• Пожаловаться

Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, ISBN: 5-340-00582-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Адамовіч Хатынская аповесць
  • Название:
    Хатынская аповесць
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1989
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-00582-8
  • Рейтинг книги:
    2.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Алесь Адамовіч: другие книги автора


Кто написал Хатынская аповесць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ў тым жа i справа, што «смелых» , а дакладней — тых, хто не дадумвае да канца, куды больш, чым хацелася б. I сярод вучоных, i сярод палітыкаў, ваенных. I на бытавым узроўні таксама.

У адказ на мае або Юрыя Каракіна артыкулы: «Нічога важней», «Не спазніцца!», «Яе спарадзіла вайна, фашызм», «Уявім сабе», «Прызнаць галоўнае — галоўным», «Жывы час», «Рабіце звышлітаратуру!.,», «Overkill» i інш. {10} 10 «Век XX и мир», 1982, № 11; 1983, № 3; 1984, № 2, 6; «Литературная газета», 1984, 9 мая; «Вопросы литературы», 1984, № 6; «Октябрь», 1984, № 11; «Дружба народов», 1985, № 1 i інш. мы атрымліваем пісьмы, якія спрачаюцца.

Упусціць у сябе ўсю жорсткую праўду, дадумаць да канца? I што з гэтага, што паследуе? Дзеянне, дзеянне ў чым выразіцца?

Талстой калісьці выказаў вельмі простую, але такую, выяўляецца, важную i патрэбную думку: складанасць пытання не ў тым, што рабіць, a ў тым, каб зразумець, што трэба рабіць раней, а што пасля.

Адкладваць «усю праўду» на потым, на пасля, i зноў пачынаць, як нам пішуць, гавораць, з даўняй руціннай працы па веравыхаванні чалавека, па дэмакратызацыі асноў жыцця (каб масы сапраўды маглі ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў) i г. д. i да т. п., — ды хто нам на гэта час адпусціў? Акрамя таго, i гэтыя задачы куды больш энергічна здольна літаратура выконваць, калі па-сапраўднаму данясе да чалавека жорсткую праўду: або неадкладнае i рашучае адмаўленне ад усяго, што пагібельна, — у чалавеку, у грамадскіх збудаваннях, або прымай яе, пагібель, як непазбежнасць!

Вяртаюся да старых запісных кніжак: выяўляецца, не так гэта проста i легка — зламаць у сабе самім перагародкі, адкрыць сябе ўсёй праўдзе, дадумваць i абдумваць да канца тое, што на нас навалілася. Хочацца пайсці з-пад гэтага цяжару, вызваліцца. Як можна з гэтым жыць, увесь час? — не раз i не два спытаюць вас.

Але ж мы з гэтым рэальна жывём, над гэтым жывём сапраўды. Не прыводзіць, не прывесці да згоды, у адпаведнасць свядомасць сваю з рэчаіснасцю — якія ж мы пасля гэтага разумныя істоты? I што нас у гэтым выпадку чакае?

Ведаць, каб змагчы! Менавіта літаратура, мастацтва здольныя данесці праўду да кожнага, даставіць яе ў кожную клетку адзінага i сёння, на жаль, смяротнага арганізма — чалавецтва.

Калі што больш за ўсё, мацней i глыбей за ўсё здольна ў бліжэйшы час паўплываць на ўвесь характар планетарнай культуры, на сам тып сусветнай літаратуры, дык гэта якраз працэсы ў свядомасці нашай, чалавечай, якія вызначаюцца ўсёй сукупнасцю падзей XX стагоддзя.

Гэта ж ісціна, што чалавек, што homo sapiens такі, які ён ёсць, у значнай меры таму, што ён — адзіная на Зямлі істота, якая ўсведамляе сваю смяротнасць, канчатковасць.

Знікні раптам гэта веданне, i як рэзка змяніўся б ён сам, — увесь — у звычках, паводзінах, у культуры, літаратуры, мастацтве.

Ну, a калі яшчэ адно такое, роўнае гэтаму веданне ўзнікла, што павінна адбыцца з тымі ж рэчамі? Відавочна, усё таксама павінна перамяніцца гэтак жа рэзка, буйна.

На нашым вяку гэта адбылося: чалавек выявіў, што i ўвесь род яго зрабіўся смяротным. Учора яшчэ будучыня яго была адпачаткова забяспечаная, ішла ў далячынь тысячагоддзяў, i раптам — рэальная верагоднасць знікнення ўсяго i назаўсёды на працягу хвілін, гадзін!..

I што змянілася: у паводзінах, у ты пе мастацтва, літаратуры i інш.? Сёе-тое змянілася, але не так ужо рэзка, буйна.

Пра што гэта гаворыць? Толькі пра тое, што яшчэ не адбылося сёння тое, што абавязкова здарыцца, адбудзецца заўтра. Свядомасць непазбежна паследуе за рэальнасцю. Рэальным стане i вымярэнне, унутранае, кожнага з нас, калі новая свядомасць стане фактам.

Так, але ці аўтабіяграфія гэта, ці так абазначаны жанр?

Усё залежыць ад таго, што лічыць фактамі. Ці лічыць фактамі нашага жыцця таксама i думкі, пачуцці, перакананні, станы, з якіх якраз i нараджаюцца задумы твораў? Калі гэта таксама факты (поруч з тым, дзе ты нарадзіўся, жыў, вучыўся i чым займаўся), тады данае ізлажэнне — таксама аўтабіяграфія. З ухілам, вядома, у бок «унутраных» фактаў за кошт «вонкавых» .

Што ж, так атрымалася, напісалася.

Калі ўжо ўсё гэта выказаў, напісаў, трапіліся на вочы словы скульптара Генры Мура ( «Новый мир» , 1982, № 1, с. 67):

«Скульптар або мастак робіць памылку, калі ён занадта часта гаворыць або піша пра сваю працу. Гэта аслабляе неабходнае яму напружанне» .

Наперад будзем разумнейшымі!

З чаго пайшла, пачыналася «Блакадная кніга»

Алесь Міхайлавіч! У выступленнях па тэлебачанні, у інтэрв'ю Данііл Гранін, калі размова ішла пра Вашу з ім кнігу, не раз казаў, што «ідэя «Блакаднай кнігі» належыць беларускаму пісьменніку». Выглядае гэта трохі парадаксальна, калі не ведаць, што за гэтым стаіць, як яно пачыналася, з чаго. Ці не раскажаце Вы пра гэта…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.