Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо праз дзень паліцай апамятаўся i, відаць, раззлаваўся на пасланне, якое яго тады прымусіла сказаць: «Ад мяне ўсё залежыць, не стану я наносіць знявагу сям'і доктара, вам, мадам Адамовіч» . I ён сапраўды пайшоў, павёўшы балвана-немца. Назаўтра к вечару з'явіўся зноў, п'яны, нахабны, — паведаміць, якая ў глушанскага доктара прыгажуня-жонка. Мама слухала, паспрабавала абудзіць у ім яго п'янае сумленне, сорам, але паліцай усё пагражаў, патрабаваў «павагі» да сябе, да сваёй вінтоўкі-дзесяцізарадкі, гранаты- «лімонкі» . ( «Вось так — i хаты вашай няма!» )

— Хопіць! Заўтра ж пайду ў камендатуру! — не вытрымала гаспадыня, прыгразіла.

— Пойдзеш! — наліўся гневам на няўдзячную паліцай. — Не сама пойдзеш, цябе павядуць. Як міленькую.

I вываліўся ў цемру.

А яна сапраўды пайшла ў камендатуру, разумеючы, што спыніцца ўжо немагчыма. ( «Загубіць ён нас, загубіць!..» )

Раніцай, прадбачліва справадзіўшы нас да знаёмых у вёску.

I мы пайшлі, трое мужыкоў, ці амаль мужыкоў (з намі i швагер, які жыў з сям'ёй у нашым доме), i там чакалі, a ўсё гучала ўмольнае: «Толькі не вяртайцеся дзеля мяне, дзеткі, толькі не вяртайцеся!» Як зрабілі б, калі б яе забралі заложніцай i запатрабавалі да адказу яе сыноў, да гэтага часу боязна дадумваць усё да канца!..

А яна пайшла ў камендатуру i прама заявіла: «Ці арыштуйце нас, ці дайце нам жыць, a інакш мы вымушаны будзем пайсці ў лес. Вось так у вас i робяцца партызаны. Гэты паліцай, гэты Гузікаў, прыходзіць п'яны, пагражае, патрабуе бог ведае чаго…»

Хто ён быў, той нямецкі камендант, што яму ўбачылася, падумалася, можна толькі гадаць. Па яго ўчынках. Ён не загадаў жанчыну арыштаваць, схапіць усіх, хто ў яе там дома, — менавіта так ён павінен быў зрабіць, адпаведна жалезнаму ix правілу. Замест гэтага ён раптам сказаў, а перакладчык фольксдойчэ Барталь радасна пераклаў: «Пан камендант верыць вам, ідзіце i спакойна жывіце, паліцэйскі будзе пакараны» . Праўда, ужо ўвечары, калі i мы вярнуліся са свайго сховішча, Барталь забег i папярэдзіў, што камендант выпусціў Гузікава з «халоднай» , паклікаў да сябе i загадаў не спускаць вачэй «з дома гэтай жанчыны» . Відаць, быў момант пры гэтым, калі два мужыкі, немец i наш, зірнулі адзін на аднаго здзіўлена-запытальна: што гэта яна з намі, ведзьма, прарабіла?!

Але міг быў выйграны, выратавальны, які вырашыў наш лёс. I, можа быць, не толькі наш. Вырашана было неадкладна ісці ў лес, у атрад, сем'яў дзесяць падпольшчыкаў пакінулі пасёлак у адну ноч пад прыкрыццём партызан.

Да дваццацігоддзя Перамогі прыслалі маёй маці медаль «За адвагу» (ужо раз атрыманую). Яна не абрадавалася — спалохалася: «Што гэта? Ці зноў вайна? Зноў мы патрэбныя?»

Яна таксама, асабліва пад канец жыцця, раптам пачынала ўсё перажытае ў вайну ўспамінаць, расказваць. Але ніколі не плаціла вайне даніну, як часам плацім мы, хто піша пра яе. Прыхарошванне вайны праз любаванне сабою — там, на вайне, — гэтага ні разу ў ёй не адчуў. Як не адчуваў у жанчынах беларускіх Хатыняў (ды i ў мужчынах).

Спачатку вайна забрала ў яе ўсё i яе самую ўсю забрала. Што ж, такі быў час. Але вось вайна скончылася, жанчына, якая ўсіх згубіла (у адным баі — абодвух сыноў, ёй так паведамілі), знайшла раптам нас усіх (мой старэйшы брат не пісаў ёй з арміі да самага Дня Перамогі, «каб не хавала двойчы» ). I муж адшукаўся, наш бацька, які за вайну стаў падпалкоўнікам медыцынскай службы.

Вось тут яна i разлічылася з вайной. Па-свойму, па-жаночы. Сама аб гэтым любіла ўспамінаць. Пра сваю паездку ў Роўна. Наступіў момант рашаць, ці ёй рабіцца жонкай падпалкоўніка, ці яму — зноў вясковым урачом. За тры вайны (вызваленне Зэходняй Беларусі, фінская, Айчынная) бацька наш з чалавека зусім цывільнага ператварыўся ў тое, што называюць «ваеннай костачкай» . Весела i па-жаночы звысоку ледзь-ледзь гучаў мамін расказ пра тое, як маёры, падпалкоўнікі i нават адзін генерал (Пухаў, з якім бацька сябраваў да самай смерці) падрыхтаваліся перамагчы яе — не аддаць Міхаіла Іосіфавіча, а наадварот, яе зрабіць жонкай афіцэра. Жанчына выслухала ўсе натхнёныя тосты, перакаштавала закускі (запомніліся вялізныя біфштэксы), а потым: «Я ўстала i сказала: дзякую вам за ўсё, але не, Міша, збірайся, едзем, біфштэксы не знаю, але бульбачка будзе, я абяцаю…»

Калі трэба было ўсім ахвяраваць, яна — любоў — першая кінулася насустрач небяспецы. Нянавісць падаспела потым, я гэта добра помню. У нас у Глушы ўсё пачалося — i супраціўленне, i падполле — з таго, што жанчыны кінуліся ратаваць нашых ваеннапалонных. Як уласных дзяцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x