Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нешта заварожвае ў гэтай дзікай хадзьбе па сваім i па чужым следзе. Мы ўжо дарожку прабілі ў торфе — мы i немцы. Колькі ж мы кружым? I колькі нам яшчэ хадзіць?.. Не, мы ўжо не ходзім: ногі соладка выцягнуліся, яны гудуць, як прапелер, а заплюшчыш вочы — дык i сапраўды здаецца, што цябе паднімае, што цела тваё, якое ные, дрыжыць кожнай мышцай, пакалыхваецца над зямлёй. Млосна ад такога пакалыхвання, спяшаешся расплюшчыць вочы. Мы ляжым у той самай, зарослай лазняком, канаве, нас тут пакінулі. Косця-начштаба прапанаваў Касачу: схаваць некалькі чалавек i паглядзець, як ідуць немцы, колькі ix, што ў ix i чаго чакаць ад ix? Начштаба сам застаўся з намі. Чацвёра нас ў гэтай канаве. Мы яшчэ бачым нашых касачоўцаў, глядзім, як яны знікаюць. Шмат насілак, занадта шмат. Людзі ледзь ногі перастаўляюць, хістаюцца ад стомы, ад спёкі, ад чаду. Жывых душыць, б'е кашаль. Калі ляжыш спакойна, кашаль не так мучыць, але i нас ён не пакідае — асабліва тоўстага Пухава. Косця пытае час ад часу:

— Ну, не надакучыла?

Чалавек рукой, кепкай хоча заглушыць кашаль, прыпадае тварам да зямлі, глядзіць вінавата мокрымі, чырвонымі вачамі. Апраўдваецца:

— Вады б…

— Зараз прынясуць… немцы, — гаворыць Косця-начштаба, — слухай, паўзі ты, дзядзька, па канаве вунь туды, далей.

Але тут закашляўся Зуёнак, а потым i сам начштаба.

— Усё роўна паўзі,— гаворыць Косця, — хопіць тут i без цябе хрыпуноў.

Тоўсты партызан папоўз, душачыся кашлем, а мы яму паказваем: яшчэ чутно, далей, яшчэ далей!

Лежачы, можаш хоць вочы працерці. Калі не мог, калі занятыя былі рукі, здавалася, што толькі працерці ix трэба, зняць гэту казытлівую слязу — i стане лепш. Насоўкі ў мяне, зразумела, няма, усё на мне такое запэцканае граззю, сажай, што да вачэй не паднясеш. Я выцягнуў ніз сподняй сарочкі, жоўтай i caлёнай — самае чыстае, што ў мяне ёсць, — i ёю тру вочы. А сонца плавіцца ў дыме, плыве, таксама запаленае: яно з нейкім злавесным сінявым адлівам. Сонца пячэ, паліць, а мяне калоціць нейкі холад. Здаецца, што i ў паветры, прапаленым, прадымленым, разліты гэты холад: спіны тарфяных узгоркаў-звяруг дрыжаць дробна, бесперастанку…

Вось яны — пярэднія немцы, дазор! Гэтае пачуццё заўсёды асаблівае: з засады глядзець, як паяўляюцца перад табой ворагі. Вось гэты… Вы ніколі адзін аднаго не бачылі, не ведалі, што другі ёсць на зямлі, але недзе нешта склалася так, а не іначай, i няма цяпер людзей больш звязаных адзін з другім, чым вы: адно жыццё на дваіх, адна смерць на дваіх — дзяліце!

Але мы не засада, мы самі сябе пасадзілі ў пастку. Тут i застанёмся, нас заб'юць у гэтай канаве, калі немцы раптам уздумаюць агледзець яе ці мы выдадзім сябе кашлем, які пачынае раптам калаціць то мяне, то Зуёнка, то Косцю. У нас робяцца спалоханыя i вінаватыя твары, мы кідаемся тварам, ротам на руку, у зямлю i не кашляем ужо, a ціха гудзім, стогнем.

У зялёных мундзірах ці ў плямістых накідках, у касках — ідуць немцы. Па адным i групамі. I ўсё глядзяць на лазняк, насцярожана трымаюцца, адступаючы ад кустоў. Яны чакаюць нашага з'яўлення адтуль. Вось яно што! Немцы лічаць, што загналі нас у гэты лазняк (мы ўжо даўно не адгукаемся на іхнія стрэлы), што мы заселі ў лесе. Ходзяць i чакаюць, калі мы выбежым на адкрытае, пад ix кулямёты. Вось адзін спыніўся i застрачыў з аўтамата ў глыб лесу. I адразу другі, трэці стрэлілі — з вінтовак. Хмызняк абстрэльваюць. У наш бок яны i не глядзяць. Шмат ix, больш за сотню вываліла з-за лазняку, i ўсё новыя з'яўляюцца, ідуць у кірунку да нашай канавы. Тыя, што ўсярэдзіне калоны, не глядзяць на кусты, не страляюць: гэтыя нясуць параненых, забітых. I таксама, як мы, — на плашчах, на коўдрах: па чатыры, па шэсць чалавек каля ношы, спатыкаючыся, перашкаджаючы адзін аднаму. Водзіць ix у бакі. Чуваць вялыя галасы. Усё бліжэй падыходзяць немцы, i ix кашаль — выратавальны, гучны — чуваць нам. Свой мы заціскаем у сабе — хто далоньмі, хто рукавом. Вось ужо i апошнія немцы паказаліся з-за лазняку. Гэтыя збіліся ў цесную групу i не на кусты глядзяць, а назад азіраюцца: чакаюць нас ззаду. Увесь выгляд ix паказвае, што не яны нас, а мы ix гонім. Пярэднія перакананы, што загналі нас у кусты, а гэтым здаецца, што партызаны ціснуць, гоняць ix. Павернецца, пастрочыць з аўтамата назад i даганяе сваіх, на хаду выцягваючы з халявы ці з сумкi новы «ражок» з патронамі.

Спачатку мы ўсё чакалі, што нас адкрыюць. Але вось яны зусім побач: кашляюць, размаўляюць, страляюць — метраў за пяцьдзесят ад нас. Наша канава ўпіраецца проста ў лазняк, i немцам даводзіцца спускацца, перасякаючы яе. Усё надступіла ўсутыч, здаецца, што проста на нас яны ідуць, вось-вось на галаву стануць. I ў той жа час усё аддалілася: нібы не ты гэта ляжыш тут ці ты, але не цяперашні, а было гэта некалі з табой i ўжо прайшло, прамінула i толькі ўспамінаецца — да жаху рэальна…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x