Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не, я пайду з першай, мы пойдзем насустрач немцам, а тым часам нашы панясуць параненых, адыдуцца як мага далей. Нарэшце i вось гэтак скончыцца — мы павернем, мы рушым назад, насустрач ворагу, i ўсё, што было за гэтыя дні, што збіралася на бясконцых кругах, разрадзіцца. Магчыма, смерцю, але разрадзіцца. Вочы мае ўсё слязяцца, але я нібы звыкся ўжо з гэтым — з тым, што ўсё расплываецца, растае, афарбоўваецца болем i вясёлкай…

Тым, хто пойдзе на немцаў, збіраюць i перадаюць патроны. У мяне нямецкая вінтоўка, мне патрэбны нямецкія… Ага, ужо ідзём, адыходзім, — ну, вось i добра! Мы азіраемся на сваіх, пакуль яшчэ можна бачыць: няспрытна, стомлена, ярасна ўчапіўшыся ў коўдры, у брызент, ці проста так, за рукі, за ногі нясуць параненых, забітых — расцягваюцца ў трывожную i таропкую працэсію, ідуць насустрач дымнаму зараву. Не, мы ўжо не вернемся на гэтую дарогу, мы гэта ведаем, нас мучыць туга гэтага ведання, i, каб заглушыць яе, задушыць яе ў сабе, мы ўсё паскараем крок. Плямамі зіхціць лістота лазняку, твары ў людзей афарбаваны злавесным земляным агнём, цені ад купін i калдобін, ад кустоў здаюцца чорнымі ямамі… Мы ўжо бяжым, аднекуль сіла ўзялася бегчы: мы растрачваем нейкі НЗ, апошні запас, які раней несвядома зберагалі. Зараз ужо няма патрэбы берагчы. Зробім менш, чым паўкруга, i тады знойдзем, сустрэнем тых, ад каго ўцякалі, каго праследавалі. Косця-начштаба з намі. Калі ён азіраецца на хаду, мне здаецца, што твар, што вочы ў яго ненатуральна вясёлыя. Зрэшты, я дрэнна бачу, мне шмат што толькі здаецца.

Мы ўжо стаміліся бегчы, дыхаць няма чым, перайшлі на таропкі крок. Ланцуг наш моцна перакасіла: крыло, што далей ад лесу, адстае. Як ваду ў нізінку, усіх зганяе да лесу, дзе i калдобін не столькі, i круг меншы.

Справа ад нас — няроўна падсветленая сцяна лазняку, злева — зламаны тарфянымі ўзгоркамі гарызонт, які палае агнём — чырвоным, жоўтым, сінім, нават чорным. Нават чарната нібы палае, плавіцца.

Мы ўбачылі людзей. Гэта мёртвая засада — уласаўцы. Знаёмымі плямамі бялеюць на зямлі трупы. Нешта помслівае, злараднае ў ix нерухомасці, заспакоенасці.

Косця-начштаба ўсё азіраецца на нас, нібы прыкідвае, колькі часу гэтыя трыццаць ці сорак чалавек змогуць пратрымацца. Мы адбеглі, адышлі даволі далека ад сваіх, даўно ўжо не бачым ix, a немцаў няма. I не чуваць больш, каб яны стралялі.

А што калі i яны, адначасова з намі, наважыліся павярнуцца i ісці нам насустрач? I таму зноў адыходзяць ад нас i зараз наскочаць на нашых параненых. Косцю-начштаба відавочна непакоіць гэта: немцы нібы скрозь зямлю праваліліся. I не страляюць больш, а раней увесь час мы ix чулі.

— Вунь яны, глядзі! — крыкнуў нехта, узрадаваўшыся, з палёгкай. За кіламетр, калі не больш, ад лазняку — нейкі жывы рух, падсветлены дымным заравам. Так, яны пайшлі: дарогай, якая нас сюды прывяла.

Там ix сустрэнуць: вусаты камандзір, яго атрад.

А нас чакаюць другія немцы — знешняе кола блакады.

Мы завяршаем свой апошні круг, каб усё-ткі пераканацца, што немцы сапраўды пайшлі, што пайшлі ўсе.

Нам трэба даганяць сваіх.

…I ўсё ж чаму за Касачом мне бачыцца Барыс Бокій i наадварот — Касач за Бокіем? Я ж не вельмі разумею, што такое Касач, каб параўноўваць ix. А Бокія я i не бачыў ніколі, толькі чуў яго нязгодны голас. Бокій — увесь з кніг, з бібліятэкі, з радыё i газет, a ў Касача ўсё гэта — ад вайны. Што гэта — я, здаецца, i не сфармулюю дакладна. Горкая, бязрадасная, часам жорсткая думка пра людзей, пра чалавека? У аднаго — густа настоеная на ўласным жыцці, у другога — вырасла з вопыту іншых, але тым не менш вельмі асабістая, свая. Часам у Касача гэта прарываецца нейкай спыненай (як яго ўсмешка) думкай, выказанай абавязкова праз дзеянне, у другіх жа, як у Бокія, сама думка, пакутлівая, няспынная, i ёсць дзеянне. Бокій нагадвае мне чалавека, які не верыць у шчаслівы канец хваробы, бо звыш усякай меры балюча, страсна жадае такога шчаслівага выніку. Думку яго на ляту, як спазмай, перацінае нецярплівасцю, гаркотай, болем. Такая спазма, але якая пераходзіць ужо ці нават перайшла ў застыглую жорсткасць, часам адчувалася i ў Касачу. Асабліва гэта прарвалася пасля Пераходаў, на тым балоце. Бокій часам мне ўяўляецца Касачом, які раптам разгаварыўся…

Але ж i сапраўды, няма сёння спакойнага разумення. Калі яно спакойнае — значыць, чалавек не адчуў, не зразумеў усёй пагрозы. Я дэманструю перад Бокіем такое ўраўнаважанае разуменне, але ён, вядома, не верыць мне, бачыць у гэтым палемічна задзірлівы прыём i яшчэ рэфлекс сляпога, прывычку асцерагацца рэзкіх рухаў. А сам ён, мой пастаянны апанент, увесь з такіх рухаў! Часам ён так намацвае, адгадвае мае ўласныя сумненні, мой боль, што яго можна было б прыняць за сваё другое «я» , тое, што называюць «апанентнае» , без якога няма «стэрэаскапічнага» , аб'ёмнага бачання падзей i самога сябе…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x