Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Некалі я называў два «эпіцэнтры» свайго, нашага пісьменніцкага лёсу. У 80-я выявіла сябе, заявіла пра сябе, закруціла, пацягнула за сабою (па невядомых законах грамадска-духоўнай гравітацыі) новая магутная крыніца энергіі, яшчэ адзін «эпіцэнтр» , — не аднаго мяне, вядома, пацягнула. Там: Айчынная вайна, XX з'езд. Тут — нанава, з неспазнанай раней яснасцю i жорсткасцю выяўляемая праўда ядзернай эры — край бездані, які адкрыўся перад вачамі.

* * *

Але вярнуся i да чыста жыццёвай рэальнасці, без чаго, відаць, не абысціся ў жанры «Аўтабіяграфіі» . Хаця гэта i не самае цікавае. А часам i дзіўна яго ўспамінаць, жыццё пражытае, глядзець адсюль — туды. Гэта калі ўзяць і, расставіўшы пальцы, глядзець на ўласную руку: няўжо маё? вось гэта? дзіўнае i страшнаватае, падобнае на нябачнага звярка ці нешта такое, што раптоўна вынырнула з-пад тоўшчы акіяна?!.

Няўжо я гэта, ля акна ў цёмнай хаце, усе некуды пайшлі, нікога каля мяне, а па шашы ідуць, едуць на конях салдаты з белымі дзідамі. Мне тры ці чатыры гады, i мне страшна… Хоць я ўжо разумею, што ёсць салдаты чужыя, а ёсць нашы і гэтыя з дзідамі — нашы.

Даваенная самая святочная радасць — кінафільмы, якія зацягваліся да 2 гадзін ночы (без канца псавалася апаратура), a калі гаснуў экран, — я радасна ўсхопліваўся з падлогі (наша, хлапчукоў, месца ў кіназале) i глядзеў, глядзеў у тую кропку прасторы, дзе, ведаў, сядзела Яна, маё Першае Каханне. Мае першыя вершы.

Колькі тады было першага, упершыню — у табе самім, у лёсе, у людзях, у птушках, звярках, нават у дрэвах каля хаты, звыкла знаёмых, якія ўспрымаліся амаль як хатнія жывёлы.

А потым быў першы дзень вайны. I ўжо праз шэсць дзён — першыя немцы, ворагі!

Разглядваеш сябе з далечыні часу, ca здзіўленнем распазнаючы: i гэта таксама я, вось той, што жыве ў доме каля «варшаўкі» хлопец! Ненавіснаму немцу карніку з Берліна, самаму галоўнаму, каб мяне забіць, сцерці з твару зямлі, не трэба нават ведаць, падазраваць аб маім існаванні. Але яму, які ўсё можа, на Зямлі існаваць аставалася не болей чым пяць гадоў, ведаў бы ён гэта i што хлопец той з Глушы будзе мець асалоду, перажыўшы яго, выварочваць яго надзьмута-вялікасную ягомасць, як гаспадыня брудныя вантробы. Не, што ні кажы, добра перажыць фюрэра!

А тады я існаваў пад ім, што закрываў сонца сваёй надзьмутай злосцю, i сам наліваўся нянавісцю да ўсіх, хто прыйшоў з яго імем. Маці жыве ў незвычайным напружанні, чаканні нечага самага жудаснага, чаму здаецца яшчэ больш спакойнай i як бы ледзь-ледзь наводдаль ад нас, уласных дзяцей: гэта каб не хныкалі, не напрошваліся ў яе справы.

З верасня 41-га яна працуе на партызан: прывозіць з Бабруйска медыкаменты (за партызанскія грошы, харчы), сама носіць ix у лес. А мы, а мы?

— Не дурыце галавы! Для вас усё гэта гульня! Я i так хутка звар'яцею!..

Але без старэйшага ёй ужо не абысціся ў гэтых справах, а малодшага можна i праігнараваць. Але ў яго даўно ўжо свая вайна з немцамі i з ix фюрэрам: што-небудзь сказануць афіцэру-пастаяльцу, напомніць пра лёс Напалеона, перахаваць кімсьці закапаныя ў яме каля шашы гранаты (i зараз ёсць тое месца, дзе ix закапваў, усякі раз, калі бываю ў Глушы, праходзячы міма, глядзіш, глядзіш здзіўлена: няўжо ўсё было? Вось жа яно, тое месца, тут!).

А, урэзалі! — услухоўваемся ў сваёй хаце ў радасна грозную страляніну на шашы, недзе ў баку Старых Дарог. Але мне мала слухаць партызанскую страляніну, хапаю вядро (ваду — у балею!) i з пустым выскокваю на вуліцу. Хутка паявяцца, калі праскочылі… Вось яны, адна, другая машыны — з разбітым лабавым шклом, пашчапанымі бартамі! Выскачылі немцы з камендатуры (яна зусім побач з нашым домам), зносяць забітых, параненых. Праходзячы міма, я, здаецца, самы асцярожны позірк кінуў у прыцягальную цемнату кузава, залітага крывёю, але нешта выдала — твар? вочы? — Жорсткую злараднасць, якая клекатала ва мне. Адзін з немцаў рэзка да мяне павярнуўся i, як бы пазнаўшы, кінуўся, закрычаў, схапіў мяне за плячо, я спалохана рвануўся, збег у канаву і, паказваючы вядро (вось, вось, я па ваду!), накіраваўся да калодзежа.

Спужаўся вельмі моцна: не ведаў, вядома, што фюрэр з самага пачатку распарадзіўся, як са мной абыходзіцца: «Страляй, калі коса зірнуў!» — але што робяць менавіта так, мы ўжо ведалі, пераканаліся. Ды як было саўладаць з тым, што ва мне клекатала?..

Так, гэта быў я, былі яны. Потым быў лес, атрад, i гэта таксама я — што цэліцца з вінтоўкі ў немца. Не, чаму гэты, у гэтага? Перавёў мушку (прыйшлося правесці ствалом вінтоўкі па ўсмешлівым твары жанчыны, што сядзіць на козлах паміж старым жандарам i маладым), цэлюся ў маладога, ён больш небяспечны, a коні, пара біцюгоў, вось-вось наедуць на нас у засадзе каля вёскі Усцерхі, з якой нас пазаўчора немцы i ўласаўцы выбілі. Праехалі ўлева — першая падвода з тымі, каго я збіраўся, прыцэльваўся забіць, другая наязджае на мяне, зноў прымерыўся: у гэтага раней? а чаму ў гэтага, а не ў гэтага?.. Сігнальны стрэл, i я таксама выстраліў — у аднаго, потым у другога — i яшчэ па разу паўтарыў, яны так i засталіся сядзець, адваліўшыся…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x