• Пожаловаться

Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, ISBN: 5-340-00582-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Адамовіч Хатынская аповесць
  • Название:
    Хатынская аповесць
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1989
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-00582-8
  • Рейтинг книги:
    2.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Алесь Адамовіч: другие книги автора


Кто написал Хатынская аповесць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Добра, радасна было не верыць i ў смяротнасць роду чалавечага.

Чалавек, лічылі нашы дзяды-прадзеды, смяротным стаў, з'еўшы плод з дрэва пазнання. Унукі-праўнукі ўдакладняюць: чалавек таму i чалавек, што ведае, у адрозненне ад жывёл, што ён, як i ўсё на свеце, смяротны. Так што смерць (у гэтым сэнсе) сапраўды ўзыходзіць да ведаў, пазнання. Таму i гаварылі: памнажаючы веды — памнажаюць скруху…

Але прабацька наш, першы чалавек, з'еў не самы вялікі i небяспечны плод, i таму род яго ў цэлым, так сказаць, заставаўся неўміручым. Да 6 жніўня 1945 года, калі смяротным стала раптам усё чалавецтва. Сарваны быў зусім іншы плод, які дае веданне, як забіць неабмежаваную колькасць да сябе падобных.

I адразу на ўсё ўпаў густы цень: за спіной у людзей раптам зачыніліся, па-зладзейску закрыліся вароты, як пастка!..

На месцы многіх нашых Хатыняў узвышаюцца цяжкія пліты, стэлы, а на ix слупкі прозвішчаў, дзесяткі аднолькавых прозвішчаў (толькі ініцыялы розныя): Камінскі, Камінская, Камінскі… Грыцэвіч, Грыцэвіч, Грыцэвіч, Грыцэвіч… У хатах, хлявах, свірнах, царквах жыўцом згарэлі не проста сем'і, а цэлыя роды вясковыя. Дрэвы родавыя з усімі каранямі i галінкамі — i дзяды, i ўнукі-праўнукі.

Ну, a сённяшнія шматмільённыя гарады, на якія нацэлены, вось-вось гатовыя вырвацца з шахтаў, з-пад вады, сарвацца з крыла самалёта ракеты з ядзернымі боегалоўкамі, што яны такое, гарады Зямлі,— ці не тыя ж «свірны», «хаты» , дзе ўжо сабраныя людзі, а сцены аблітыя бензінам, абкладзеныя саломай i нехта запальніцу трымае ў паслухмяна напружанай руцэ? Людзі нават могуць убачыць такую вось руку — на ўсюдыісным тэлеэкране — руку, якая нясе за ўсмешлівым чалавекам чамаданчык з кодам, шыфрам Суднага дня. (І там, тады яны, асуджаныя без суда, выглядвалі ў вокны, у шчыліны, услухоўваліся ў бразганне бензінавых каністраў.)

Гарады-Хатыні!.. Краіны-Хатыні!.. Кантыненты-Хатыні!.. I, нарэшце, уся планета, падрыхтаваная, каб успыхнуць i абвугліцца за нейкія гадзіны, хвіліны!..

Ды хто пасмеў! Хто гэта мог i як дазволілі людзі?

А вось жа пасмелі i нават не хаваюць свой «чамаданчык» , нават бравіруюць, ганарацца: яшчэ б — касмічная моц у руцэ вартага жалю смяротнага!..

Адбылося гэта, адбываецца, небяспечна доўжыцца, i канца гэтаму пакуль што не відно, таму што не адзін толькі салдафон Хейг з яго знакамітым «ёсць рэчы важней за мір» , а занадта многія на гэтай планеце ўсё яшчэ калі не кажуць: «Мір, але любой цаной» , то думаюць, калі не думаюць самі, то згаджаюцца, каб думалі ix кіраўнікі, i ўсё таму, што да канца дадумаць або не знайшлі часу, або баяцца, не адважваюцца, або проста не здольныя.

Калі кажуць табе або сам ты: ды што я, я асабіста, што я магу? — адказ адзін: дадумай да канца, менавіта да канца, не дазваляючы сабе адхіліцца ўбок, адвільнуць ад усёй праўды — за сябе дадумай, a калі трэба, то i «за таго хлопца» , у якога «чамаданчык» . Калі ўжо, па назіраннях вучоных (японскіх), працэс пазнання (пераймання) i празарэння можа лавінападобна ахапіць нават статак малпаў (эфект «сотай малпачкі» : пасля яе раптам усе тысячы малпаў, на ўсіх астравах, сталі таксама мыць салодкі батат, замест таго каб есці з пяском) — тады чаму i табе не спадзявацца, што з цябе якраз i пачнецца ланцуговая рэакцыя празарэння, таго самага дадумвання да канца! A ці ёсць на Зямлі або ў галовах людзей нешта такое, дзеля чаго можна, дапусціма трэба рызыкаваць такой простай i вялікай рэччу, як жывая клетка, якая самадзеліцца? У якой усё i без якой нічога — ні капіталізму, ні сацыялізму, ні мінулага, ні сённяшняга, ні будучыні.

Усе нішы ў свядомасці сваёй абмацаць жорстка логікай «ядзернай эры» , усе лагуны мозга, дывертыкулы затоеныя, дзе хаваюцца хітрыкі ўчарашняга розуму, старажытныя забабоны, даўно ці раптоўна састарэлыя ісціны, i не палохацца, калі раптам прагучыць ці то ў табе, ці то ў нечых старонках, у нечых вуснах: не толькі дрэнны мір лепшы за добрую вайну, але i любы — лепшы! Непараўнальна, несупаставіма лепшы.

Ды гэта ж толькі па звычцы, па аналогіі з мінулым называецца «вайной» — тое, што сёння супрацьпастаўлена «міру» . На самай жа справе яно нешта зусім іншае, па-за ўсякімі аналогіямі i супастаўленнямі. Людзям ва ўсім свеце па-ранейшаму ўнушаюць, звыклым спалучэннем слоў, паняццяў: трэба быць гатовымі да вайны! Страшнавата, але як быццам знаёма. Але калі папраўдзе, дык варта б казаць: трэба рыхтавацца, быць гатовым да самазабойства. Так, не вайна ўжо гэта, а самазабойства i нешта іншае, менавіта омнецыд, як нехта вызначыў,— усеагульны генацыд, самагенацыд чалавецтва!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.