Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пайшлі немцы ca сваімі параненымі, са сваімі забітымі — услед нашым пайшлі, i мы сталі чакаць зноў з'яўлення партызанаў, Касача. Цяпер мы сваіх бачылі таксама збоку: i хаця другімі вачамі, па-другому, з радасным пачуццём звароту да самога сябе, але зноў здалося на міг, што i гэта толькі ўспамін аб нечым такім, што адбывалася з табой даўно-даўно… Падпоўз, далучыўся да нас i Пухаў: ён усё кашляе, але зараз адкрыта, вітаючы нас, жыццё, бяспеку сваёй радаснай, ужо шумнай дыхавіцай, кашлем. Косця-начштаба пастукаў кулаком па яго тоўстай спіне, але i сам закашляўся i засмяяўся.

Мы рушылі насустрач сваім: памахалі ім зброяй i зараз ідзём насустрач. Уклініліся ў калону, зліліся з ёю, з яе рухам. Цяпер нам весела расказваць, як блізка былі немцы, як мы ix разглядвалі i якія яны.

I зноў ідзём вакол лесу, несучы сваіх, даганяем ворагаў i ўцякаем ад ix, i ўжо не верыцца, што было што-небудзь, акрамя гэтага бясконцага блукання пад пякучым нелітасцівым сонцам, i што будзе, магчыма, нешта іншае. Становішся ўсё больш абыякавы, далёкі самому сабе: нас, жывых, быццам меншае, а тых, каго нясём — параненых, забітых, — становіцца больш: ужо няма падмены, ужо i шасцярым цяжка цягнуць мёртвага ці раненага.

Сонца амаль завяршыла свой паўкруг, пакідаючы нас адных. Спёка сышла, але стома большае, хаця, здаецца, i немагчыма стаміцца больш. Тарфяны дым гусцее, кашаль душыць усіх, параненых таксама. Толькі забітыя ціха ляжаць у правіслых гамаках-коўдрах, на якіх мы ix носім.

I ў той меры, як чырвонае, з дымным, сінявым абадком, сонца спускалася за пачарнелы край зямлі, за тарфяныя ўзгоркі, а неба ўздымалася да самых дробных зорак, з чорнай зямлі выступала, сачылася, пачынала трапятацца, дрыжаць сваё святло — злавеснае, нутраное. Яно таксама падсінена тарфяным дымам — гэта выраслае знізу паўзучае святло землянога пажару. Яно ўжо ўсюды, усё больш шырокім кальцом замыкае i нас, i лес, вакол якога мы ходзім, i нябачных (але мы ix чуем) немцаў. Ужо не знаеш, дзе яны, тыя сцежкі, якімі сюды прыйшлі i мы, i немцы i якімі можна вырвацца назад ці наперад. Агонь усюды, i ён наступае. Глянцавыя водбліскі яго на лазняку, на нашых тварах i тварах мёртвых. З кожным кругам тыя забітыя, якіх i мы, i немцы пакінулі на зямлі — уласаўцы, — быццам неяк змяняюцца, кожны раз яны нас сустракаюць інакшымі. Трупы бялеюць там i тут, i яны то бліжэй (пачынае здавацца) адзін да аднаго, то распаўзаюцца — пакуль мы i немцы робім наступны круг. Потым заўважаеш, што яны на тым жа самым месцы i ўсё тыя ж, адзначаеш гэта з бяссэнсавай, выпадковай зацікаўленасцю чалавека, стомленага смяртэльна. Мы ўсё часцей спыняемся: апускаем на зямлю раненага i самі падаем каля яго, як забітыя. А потым ён, голасам, рукой, будзіць нас. Нехта там, спераду — Касач, Косця-начштаба, — нехта распараджаецца, але ўжо з дапамогай параненых: яны зараз самыя свежыя, жывыя, не змучаныя, яны нас будзяць, штурхаюць, i мы зноў нясём ix, нясём забітых, вяла i цяжка. Нешта ў гэты час робяць нашы ворагі, напэўна, такія ж выматаныя, робяць тое ж, што i мы — уцякаюць ад нас i даганяюць нас: i мы i яны занадта вытрыбушаны, выматаны, каб спыніцца i пачаць бой.

Недзе ёсць дарога, па якой мы прыйшлі, па якой прыйшлі нашы ворагі. Можна паспрабаваць адной з гэтых дарог вырвацца з цеснага кола землянога пажару. Але адразу адкрыеш сябе кулямётам другога: другі адразу ж скарыстае такую перавагу. Земляны агонь усё разгараецца пад пацямнелым небам, ён так шчыльна нас акружае, што ўжо не верыцца ў ацалелыя дарогі, сцежкі — дзе яны там?! Але яны ёсць: не мог за адзін дзень торф падгарэць кругом, усюды. Трэба толькі знайсці тую дарогу, але спачатку адарвацца ад немцаў.

А пакуль што спыніліся, услухоўваемся, дзе немцы, дзе страляюць. Можна ўпасці i ляжаць, ляжаць… Зноў нас будзяць раненыя, гукаюць: «Хлопцы, пад'ём, пад'ём!» Трэба ўставаць, але можна пабыць яшчэ міг у салодкім небыцці, пакуль не ўсе яшчэ ўсталі. Штурхаюць, трэба…

Ага, мы зараз на тым месцы, дзе пабілі коней. Сюды падыходзіць дарога, па якой немцы з'явіліся. Значыць, па ёй будзем адыходзіць: нам туды прарывацца. Значыць, будзем адыходзіць…

Адразу зляцела санлівасць, i нават пра стому нібы забыліся. Па ланцугу ідзе каманда, яе падхопліваюць, жывей i гучней, чым трэба, як бывае пасля сну.

— Раненых нясіце, другая рота нясе раненых, — мармыча з насілак малады партызан, у якога на лбе набраклы крывёй белы бінт, а твар закарэў, чорна зіхаціць ад засохлай крыві.

— Першая пойдзе, першая — насустрач немцам, — напружана слухаючы, зычна паўтарае каманду паранены, строга пазіраючы на нас з зямлі, нібы мы сапраўды спім ці самі не чуем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x