Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дадумваць, дадумваць да канца! Ці не ў гэтым паратунак?

«Свету загінуць ці мне чаю не піць?..» — выбар цалкам са сферы высокай палітыкі, словы «падпольнага чалавека» Дастаеўскага вось так загучалі: быць мёртвам, або быць чырвоным, або быць не чырвоным?

Сыходзячы да чыста бытавой свядомасці, таксама сёе-тое знаходзім, адкрываем. Яна стараецца сябе не дакляраваць, не фармуляваць — на тое яна i бытавая, — але таксама ўтрымлівае ў сабе нешта. Сябра-філосаф аднойчы спалохаўся вельмі простай думкі: а свет жа можа загінуць проста таму, што нехта пашкадуе чырвонца. У любой валюце. Пашкадуе ахвяраваць ім або пажадае «даатрымаць» яго. У выглядзе менавіта чырвонца. Або ўзнагароды. Або павышэння па службе. І да т. п.

Прытым нехта вельмі канкрэтны — з імем-прозвішчам, месцам жыхарства, пасадай, з пашпартнымі асаблівымі прыкметамі або без ix.

Ён не пытае: што я магу, я, менавіта я? — перш чым дзейнічаць, гэта значыць існаваць паводле законаў адвечнага эгаізму, а таму цісне на сусветную сітуацыю неадступна i ўвесь час, як атмасферны слуп. Ён масападобны, але складаецца з індывідуумаў. I вось апошні, вырашальны драбок нейчага эгаізму на шалях сусветных вагаў i…

«Свет загінуў таму, што чалавеку было лягчэй памерці, чым змяніцца» . Гэта — з рамана «Катастрофа» Эдуарда Скобелева, у якім аўтар задумваецца, ад якіх заган, якасцей чалавечых надыдзе, надысці можа ядзерны Армагедон.

Так, горка пра такое пісаць, усведамляць такое, але ўзрушэнне патрэбна, i яшчэ якое. Жыць, як жылі, думаць, як думалі, адчуваць, як адчувалі,— небяспечна, смяртэльна небяспечна для ўсіх людзей.

Не, усё-ткі яны змяняюцца — i ў масе, i індывідуальна. A інакш адкуль бы ўзяцца: маршам хатніх гаспадынь праз цэлыя кантыненты, лагеру ў Грынэм-Коман?..

Калі Марш міру-82 праходзіў па хатынскім лесе апошнія 5 кіламетраў да мемарыяла, позірк не-не дый вяртаўся да непрыгожа поўнай, з задышкай жанчыны ў лёгкай квяцістай сукенцы, для якой кожны крок азначаў востры боль — ногі ацёчныя, у сініх вінаградзінах успухлых вен. Твар вялікі, потны, чырвоны, недзе на вакзале магла б сысці за звыкла раздражняльны вобраз у натоўпе, ад якога няма куды дзецца. Тут, за дзве тысячы кіламетраў ад свайго дому, ад дзяцей i, мусіць, унукаў, яна была прыгожая. Стаіць перад вачамі i цяпер. Чаму голуб — сімвал міру? — пытае ў адной з мініяцюр сваіх Янка Брыль. I прапануе ўзамен: толькі што са сну, з хітрынкай, «рассмяянае» дзіця. A ў мяне ў вачах — хатняя гаспадыня з вялікімі нагамі на далёкай для яе лясной дарозе да Хатыні…

Не, не чакае асуджана, безгалоса свайго канца планета людзей. Не маўчыць Зямля. Людзі ўжо бачаць, што супраць ix падрыхтавана, ужо чуюць бразгатанне каністраў…

Цішыня — у бункерах. У супербункерах, «выжывалках» . Там — так.

У «выжывалцы» , куды зазірае чытач рамана Э. Скобелева, прадугледжана ўсё: ад сексшопаўскага інвентару да морга. Але галоўнае, што прадугледжана: каб не праніклі туды тыя, што не ў асобным спісе. На ўсіх не хопіць. Астатнія — у зусім іншым «спісе» , мысленным. Увесь фокус у тым, каб у патрэбны момант самому застацца тут, астатніх пакінуць там.

«Я баялася, што тыя, звонку, не дадуць зачыніцца люку. Я розум страціла ад страху, ведаючы, што яны, калі пранікнуць у сховішча, разарвуць мяне ў клочча… Але ўдача — люк закрыўся… На падлозе валяліся адрэзаныя кісці рук. Дзве чорныя i адна белая…»

У бункер- «выжывалку» трапілі не тыя, хто яго канструяваў, у думках абжываў, любуючыся i радуючыся, як усё здорава прадугледжана. Спрацавала выпадковасць. Зрэшты, больш чым заканамерная, калі гаворка ідзе пра вайну. На вайне выпадак занадта часта — гаспадар становішча, ходзіць у генеральскім мундзіры. А тым больш калі гаворка пра тэрмаядзерную. Тут ужо дакладна: скамячыць, развее любыя падлікі-разлікі самых вялікіх хітруноў-разумнікаў. Так што дзіцячы гэта занятак — ix бункеры- «выжывалкі» . Але i злавесны. I проста подлы. «Праскрыпцыйныя» фактычна спісы ўласнага насельніцтва — усяго. За выключэннем нямногіх абраных, званых. Уся подласць у тым, што сябе выдзелілі, ратуючыся не дзеля саміх быццам бы сябе, а дзеля таго самага насельніцтва. Каб яно, да апошняга знікшы з зямлі ў агні, у пакутах-сутаргах, усё ж аказалася «пераможцам» . У «абмежаванай» , у «зацяжной», «зорнай» ці якой-небудзь (паводле ix планаў) вайне.

Бункеры- «выжывалкі» — гэта нешта большае, чым жалезабетон i электроніка. Гэта — псіхалогія. Якая ўздзейнічае i на высокую палітыку, тым самым — на лёсы мільёнаў, мільярдаў людзей. Бункерная псіхалогія — з'ява зусім новая, народжаная ядзернай цывілізацыяй. Ёю многае тлумачыцца ў паводзінах некаторых асоб, здавалася б, нелагічных, незразумелых, невытлумачальных.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x