Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шум пульсуе ў маёй галаве па-ранейшаму, але праз яго праразаюцца, нахлынаюць галасы: дзіця плача, ушчуваюць яго, пра Юстына гавораць… Як бывае, калі далонямі закрываеш i адкрываеш вушы. Але чакай! Юстын? Дык ён тут?

— Дзе ён? Юстын!.. Гэта наш сусед. Дзе ён?

Я ўскочыў на ногі. Нешта ва мне ўжо палохае ix — гэта я заўважаю па дзіцячых вачах i нават па Глашыных.

Я кінуўся ўслед за натоўпам жанчын, дзяцей, што падаўся на другі край «вострава» , так, быццам яшчэ можна нешта перайначыць, выправіць, вярнуцца на два дні назад. Мяне вялі праз увесь «востраў» . Гэта толькi назва «востраў» , а на самай справе — усё тое ж балота, толькі сушэйшае, парослае асакой i хмызамі. Ногі па костачкі ў вадзе, у рэдкай ускаламучанай твані. На пажаўцелым галлі — знак таго, дзе жытло, — валяецца апратка, сядзяць i ляжаць дзеці, каторыя зусім малыя: чуцен ix кволы плач, i ў ім нават просьбы няма, а звыклая скарга на сырасць, на рудых аваднёў. Нідзе нават дымку не відно, мусіць, «рама» ўвесь час вісіць над лесам.

Пад адзіным на гэтым востраве вялікім дрэвам ляжыць нешта чырвона-сіняе, нешта асклізла-мокрае. У вачах пацямнела, калі мне пачулася (ці гэта мне здалося) сухое парыпванне пры кожным уздыху-ўсхліпу таго, хто, мабыць, i ёсць мой сусед Юстын. Каля яго сядзіць старая з галінкай, грэбае над ім ёю, ціхенька адганяючы ад абпаленага, здаецца, само паветра, яго цяжар. На нас яна i не зірнула.

— Юстын, Юстынко, вось прыйшлі да цябе, з тваёй вёскі партызан, твой сусед, Юстынко!..

Жанчыны, некалькі галасоў адразу, звяртаюцца да Юстына, ужо суцэльны лямант, — ён для Юстына, для мяне, для гэтага белага, для сутоністага неба.

— Ты нас чуеш, Юстын? Прыйшлі да цябе, вось i яго мамку спалілі, усіх вас пабілі, папалілі. Усіх: i ўнукаў тваіх, i нявестку, i ягоную мамку, уciх… А ты выпаўз з агню, ты прасіў, каб дабілі, бег за імі i прасіў, так табе балела… Што яны, што яны сказалі, Юстынко? Ты бег, ты прасіў, маліў забіць цябе… Смяяліся, яны смяяліся, Юстынко? Смяяліся: «Жыві, бандыт!.. На расплод…»

Асляпляльна рэзнула нешта па вачах, наўкол стала бела-бела: бяроза, чалавек на зямлі (што ў яго парыпвае?), асака, балота, людзі каля мяне, неба — раптоўна ўспыхнулі празрыстай, нясцерпнай беллю, i, тут жа пачарнеўшы, усё прапала разам са мной.

…Я ў нейкім буданчыку. Знадворку ходзяць, сядзяць на кукішках, нешта робяць людзі. Ніяк не зразумею, трызненне гэта ці ўсё, што я помню, было трызненнем. Але не, усё было i ўсё асталося. Я — гэта той, у каго ўсіх забілі. Мама, малыя… Я спалохана заплюшчыў вочы. I пачуў ужо свой уласны стогн.

Знадворку галасы, прастуджаныя, зласліва-вясёлыя (значыцца, праўда, што я стаў чуць!).

— Гэй, Сцёпка, фокуснік, прыдумаў бы хлебца. Што з твайго пудзіла — ні малака, ні мяса!

— Ніяк не нагуляецца — цацку яму давай!

На мне нейкая незнаёмая, чужая кашуля з белага палатна, а перад самымі вачамі, навешаны ў будане на сучок, сушыцца намыты мой кіцель. Вінтоўка над локцем ляжыць i папруга з падсумкамі — нехта зняў ix з мяне.

А гэта — Глаша, падышла з рэчавым мяшком у руцэ, пастаяла каля параненых партызанаў (я зразумеў ужо, хто гэта там размаўляе, смяецца) — яе тут жа падключылі да жартаў-жарцікаў. Партызан, з няўклюднасцю кульгавага падняўшыся з зямлі, паставіў каля сябе вялізнае, зробленае з ануч пудзіла чалавека i крычыць:

— Глашанька, пабудзь з намі. Калекі, раскажыце, якія тут бываюць вечарынкі! З гармонікам, з бубнам!

— Ідзі сюды, Глаша, не слухай гэтага бязногага. Вечары-ы-нкі яму прысніліся!

— Ад бязрукага чую! — весела адгукнуўся «вечарыншчык» .

Глаша звонка, як некалі ў нашым лагеры, смяецца.

— Ой, ачнуўся! — прытворна, як здалося мне пасля яе нядаўняга смеху, узрадавалася Глаша, зазірнуўшы ў мой буданчык. Прысела, глядзіць на мяне, а крычыць некаму за буданчык:

— Кацярына Аляксееўна, вочы адкрыў, глядзіць!

Яшчэ нехта падышоў паглядзець на мяне: вялізная, ахінутая цёплай хусткай галава. Пачала кашляць, надрыўна i цяжка. Прастуджаная галава спытала:

— Табе лепей, хлопчык?

— Зараз мы пакормім яго, — завіхаецца Глаша, развязваючы рэчавы мяшок. — А то мы ўжо за яго баяліся. Я для Глашы ўжо «ён», «яго» , як чужы. Затое вось перазнаёмілася з другімі, вечарынкамі яе спакушаюць!

— Гэта што? — паказваю я на чыстую кашулю.

— А што? — бязвінна здзівіліся яе сінія вочы. — Нічога, тваю вымыла.

— Добра, ідзі, я зараз.

Штаны на мне таксама чыстыя, вымытыя — здымалі, надзявалі, чорт ведае што!

Я, лежачы, тужэй зацягнуў папругу, якая аказалася нязвычна доўгай, заправіў кашулю. Рукі i ногі нязграбныя, ватныя, паколвае па ўсёй скуры, асабліва на спіне. Нешта ў далоні замінае, як прыклеілася, — сухая, абмерлая скура.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x