• Пожаловаться

Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, ISBN: 5-340-00582-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Адамовіч Хатынская аповесць
  • Название:
    Хатынская аповесць
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1989
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-00582-8
  • Рейтинг книги:
    2.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Алесь Адамовіч: другие книги автора


Кто написал Хатынская аповесць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Горка i крыўдна часам пачуць ад якога-небудзь «разумніка»: «Ха, блакаднікі: добра, значыць, жылі, калі да гэтага часу яшчэ жывыя. Сапраўдныя блакаднікі даўным-даўно на Піскароўцы ляжаць». I яшчэ адзін дзеяч у юрыдычнай кансультацыі мне сказаў: «Што такое блакаднікі? Такога слова цяпер няма. Ёсць словазлучэнне — «асобы, якія перажылі блакаду».

«Дзякуй Вам, дзякуй тым людзям, якія расказваюць Вам пра блакаду, дзякуй, што Вы хочаце помніць пра блакаднікаў» . (З пісьма Кавалёвай Вольгі Дзям’янаўны.)

Калі вуха, калі свядомасць увесь час настроены на адну хвалю, блакадніка пачуеш, адчуеш i далёка ад Ленінграда. Колькі я ix знайшоў (а пасля запісалі) у поездзе Мінск — Ленінград, які добра-такі абжыў зa гады з 1975 па 1981. Ці такі вось выпадак: старая жанчына-мінчанка ўвесь час занята тым, што шукае, збірае i корміць на вуліцы, у двары бяздомных катоў, сабак (ці хоць бы галубоў), — сцэна не такая ужо рэдкая ці дзіўная. Але нечаканыя словы яе прымушаюць мяне скалануцца: «Я не магу бачыць галодных. Я была ў вайну ў Ленінградзе» … Была ў блакадным Ленінградзе — гэта на ўсё жыццё.

Я ўсё ездзіў у Ленінград, вывучаў яго вуліцы i кварталы, можа, як рэдка хто з карэнных жыхароў горада: дзе тая вуліца Салдата Корзуна, дзе Басейная ці Новая, а ты, мінчанін, павінен пайсці па ёй, вышукваючы патрэбны дом, пад'езд, нумар. Звоніш i, калі не тлумачыў гэтага па тэлефоне, спяшаешся сказаць: «Вось мы з Граніным… Вы ж Граніна ведаеце?..» «Данііл Гранін… Мы з Граніным» — дзейнічала як пароль. (Толькі ў некаторых рэспубліках Сярэдняй Азіі, дзе тысячагадовая павага да кнігі i «вучонага чалавека» , я заўважаў нешта падобнае.)

А з матэрыялам — чым больш набіралася, тым больш яго не хапала. Замнога — каб надрукаваць як ёсць замала — каб нешта галоўнае адкрылася, тая самая «агульная ідэя» твора.

Дзеля чаго мы патрывожылі, збіраем блакадную памяць, здаецца, ведаем. Каб не страціць назаўсёды народнай праўды аб трагічных i гераічных 900 днях Ленінграда, усёй праўды аб вайне. Каб даць выгаварыцца, выкрычацца памяці аб невыносным блакадным голадзе, аб жудасных стратах i каб яшчэ раз праклясці вайну — гэтага «жалезнага звера» , кажучы словамі нашага Кузьмы Чорнага, які зноў i зноў шукае спажывы сярод людзей…

Усё так, але i наш жанр, як i кожны твор, патрабуе звышідэі, звышмэты. Не той, якую навязваюць «матэрыялу» ці прывязваюць да яго, а якая адкрываецца ў самім матэрыяле i праз яго, калі доўга ўглядацца.

Мы ўглядаліся, шукалі — пакуль, сапраўды, не адкрылася: а, вось мы пра што!

Гэта не адразу прыйшло. Спрачаліся: што трымала радавога ленінградца на такой гордай i цяжкай вышыні салдацкіх i чалавечых паводзін? Фашысцкія кіраўнікі разлічвалі, што «Ленінград выжарэ самога сябе» , — так i крычалі, i пісалі, бо танкам ix не ўдалося, але голад ужо ўварваўся ў Ленінград. А разам з голадам i тое, што, паводле ix разлікаў, павінна ленінградца расчалавечыць, ператварыць у бязвольную істоту — гэтага ж яны свядома дамагаліся ў сваіх лагерах. «Голад — наш саюзнік!» — крычалі яны i помсліва чакалі моманту, калі ў горадзе ўсё папаўзе па швах, бо не вытрымае сам чалавек, «распаўзецца»

Так, дысцыпліна, арганізаванасць давалі грунт, апору нават слабым, а моцных мацавалі яшчэ болей — гэта важна памятаць. Але толькі гэта ўбачылі, зразумелі тыя, што хацелі задушыць Ленінград, — зразумелі потым, калі ім самім прыйшлося ратавацца ад расплаты ва ўласнай сталіцы. Ім, вядома, здавалася, што толькі на ваеннай арганізаванасці насельніцтва ўтрымаўся Ленінград. I вось ужо ленінградцы ставяцца ў прыклад берлінцам. Але не ўкусіць ix, «гэтых рускіх» , яшчэ раз, хоць бы напаследак, Гітлер не мог: «Нават гэтыя рускія, гэтыя свінні, змаглі арганізавацца. Калі ў нас пачынаюць скардзіцца, я магу толькі сказаць, бярыце прыклад з рускіх у тым становішчы, якое ў ix было ў Ленінградзе… А як яны выстаялі ў крытычны момант!»

I пайшлі інструкцыі, наказы берлінцам: як арганізавацца, каб таксама «выстаяць» . Цыркуляр Гімлера № 40/10. Гімлер падрабязна пералічвае мерапрыемствы, якія, на яго i Гітлераву думку, праводзіліся ў Ленінградзе. Досыць старанна пералічылі ўсё, пра што ведалі. I нават «дух ленінградцаў» — тое, што ў разлік браць не хацелі, калі душылі Ленінград пятлёй голаду, блакады. Праўда, убачылі, нагадалі толькі адно: «Нянавісць насельніцтва стварыла найважнейшую сілу абароны» .

Так, пра нянавісць да сябе фашысты самі добра паклапаціліся — чаго-чаго, а гэтага хапала ва ўсёй Еўропе i ва ўсім свеце! Ды толькі не ёю адною ўзгадаваны быў i трымаўся «дух ленінградцаў» .

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.