• Пожаловаться

Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, ISBN: 5-340-00582-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Адамовіч Хатынская аповесць
  • Название:
    Хатынская аповесць
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1989
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-00582-8
  • Рейтинг книги:
    2.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Алесь Адамовіч: другие книги автора


Кто написал Хатынская аповесць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Многімі адзначана: прэзідэнт вялікай дзяржавы на пасадзе i пасля, адстаўлены ад спраў,— два розныя чалавекі. Паводле поглядаў на ядзерную пагрозу, на магчымасць перамогі ў ядзернай вайне i да т. п. I нават ваенны міністр зусім іншым чалавекам i палітыкам робіцца, калі ён, як Макнамара, пакідае пост.

Што гэта, псіхалогія вадзіцеля, які паратварыўся ў пешахода? Чалавек, пакуль сам не пасядзеў за рулём, за тармазамі, яшчэ можа верыць, што ўсе яны, вадзіцелі, народ надзейны i ўсё могуць (павярнуць, затармазіць), але калі ўжо сам пабыў вадзіцелем, пачынае баяцца, нават больш, чым звычайны пешаход. Ён-то ўжо ведае, як яно з кабіны бачыцца i можацца. Гэта значыць інфармаваны больш, чым астатнія.

Але, магчыма, не гэта або, дакладней, не толькі гэта, a i яшчэ нешта — у паводзінах адстаўных прэзідэнтаў, міністраў. Калі мець на ўвазе псіхалогію.

Так, Макнамара, аддадзім яму належнае, сёння адзін з аўтарытэтных крытыкаў нястрымнай гонкі ўзбраенняў, у якой i сам быў у свой час вінаваты.

Вельмі рэальная карціна: Каспар Уайнбергер pазумна, цвяроза мяркуе пра катастрафічныя вынікі ядзернай супергонкі. Дзе-небудзь у пачатку 90-х гадоў, аддаліўшыся ад міністэрскага крэсла. I разам з тым — ад міністэрскіх «выжывалак» . Вось-вось, ці не ў ix частка адгадкі, праўды?

Нешта не чутно, каб Збігнеў Бжэзінскі сёння выказваўся, як раней, у гэтым вось духу, смела i «шырока» , што пагібель у ядзернай вайне ўсіх амерыканцаў i ўсіх рускіх яшчэ не азначае канца чалавецтва, а таму, маўляў, не так ужо страшна… Ах, дык ён ужо не саветнік па нацыянальнай бяспецы! А значыць, i не ў «спісе» . Які, хоць i глупства, — нікому i нідзе не пераседзець, не пазбегнуць непрадказальных вынікаў ядзернага пабоішча, — але ўсё ж, усё ж небывалы жалезабетон, электроніка, а побач першыя ў дзяржаве людзі прадугледзелі, каб ім выжыць, не можа быць, каб не прадугледзелі. I галоўнае — сям'я, дзеці, дзеці! — дзеля ix на ўсё пойдзеш.

Так, i «бункерная псіхалогія» бацькоўскіх пачуццяў не пазбаўлена. А можа, нават на ix i трымаецца. Што яшчэ больш жахліва.

Часта мы сабе i адзін аднаму задаём пытанні (i самі на ix адказваем): не, не могуць i яны ўсур'ёз хацець вайны! Як бы ні бразгалі зброяй, боегалоўкамі. Што б i хто б ні гаварыў на публіку, кожны разумее, што адбудзецца i чым скончыцца, калі каму-небудзь пачаць.

«Не могуць жа яны не разумець, што трэцяя сусветная вайна прынесла б такія неўявімыя бядоты, што гэта азначала б канец для чалавецтва… Мне здаецца, ніводзін нармальны чалавек не можа жадаць гэтага»{5} 5 З інтэрв'ю касманаўта В. В. Аксёнава. «Век XX и мир», 1984, № 12. С. 23. .

Ніводзін нармальны чалавек?.. Гэта, вядома, праўда.

Але ж не выключана, што да рулёў i кнопак прарвуцца iстоты з псіхалогіяй, «ідэяй» знаёма-нацысцкай: гэтым жыць, а гэтым не, гэтыя чыстыя, а гэтыя нячыстыя!.. Або са знаёма палпотаўскай арыфметыкай: для таго-та нам досыць столькі-та мільёнаў чалавек замест наяўных 5 мільярдаў!..

Вось i ў рамане «Катастрофа» Э. Скобелева нехта Сэлман правакацыйна, злавесна ўспамінае пра «клуб трохсот» , дзе вырашаюць, змаўляюцца, да дзесяці ці менш мільёнаў скараціць насельніцтва Зямлі, каб «устараніць каласальныя біямасы» , якія становяцца небяспечна некіруемымі для ўладыкаў гэтага свету.

Што ж, калі мог быць Гітлер, Пал Пот, мільянерскі «клуб сяброў рэйхсфюрэра» , чаму не аб'явіцца зашыфраванаму «клубу трохсот» ?..

Але нават калі не ix мець на ўвазе, усё роўна наша пераконанасць, што нармальныя людзі «не могуць», «не павінны» i да т. п. — таксама небяспечная. Ну, а калі змогуць, апантаныя д'яблам палітычных i іншых страсцей? Назад ужо не адкруціш: ах, выбачайце, памыліліся, пераацанілі людскую нармальнасць!

Далей, далей яе, бомбу, i ад нармальных таксама, а ix — ад бомбы! А то ж занадта многія прывыкаюць да думкі, што яна заўсёды пад рукамі, зноў i зноў з'яўляецца спакуса, калі не з таго, дык з другога боку, падступіцца да гістарычнага супраціўніка i пазбавіцца яго адным ударам. З космасу, напрыклад.

Тым больш што самім амерыканцам сёе-тое больш відно, вось i Эдвард Кенэдзі папярэджвае, што многія дзеячы ў адміністрацыі Рэйгана i пасля таго, як ваенны прамысловы комплекс атрымаў пажадлівыя новыя мільярды i як бы супакоіўся трохі, быццам удаў, які пераварвае праглынутае, тым не менш многія дзеячы, якія прымаюць адказныя рашэнні, «па-ранейшаму лічаць магчымасць абмену ядзернымі ўдарамі прымальным варыянтам. Супрацоўнік Савета нацыянальнай бяспекі прадказвае, што верагоднасць такога канфлікту складае 40 са 100»{6} 6 «За рубежом», 1985, № 3. С. 4. .

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.