыранька дзякую, спадару! Дай Божа самім усялякага здароўя! Бедны чалавек, памаглі й яму.

Гараднічы. Добра, добра, я й сам рады. А што, браце…

Ганна Андрэеўна. Слухай адно, Восіпе, а якія вочы больш за ўсё падабаюцца твайму пану?..

Мар’я Антонаўна. Восіпка, сэрцайка! які міленькі насочак у твайго пана!

Гараднічы. Ды пачакайце, дайце мне! (Да Восіпа). А што, браце, скажы, будзь ласкаў, на што больш пан твой мае ўвагу, ці бо, што яму ў дарозе больш падабаецца?

Восіп. Любіць ён, на разгледзішча, што як давядзецца. Больш за ўсё любіць, каб яго прыймалі добра, пачастунак каб быў добры.

Гараднічы. Добры?

Восіп. Але, добры. Во ўжо на што я, прыгонны чалавек, ды й тое глядзіць, каб і мне было добра. Дальбог! Бывала, заедземся куды. «Што, Восіпе, добра цябе пачаставалі?» — «Блага, ваша высокачэсьць». — «Гэ, — кажа, — гэта, Восіпе, нядобры гаспадар. Ты, — кажа, — напамяні мне, як прыеду». — «Га, — думаю сабе (махнуўшы рукою), — Бог і зь ім! Я чалавек просты!»

Гараднічы. Добра, добра, і добра ты кажаш. Там я табе даў на чарку, дык вось яшчэ наверх на тое, на скварку.

Восіп. За што дорыце, ваша высокачэсьць? (Хавае грошы). Хіба ўжо вып’ю за здароўе саміх.

Ганна Андрэеўна. Прыходзь, Восіпе, да мяне, таксама будзеш мець.

Мар’я Антонаўна. Восіпка, сэрцайка, пацалуй твайго пана!

З другога пакою чуваць невялікае кашляньне Хлестакова.

Гараднічы. Чш! (Усьпінаецца на пальчыкі; уся сцэна напаўголасу). Божа вас крый галадамірыць! Ідзеце сабе! Годзе ўжо вам!

Ганна Андрэеўна. Хадзем, Марылька! Я табе скажу, што згледзела ў гасьця гэткае, што нам удзьвюх толькі можна сказаць.

Гараднічы. О, ужо там так нагавораць! Я думаю, пайдзі адно ды паслухай! і вушы пасьля заткнеш. (Да Восіпа). Ну, браце…

Зьява XI

Тыя самыя, Дзяржыморда й Сьвістуноў.

Гараднічы. Чш! гэнкія касалапыя медзьвядзі грукацяць ботамі! гэтак і прэцца, як быццам сорак пудоў скідае хто з возу! Дзе вас ліха носіць?

Дзяржыморда. Быў на загаданьне…

Гараднічы. Чш! (Зачыняець яму губу). Гэк, як кэркнула варона! (Дражніць яго). Быў на загаданьне! Як із цэбра, гэтак рыкае! (Да Восіпа). Ну, браце, ты йдзі, рыхтуй там [10] «что нужно для барина» — гэтая частка фразы не перакладзеная. , што ні ёсьць у хаце, патрабуй.

Восіп выходзіць.

А вы — стаяць на ганку й ані зь месца! І нікога ня пушчаць у хату староньняга, асабліва купцоў! Калі хоць аднаго зь іх упусьціце, дык… Толькі згледзіце, што йдзе хто з просьбаю, а хоць і ня з просьбаю, ды падобны да такога чалавека, што хоча падаць на мяне просьбу, укаршэнь так проста яго й піхайце! гэтак яго! добранька! (Паказвае нагою). Чулі? Чш… чш… (Выходзіць на пальчыках сьледам за квартальнымі).

Заслона [11] У арыгінале гэтага слова няма. .

Дзея чацьвертая

Той самы пакой у доме гараднічага

Зьява І

Выходзяць асьцярожна, мала не на пальчыках: Амос Хведаравіч, Арцём Піліпавіч, паштмайстар, Лукаш Лукашовіч, Добчынскі, Бобчынскі, усе ў поўным парадзе і ў мундзерах. Уся сцэна адбываецца напаўголасу.

Амос Хведаравіч (шыхтуе ўсіх паўколам). Дзеля Бога, спадары, хутчэй у гурток, ды як больш парадку. Бог і зь ім: і ў палацы езьдзіць, і дзяржаўную раду расьпякае. Стройцеся на вайсковую нагу, канечна на вайсковую нагу! Самі, Пётра Іванавічу, станьце вось гэттака [12] У арыгінале: «Вы, Пётр Иванович, забегите с этой стороны, а вы, Пётр Иванович, станьте вот тут» . .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэвізор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэвізор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Громовиця Бердник
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Рэвізор»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэвізор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x