Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Задушыце скора сваёй бульбай: халоднай i без солі,— сказаў Сцяпан- «фокуснік» .

I другія падхапілі:

— Дойдзеш з вамі i без немцаў.

— Хлебца б расстараліся, а то выпаўзуць, дзе бліжэй, i назад!

— Добра яшчэ, што вяртаюцца. Я на ix месцы даўно б драла даў. Надта вы каму трэба, бязногія, сядзі з вамі, чакай доўбні. Праўду я кажу, Рубеж?

Рубеж (мой праваднік) усміхаецца, зусім не збянтэжаны такой атакай. Грэбаючы тонкімі худымі нагамі па асацэ, падышоў да мяне:

— Пойдзеш з намі, хлопец? Не, не сёння. Адпачні, а то праз багну не пралезеш. Тут, бач, ратоў колькі, a якія зубастыя, бачыш?

«Рама» праляцела высока, роўненька, як па дроце. Здавалася, яна толькі крэсліць свае нейкія нябачныя лініі, а да нас, да «вострава» ёй няма ніякай справы. Праляцела, мы выйшлі з кустоў i зноў памахалі жанчынам i параненым. Яны застаюцца, мы, чацвёра, ідзём. Паміж намі ўжо кладкі. Глаша стаіць побач са Сцёпкам- «фокуснікам» . Прасілася з намі, але камандзір нашай групы (параненыя яго называюць «камендантам вострава» ) у сваю чаргу папрасіў яе:

— Калі будзеце настойваць, я дазволю. Але трэба некаму i з імі застацца. Гэты раз мы ўсе чацвёра ідзём i далека — да чорта ў зубы. Трэба хоць нейкія запасы зрабіць. Пакуль яшчэ можна.

Наш «камендант» — ленінградзец, пра гэтата вораць, як пра ягоную асабістую вартасць. I яго далікатнае «вы» нават з падлеткамі, i сарамлівая маўклівасць, гатоўнасць доўга i складана тлумачыць тое, што іншы камандзір вырашаў бы адным «так» ці «не» , i сама юнацкая стройнасць гэтага сіваватага, аброслага шчэццю чалавека ў чырвонаармейскіх абносках — усё для нас месціцца ў адным паняцці «ленінградзец» , афарбавана ім i афарбоўвае яго. Карацей, «камендант» нам падабаецца, i таму вельмі дарэчы, што ён менавіта з таго горада, які ты хоць i не бачыў ніколі, як не бачыў таямніча-цудоўнага паўночнага ззяння, але без далёкага, неназойлівага існавання якога не ўяўляеш ні сябе, ні свету.

— Я i яго не браў бы, — кіўнуў у мой бок «камендант» . — Гэта Рубеж надумаў.

Невясёлыя мы ішлі, нібы ўсё наперад ведалі. А тут яшчэ гэтая цётка Храмеліха. Прынесла Глебу Васільевічу, «каменданту» нашаму, анучы, памытыя i сухія, хоць i кожны дзень імжэў дождж.

— Дзе вы, цётка, сушылі? — здзівіўся Глеб Васільевіч. — Агню мы быццам не палім.

— Сакрэт ёсць, — сказала кабета, — насіце здаровенькі.

Але дзяўчынка выдала цётчын сакрэт:

— Цётка Храмеліха на сабе сушыла, пад кофтай.

Ленінградзец наш пачырванеў, нават перастаў абувацца, нібы не ведаючы, як цяпер быць. А тут другая кабеціна падтыкнулася, папрасіла:

— Вы хоць не пакіньце нас адных, хлопчыкі.

— Ды мы што — аліментшчыкі,— сказаў Рубеж, — каб уцякаць?

— I вашы ж тут параненыя, — яшчэ раз нагадала кабеціна.

Мы перасеклі першы «востраў» : вось яно, месца, дзе нам з Глашай тады трапіўся Рубеж. «Камендант» закурыў нямецкую цыгарэту, i ўсе па чарзе зацягнуліся па колькі разоў. Я таксама атрымаў сваю порцыю дыму — галава адразу закружылася, паплыла. Глеб Васільевіч дакорліва глянуў на Рубяжа, узнепакоена — на мяне:

— Усё-такі дарэмна мы вас, Гайшун, узялі.

— Нічога, воўка ногі кормяць, — сказаў Рубеж, — а яму трэба падкарміцца.

Я змоўчаў, таму што мне раптам захацелася вярнуцца на «востраў» .

З кустоў выцягнулі доўгія жэрдкі, спецыяльна прыхаваныя, i рушылі па кладках. Смурод, як i тады. Kaровіны тушы ўжо i зусім усплылі, ix нібы болей стала. А Рубеж цягне яшчэ i «фюрэра» , Сцёпкаў падарунак. ( «Абмяняеце ў фрыцаў на галеты» .) Гэты смешны, даўганосы Рубеж знаходзіць час i на слізкіх кладках пускацца ў разважанні, гаворыць, гаворыць, i за сябе, i за ўсіх нас, i за «фюрэра» , i нават за гэтых вось «бегемотаў» .

— Давай, давай, цыркачы! Гэта вам не каля цётак грэцца! Нясі мяне, калі дурань! (Галаском фюрэра.) Пых-пых! Па-а! Нюхайце нас, брыдоту. (Глухім басам нерухомых «бегемотаў» .)

…Але галоўны субяседнік Рубяжа, як выявілася, — сам лёс, доля партызанская. Балбоча Рубеж з ёю ўвесь час, з ёю i ад яе імя. Як са сварлівай жонкай. Ад мармытання яго (а мы ўжо двое сутак цягаемся па акрузе) пачынае здавацца, што нас у групе больш, што побач нехта пяты — дурная i порсткая кабеціна, ад якой чаго хочаш можна чакаць. Тая самая партызанская доля.

— Вось я на вас яшчэ зверху папырскаю, а то мала вымаклі ў балоце, — здзекліва абяцае сварлівым голасам Рубеж, зірнуўшы на нізкае неба. I нібы па ягонай просьбе, імжыць ужо дождж.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x