• Пожаловаться

Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, ISBN: 5-340-00582-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Адамовіч Хатынская аповесць
  • Название:
    Хатынская аповесць
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1989
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-00582-8
  • Рейтинг книги:
    2.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Алесь Адамовіч: другие книги автора


Кто написал Хатынская аповесць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты супрацоўнік, ён ужо ж у другім, не «праскрыпцыйным» , спісе. Або прарываецца — у патрэбны, зарабляе права. Магчыма, зусім нармальны з пункту погляду медыцыны чалавек. Але ў тым жа i справа, што наяўнасць супербомбы i народжаная ёю «бункерная псіхалогія» , усе надзеі на тое, што «вайны ніхто не хоча» , робяцца надта хісткімі. Гітлеры, палпоты, яны зноў тут, на планеце — у гэтай самай бомбе. Не адыходзіць, i тут не адыходзіць ад рэальнасці, ад прыўды, усёй праўды! {7} 7 Сёння, калі ўжо прагучала найгуманная прапанова, якая так падбадзёрыла ўвесь свет, — паэтапна ачысціць планету ад зброі Генацыду, неяк няўтульна адчулі сябе «бомбапаклоннікі». Але робяць выгляд, што нічога не змянілася: як раней, «гарантам міру» называюць… бомбу. Бомбу — «кальтэнбрунэра», бомбу — «гімлера», бомбу — «гітлера». Так, гэтыя зберагуць!..

Даць, даць ёй выбухнуць, не бомбе — праўдзе! У нас выбухнуць — у літаратуры, кіно, у мастацтве. Каб як мага больш людзей успрынялі ўсю праўду, не ўхіляючыся ад яе, — вось першае і, мусіць, галоўнае сёння, да чаго абавязвае пісьменніка сама сітуацыя ў свеце.

Сапраўды, яшчэ раз праў Дастаеўскі, у якога раптам вырвалася: праўда вышэй за Пушкіна, вышэй за народ, вышэй за ўсё! Таму, відаць, што яна — сама ўмова існавання i «Пушкіна» (мастацтва) i нашага роду (на-роду).

Які, які яшчэ аргумент паслаць у бок «бункерных душ» ?

Пасля ўсіх папярэджанняў вучоных. Пра ўсюдыісную, усёпранікальную (на дзвесце, на трыста год наперад) смяртэльную радыяцыю ад разбомбленых рэактараў — i пісалі, i гаварылі. Пра бясконцую ядзерную ноч i ядзерную зіму? — таксама вядома. Вучоныя прадказвалі, а цяпер ужо выяўляюць, што разбурэннем азоннага пласта, які адсякае ад нас ультрафіялетавую радыяцыю на высотах ад 17 да 25 кіламетраў, ствараюцца ўмовы для ўтварэння ў атмасферы фасгену (БАР — баявога атручальнага рэчыва!) i яшчэ больш небяспечных атручальных газаў.

Любое прымяненне ядзернай зброі літаральна сарве азонны шчыт, які жывому дазваляе жыць. I павіснуць над усёй планетай новыя БАР. Таксама на цэлыя дзесяцігоддзі.

Альберт Эйнштэйн разгадаў i вызначыў матэрыю як «застылую» энергію (Е=мс2), i адразу вучоныя занепакоіліся: а як чалавек распарадзіцца сваім лёсам, калі даступнай яму стане тая энергія, якая літаральна «пад нагамі» ў яго?

Нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Вальтэр Нернст папярэджваў у 1921 годзе: «Можна сказаць, што мы жывём на востраве, зробленым з піраксіліну… Але, дзякуй богу, мы пакуль яшчэ не знайшлі запалкі, якая падпаліла б яго»{8} 8 Юнг Р. Ярче тысячи солнц: Повествование об ученых-атомниках. М., 1961. С. 17. .

Роберт Юнг у кнізе пра самую, мусіць, трагічную ў гісторыі чалавечай думкі старонку — пра стварэнне самазабойчай ядзернай зброі, піша i пра такія вось сумненні, якія ўзнікаюць пры распрацоўцы ўжо вадароднай бомбы: «Сярод пытанняў, якія належаць разгляду, адно было асабліва злавесным. У Берклі (дзе ў Каліфарнійскім універсітэце амерыканскія вучоныя-фізікі раіліся па пытанні «аб стварэнні найлепшага тыпу атамнай бомбы». — A. A.) успаміналася пра тое, што тэрмаядзерныя працэсы, аднойчы пачаўшыся ў выніку выбуху бомбы (вадароднай), маглі распаўсюдзіцца на атмасферу i воды зямнога шара. Нястрымная ланцуговая рэакцыя, народжаная супербомбай, магла за кароткі час ператварыць увесь зямны шар у палаючую зорку»{9} 9 Тамсама. С. 224. .

Разважалі, прыкідвалі, тэарэтызавалі — не павінна б! Рызыкнулі на практыцы праверыць свае разлікі. Ну, а каб не сышлася задача з адказам?.. Людзі, чалавецтва нават не падазравалі, якія эксперыменты за спіной у ix рабіліся — з ix планетай.

Ну, а каб колькасць перайшла ў якасць — пры адначасовым выбуху соцень, тысяч такіх бомбаў? Не павінна б?.. Ды хто мае права гадаць, прыкідваць i рызыкаваць пры гэтым усім, што нікому паасобку не належыць?!

За пасляваенныя сорак год узарвана 1500 ядзерных устройстваў. (Адна трэць — у адкрытай прасторы, дзве трэці — пад зямлёй.) Ніводзін вучоны не можа паручыцца, што адначасовы залп такой колькасці ядзерных зарадаў не ўцягнуў бы ў адзіную ланцуговую рэакцыю інертныя элементы, рэчывы планеты. А тым больш — дзесяткі тысяч зарадаў, якія могуць выбухнуць у любы момант. Якія ўжо тут «выжывалкі» ? За пэўным «болевым парогам» Зямля сама можа ператварыцца ў звышбомбу, за выбухам якой таксама невядома што паследуе, адбудзецца — ужо з Сусветам. Так гэта ці не так — хто мае права эксперыментаваць?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.