Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гук, ломячыся, пульсуючы, адскоквае ўдалячынь i ўсё лічыць, лічыць коміны… Я сярод неіснуючай вёскі, слухаю, як людскія галасы счытваюць з нябачных табліц імёны, прозвішчы спаленых людзей, назвы забітых вёсак. Назвы гарадоў i — зноў i зноў паўтораныя — лічбы тысяч закатаваных у канцлагерах: 80 тысяч… 180 тысяч… 250 тысяч…

Сонца казыча павекі, стараецца ix, не закрытыя, раскрыць. Калісьці я любіў глядзець на сонца заплюшчанымі вачамі: праз жывую расплаўленую чырвань павек. Сесці дзе-небудзь ці вось так стаяць ці ісці насупраць сонца i глядзець на сонца, афарбаванае маёй жывой крывёю i быццам ад крыві маёй цёплае.

Цяпер мае павекі чорныя, i толькі іскры болю паласуюць чорнае, заўсёды гарачае неба…

Гук хатынскіх званоў ужо за спiной у нас лічыць, пералічвае коміны, мы ідзём адсюль, а ён застаецца, ён зноў даганяе, крышыцца, пытае: «Вы — за-пом-ні-лі?.. Дык вы — пом-ні-це?.. пом-ні-це?.. пом-ні-це?»

Мы аддаляемся. Я ўжо апусціў палку, яна звініць аб пліты нязвыкла гучна, патрэбны час, каб гук гэты зноў стаў звычайны. Усяго толькі стук металічнай палкі аб камень. Я кудысьці іду — i нічога больш.

Але ці ёсць цяпер у свеце хоць што-небудзь, пра што можна сказаць: i нічога больш!

Гук ззаду робіцца слабейшы, а мой кіёк, нашы крокі, галасы людзей — гучаць больш упэўнена, звыкла.

— Ну, далей паехалі? — малады голас шафера.

1966, 1968–1971 гг.

Публіцыстыка

Дадумваць да канца

Аўтабіяграфія-85

Анкетныя звесткі адпаведна дакументам: год нараджэння — І927, месца нараджэння — вёска Канюхі Капыльскага раёна Мінскай вобласці; сям'я — з гадамі ўсё болей медыцынская: урачом быў бацька, а потым i маці скончыла фармацэўтычныя курсы, пазней i брат мой Яўген стаў хірургам (я i сам паступаў спачатку ў медінстытут); вялізная (калі лічыць i дзядзькоў, цётак, швагроў) сям'я наша амаль уся ваявала, але ніхто не загінуў, відаць, рэдкі выпадак сямейнай удачлівасці.

З 1928 года жылі ў рабочым пасёлку Глуша на Бабруйшчыне, там застала вайна, прайшлі праз падполле, якое на Беларусі было ў кожным, нават меншым за нашу Глушу, пасёлку, сялібе, калі там не стаялі партызаны, а з 3 сакавіка 1943-га i па пачатак 1944-га я праваяваў радавым партызанскага атрада імя Кірава; потым апынуўся за лініяй фронту (для нас гэта азначала — па той бок, дзе няма немцаў), паехаў на Алтай, там жыла яшчэ адна мая цётка, год вучыўся ў Ленінагорскім горна-металургічным тэхнікуме, паступіў таму, што была стыпендыя i інтэрнат, i яшчэ таму, што апынуўся раптам зусім адзін: маці i брат — засталіся ў партызанскім атрадзе, бацька — з першых дзён вайны недзе на фронце; a знайшліся ўсе, адшукалі мы адзін аднаго, я вярнуўся ў Беларусь, у сваю Глушу, паступіў у Мінскі універсітэт, закончыў аспірантуру, абараніў адну, а затым другую (доктарскую) дысертацыі (тым часам употай пісаў сваю партызанскую дылогію), стаў (з 1954 г.) працаваць у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, але нечакана для самога сябе паехаў вучыцца на Вышэйшыя сцэнарныя курсы, затрымаўся ў Маскве (1962–1966 гг.), таму што адначасова з вучобай на сцэнарных курсах узяўся чытаць беларускую літаратуру ў Маскоўскім універсітэце. Вярнуўся ў Мінск, у Інстытут.

Але акрамя стажу навукова-акадэмічнай працы, літаратуразнаўчай, немалы ўжо, як сам ca здзіўленнем выяўляеш, набіраецца стаж працы ў самой літаратуры — раманы, потым аповесці, дакументальныя кнігі, а напаследак дык ужо i апавяданні (нейкі нетрадыцыйны, адваротны шлях жанравага руху, развіцця).

У маім чатырохтомніку (у які, зразумела, не ўвайшлі працы сааўтарскія — «Я з вогненай вёскі…», «Блакадная кніга» ) не менш за два тамы — гэта крытыка, публіцыстыка. Палова! Рызыкоўная трата, размеркаванне пісьменніцкай энергіі, сілы. З пункту погляду выжывання ў часе. Тым не менш уключыў у Збор твораў i артыкулы, выступленні, крытычныя эсэ. Відавочна, з надзеяй, што гэта не так ці не зусім так. А раптам не ўсё ці не зусім памерла, яшчэ пажыве! Пісаў ix з тым жа напружаннем i бясконцым перапісваннем, як i прозу. Не, ніколі, здаецца, не пускаў артыкул, выступленне, як нешта «буфернае» , паперадзе прозы, каб ёй затым прайсці, пражыць больш бяспечна. У вайну немцы (ды i мы таксама, калі перайшлі граніцу) наперадзе паравоза ставілі, пускалі платформы з пяском — на небяспечных участках дарогі. I ў нашай справе бывае спакуса: артыкул, выступленне нагрузіць мёртвым баластам. Затое, маўляў, у рамане, у паэме скажу, што думаю, як думаю, з усім наяўным сумленнем!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x