Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выпаўзлі, стаім у асацэ каля кустоў i аддыхваемся, адчуванне такое, нібы нехта цягнуў нас i раптам пакінуў. Нібы нас абсмактала нячыстая зяпа пачвары: стаім зняважаныя, прыцішэлыя, у Глашы слёзы на вачах. Я пачаў ламаць альховае голле, сашморгваць лісцё i абціраць ім з Глашынага світэра рудую гразь, з яе рук, а яна стаіць i плача, раскінуўшы рукі, каб не кранацца самой сябе, разглядвае сябе грэбліва. Заўсёды яна здавалася мне такой вузкай i прамой, як лінеечка, толькі высокія калені ламалі лінію. А цяпер, калі адзенне ліпка аблягае плечы, грудзі, жывот, я бачу, што жаночая стройнасць — гэта сапраўды ломаная лінія. Глаша зласліва забрала ў мяне голле, i цяпер я толькі ламлю i падношу ёй чыстае, адначасна выціраю i сябе.

Раптоўна я адчуў чужы позірк, у спіну нам. Так i ёсць: за кустом стаіць чалавек. Вінтоўка ў яго на плячы, ніякай пагрозы ў постаці, адна цікаўнасць на твары, чакае, што далей будуць рабіць двое, што выпаўзлі з балота на «востраў» .

Складанае i дзіўнае гэта пачуццё — успамінаць першую стрэчу з чалавекам, які ўвайшоў пасля ў тваё жыццё. Ты яшчэ не ведаеш, кім, чым ён для цябе будзе, i ўсё ў ім здаецца неабавязковым, як i сама сустрэча з ім, выпадковым: i тое, якая ў яго ўсмешка, хада i якія вочы, рукі. Усё ў такім чалавеку як бы паасобку жыве. Гэта спачатку. Ну чаму абавязкова чорныя цыганскія вочы, калі i бровы i валасы чалавека, што тырчаць з-пад выцертай зімовай шапкі, i гэты дрымуча няголены твар — усё такое светлае, ільняное, саламянае? Ці: да чаго ж не пасуе яму гэты здзіўлена доўгі нос, на якім расселіся аж дзве гарбінкі (чамусьці аж дзве!), калі ў чалавека такі спакойны, разумны, прасторны белы лоб! Навошта такія тонкія i крывыя ногі, абкручаныя анучамі, калі сам чалавек i стройны i дужы, i гэта можна ацаніць, не зважаючы на шырокую шэрую світку, якую ён туга перацяў папругай з вялізнай «камандзірскай» спражкай-зоркай? Усё спачатку здаецца такім неабавязковым, неадпаведным, амаль недарэчным, як i ягоная зімовая скураная шапка побач з сакавітай зелянінай.

Так, тады, разглядаючы яго, што стаяў між кустоў, я не ведаў, кім ён для нас стане i што нас абоіх чакае, што мы перажывём… Але цяпер, калі ўсё ўжо было i засталася толькі памяць, — цяпер у мяне раўнівае пачуццё, што Рубеж толькі такі i мог быць, што другога маёй памяці i не трэба. Чалавек, калі заняў назаўсёды нейкае месца, кропку ў тваім сэрцы, ён не свабоднае месца заняў, якое мог бы запоўніць i нехта другі. Ён не займае, ён сам творыць гэтую светлую кропку, без яго яе i не было б у табе…

Вінтоўка ў мяне за спіной, я скуты спакойным позіркам гэтага незнаёмага. Не, я не думаю, не хачу думаць, што гэта паліцай, але ўсё адно больш звычна сябе адчуваў бы, каб вінтоўка была ў руках. А зняць, выхапіць яе з-за спіны чамусьці нялёгка пад позіркам гэтага чалавека. Будзеш выдаваць палахліўцам або выйдзе ўсё назнарок, дэманстратыўна.

Незнаёмы нешта сказаў, спытаў у Глашы, тая адказала, расказвае яму, абое паглядзелі на мяне, незнаёмы з раптоўнай узнепакоенасцю i як бы збянтэжана. Усё ва мне загуло, паслабелі калені. Я амаль зразумеў, пра што яны гавораць i чаму так зірнуў чалавек.

Калі глядзіш на перажытае, яно ўяўляецца адной-адзінай лініяй, наперад зазіраеш — гэтых ліній цэлы пучок, i ўсе яны значаць дарогі, толькі не ведаеш яшчэ, якая з ix адзіная. Пражыў месяц, дзень, мінуту, i тое, што было пучком, абшморгваецца, агаляецца, як галінка, заціснутая ў моцным кулаку, — толькі пацягні яе. Але нават пасля таго, як застаўся толькі гэты голы дубчык, чалавек будзе зноў i зноў азірацца — з безнадзейнай спробай вярнуцца да таго моманту, калі ўсё магло быць па-другому. Калі не было гэтай аголенай, бязлітаснай, адзінай праўды…

Я ўжо ведаў, бачыў праўду — чорны тунель, уваход у яго. Але ўсё яшчэ з надзеяй некага маліў, не ўваходзіў: толькі не гэта, толькі не туды! Я ўжо хаваўся за сваю глухату, якая аддаляла ўсю праўду, аддаляла імгненне, калі больш не застанецца надзеі.

А незнаёмы ўжо ішоў наперадзе, паказаўшы нам, каб ішлі за ім. Крывыя ногі яго, абутыя ў скураныя пасталы, клычуць, ірвуць густую асаку, што расце проста з вады. Глаша на хаду зачэрпвае далонню ваду i змывае з сябе гразь, адламала галінку i хацела сцерці гразь з майго парудзелага мундзіра, але я адхіснуўся, мяне палохае яе раптоўная вінаватая клапатлівасць, яе апушчаны позірк, я ўсё стараюся не ўпускаць у сябе тое, што ўжо ўвайшло, што ўжо ведаю…

На другі «востраў» , яшчэ больш парослы алешнікам, мы пераходзім па кладках, затопленых у багне. (Потым мы даведаліся, што такая ж кладка ёсць i да першага «вострава» . A кароў патапілі паліцаі i немцы, калі спрабавалі вывесці ix з «вострава» . На другі «востраў» , куды ўсе перабеглі i дзе былі схаваны параненыя партызаны, яны не пайшлі, i гэта выратавала людзей.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x