Мікалай Гогаль - Вечары на хутары ля Дзіканькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Вечары на хутары ля Дзіканькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1950, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Жанр: Русская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вечары на хутары ля Дзіканькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вечары на хутары ля Дзіканькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вечары на хутары ля Дзіканькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вечары на хутары ля Дзіканькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вачам нашых падарожнікаў стаў відзён ужо Псёл; ужо здалёк павявала прахалодаю, якая здавалася адчувальней пасля зняможлівай разбуральнай спёкі. Праз цёмна- і светла-зялёнае лісце нядбала раскіданых па лузе ясакараў, бяроз і таполяў заззялі агністыя, апраненыя холадам іскры, і рака-красуня бліскотна агаліла срэбраныя грудзі свае, на якія раскошна падалі зялёныя кудзеры дрэў. Свавольная, як яна ў тую цудоўную пару, калі вернае люстра так зайздросна змяшчае ў сабе яе поўнае гордасці і асляпляльнага блеску чало, лілейныя плечы і мармуровую шыю пад засенню цёмнай, упаўшай з русае галавы хвалі, калі з пагардаю кідае адны аздобы, каб замяніць іх другімі, і капрызам яе канца няма — яна амаль кожны год перамяняе свае аколіцы, выбірае сабе новы шлях і абкружае сябе новымі, рознастайнымі ландшафтамі. Рады млыноў падымалі на цяжкія свае колы шырокія хвалі і магутна кідалі іх, разбіваючы на пырскі, абсыпаючы пылам і абдаваючы шумам наваколле. Воз са знаёмымі нам пасажырамі ўз'ехаў у гэты час на мост, і рака ва ўсім харастве і велічы, як суцэльнае шкло, раскінулася перад імі. Неба, зялёныя і сінія лясы, людзі, вазы з гаршкамі, млыны — усё перакулілася, стаяла і хадзіла дагары нагамі, не падаючы ў блакітнае, цудоўнае прадонне. Красуня наша за-думалася, гледзячы на раскошу краявіда, і забылася нават лузаць свой сланечнік, якім дбайна займалася на ўсім пра-цягу дарогі, як раптам словы: «вось дык дзяўчына!» уразілі слых яе. Азірнуўшыся, убачыла яна на мосце натоўп паруб-каў, адзін з якіх, апранены прыгажэй за іншых, у белай світцы і ў шэрай шапцы рашацілаўскіх смушак [8] Барані мех. (Слоўн. Гогаля.) , падпёршыся ў бокі, зухавата паглядаў на праязджаўшых. Красуня не магла не заўважыць яго загарэлага, але поўнага прыемнасці твару і вогненных вачэй, якія, здавалася, імкнуліся бачыць яе наскрозь, і апусціла вочы пры думцы, што, можа, яму належала вымаўленае слова. «Слаўная дзяўчына!» гаварыў далей парубак у белай світцы, не зводзячы з яе вачэй. «Я-б аддаў усю сваю гаспадарку, каб пацалаваць яе. А вось наперадзе і д'ябал сядзіць!» Рогат узняўся з усіх бакоў; але расфранчонай сажыцельцы павольна выступаўшага супруга не вельмі спадабалася такое прывітанне: чырвоныя шчокі яе ператварыліся ў вогненныя, і траскатанне адборных слоў дажджом пасыпалася на галаву разгульнага парубка:

«Каб ты ўдавіўся, нягодны бурлак! Каб твайго бацьку гаршком у галаву стукнула! Каб ён пакаўзнуўся на лёдзе, антыхрыст пракляты! Каб яму на тым свеце чорт бараду падсмаліў!»

«Бач, як лаецца!» сказаў парубак, вылупіўшы на яе вочы і як быццам сумеўшыся ад такога залпу нечаканых прывітанняў: «і язык у яе, у стогадовай ведзьмы, не забаліць вымавіць гэтыя словы».

«Стогадовай!..» падхапіла пажылая красуня. «Паганец! пайдзі, памыйся раней! Шыбенік нягодны! Я не бачыла тваёй маці, але ведаю, што дрэнь! і бацька дрэнь! і цётка дрэнь! Стогадовай! што ў яго малако яшчэ на губах…»

Тут воз пачаў з'язджаць з моста, і апошніх слоў ужо не-магчыма было расслухаць; але парубак не хацеў, здаецца, скончыць гэтым: не думаючы доўга, схапіў ён камяк гразі і шпурнуў услед за ёю. Удар быў трапнейшы, чым можна было меркаваць: увесь новы паркалёвы ачыпак запырсканы быў гразёю, і рогат разгульных гарэзнікаў падвоіўся з новаю сілаю. Мажная франціха ўскіпела гневам; але воз ад'ехаў у гэты час даволі далёка, і помста яе перакінулася на бязвінную падчарыцу і павольнага сажыцеля, які, прызвычаіўшыся здаўна да падобных з'яў, захоўваў упартае маўчанне і, не хвалюючыся, прымаў мяцежныя словы ўгневанай супругі. Аднак-жа, не зважаючы на гэта, няўтомны язык яе трашчаў і матляўся ў роце да таго часу, пакуль не прыехалі яны ў прыгараддзе да старога знаёмага і кума, казака Цыбулі. Сустрэча з кумамі пасля доўгай ростані выгнала на час з галавы гэтае непрыемнае здарэнне, прымусіўшы нашых падарожнікаў пагаварыць аб кірмашы і спачыць крыху пасля далёкай дарогі.

II

Що боже, ты мий господе! чого нема на тій ярмарци! колеса, скло, деготь, тютюн, ремень, цыбуля, крамари всяки… так, шо хоть бы в кишени було рублив и с тридцять, то и тогди б не закупив усіеи ярмаркы.

З маларасійскай камедыі

Вам, пэўна, здаралася чуць, як дзесьці валіцца аддалены вадаспад, калі ўстрывожанае наваколле поўна гулам, і хаос цудоўных, невыразных гукаў віхурай носіцца перад вамі. Ці не праўда, ці не тыя самыя пачуцці раптоўна абхопяць вас у віхуры сельскага кірмаша, калі ўвесь народ зрастаецца ў адно велізарнае страхапудзіла і варушыцца ўсім сваім тулавам на плошчы і па цесных вуліцах, крычыць, гагоча, грыміць? Шум, лаянка, мыканне, бэканне, роў — усё зліваецца ў адну бязладную гаману. Валы, мяхі, сена, цыганы, гаршкі, бабы, пернікі, шапкі — усё ярка, пярэста, бязладна, мітусіцца кучамі і мільгае перад вачыма. Рознагалосыя размовы топяць адна другую, і ніводнае слова не вызваліцца, не выратуецца ад гэтага патопу; ніводзін крык не вымавіцца выразна. Толькі плясканне па руках гандляроў чуецца з усіх бакоў кірмаша. Ломіцца воз; звініць жалеза; грымяць дошкі, якія скідваюць на зямлю; і замарочаная галава не дабярэ ладу, куды звярнуцца. Прыезджы мужык наш з чорнаброваю дачкою даўно ўжо штурхаўся ў народзе. Падыходзіў да аднаго воза, мацаў другі, пытаўся пра цану; а тым часам думкі яго круціліся безупынна каля дзесяці мяхоў пшаніцы і старой кабылы, прывезеных ім на продаж. Па твары яго дачкі прыкметна было, што ёй не надта прыемна церціся каля вазоў з мукою і пшаніцаю. Ёй-бы хацелася туды, дзе пад палатнянымі яткамі [9] Род палаткі ці шатра. (Слоўн. Гогаля.) прыгожа паразвешаны чырвоныя істужкі, завушніцы, алавяныя, мядзяныя крыжы і дукаты [10] Род медалю, носіцца на шыі. (Слоўн. Гогаля.) . Але і тут, аднак-жа, яна знаходзіла сабе многа рэчаў для назірання: яе надзвычайна смяшыла, як цыган і мужык білі адзін аднаго па руках, ускрыкваючы самі ад болю; як п'яны жыд даваў бабе кісяля [11] «Даваць кісяля» значыць ударыць каго-небудзь ззаду ног. (Заўвага Гогаля.) , як перакупкі [12] Гандляркі. (Слоўн. Гогаля.) , пасварыўшыся, перакідваліся лаянкаю і ракамі; як маскаль, пагладжваючы адною рукою сваю казліную бараду, другою… Але вось адчула яна, хтосьці тузануў яе за вышываны рукаў сарочкі. Азірнулася — і парубак у белай світцы з яркімі вачыма стаяў перад ёю. Жылкі яе здрыгануліся і сэрца закалацілася так, як яшчэ ніколі, ні пры якай радасці, ні пры якім горы: і дзіўна, і люба ёй здалося, і сама не магла ўцяміць, што рабілася з ёю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вечары на хутары ля Дзіканькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вечары на хутары ля Дзіканькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Вечары на хутары ля Дзіканькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вечары на хутары ля Дзіканькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x