Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паснедалі, Глаша акуратна прыбрала з лаўкі лушпінне. Чыгунок я аднёс i паставіў зноў у печ. Боль вярнуўся ў руку, я ішоў па нашым садзе, шукаючы сярод яблыкаў неабпаленыя, цэлыя, зялёныя. Знайшоў адзін, надкусіў яго i прыклаў да далоні. Зямля ўся ўсыпана чорнымі яблыкамі. Ix столькі, што ідзеш па ix, наступаеш, як на жывое нешта… Вось што бялелася ноччу на плоце — клочча абгарэлай бялізны. Яе тут іскрамі абсыпала ад нашай i Юстынавай хаты. Але чаму яе не забралі з сабой: не змаглі, не паспелі? Трывога зноў працяла мяне халодным потам.

Глаша глядзіць у неба. Так, ужо лятае. Яна заўсёды над намі, калі нам дрэнна, — нямецкая «рама» . Партызаны не раз спрабавалі збіць яе, але ніяк не ўдавалася. Кажуць, што на ёй браня.

«Рама» ляціць у бок лесу, нам таксама — туды.

Калі пасля вайны мне даводзілася лятаць у самалёце, увесь час не пакідала думка: вось так, вось такімі бачыла зямлю, хаты, нас, людзей, тая «рама» , бачыў ён — нехта абагулена агідны. Ён, менавіта ён надта рана, не па праву бачыць зямлю, чалавека з такой вышыні, з якой ўсё здаецца нязначным, макетным, умоўным. Мусіць, нават не са злосцю, а весела ганяліся «месеры» за бежанцамі, калі тыя, як мурашкі, рассыпаліся з дарогі. Вось так бы цэлілі з чорнага космасу ў блакітна-шкляны шарык, якім любаваліся першыя касманаўты, шчаслівыя, што яны — людзі.

«…Паслухайце, Фларыян Пятровіч, што гэта ў вас зноў?»

З гэтымі словамі звычайна паяўляецца ў маёй кватэры Барыс Бокій, мой былы аспірант, а цяпер таксама кандыдат навук, псіхолаг. Я яго ніколі не бачыў, ведаю толькі голас, поціск тонкай моцнай рукі, жвавы крок, энергічныя, шумныя рухі: ён для мяне нешта чорненькае, бліскучае, вострае. Відаць, хударлявенькі, маленькі брунет з тонкім i вялікім носам, «вальтэраўскім» . Я некалі адзначыў сабе, што людзі са смешным, птушыным тварам абавязкова іранічныя, хочуць, каб насмешка праменіла з ix, а не ix даганяла.

Партфель у майго Бокія заўсёды набіты кнігамі, часопісамі, пакідае яго ля парогa з такім грукатам, нібы з пляча скідае. I тут жа выкрыквае навіну: апраўдалі яшчэ аднаго каменданта лагера, партрэтамі «чалавека-сонца» б'юць па галаве жанчын i дзяцей (сем'і непажаданых дыпламатаў), лейтэнант Колі выпушчаны на волю…

— Што ў вас там, Фларыян Пятровіч, зноў?

«У нас, там» — гэта тут, на нашай планеце. Барыс не тое што захоплены, ён «разношвае» (так ён гэта называе), як новыя чаравікі, ідэю, гіпотэзу, адкрыта запазычаную з нейкай фантастыкі, рамана. Мы, зямляне, з вышыні гэтай гіпотэзы, не самі па сабе, а пад нечым наглядам: нейкая звышцывілізацыя ставіць дослед, каб вырашыць, ці можна нас дапусціць, падключыць да сябе. Альбо «закрыць дослед» .

Усё, што я некалі казаў яму, студэнту i аспіранту, да чаго ён тады пачціва прыслухоўваўся, цяпер вяртае мне, звяраючы з новай i ўсё больш нечаканай рэальнасцю. У іранічнай абгортцы вяртае. Забывае Бокій, што сам цяпер педагог i надта скора можа апынуцца ў маёй ролі. Тону гэтаму, трохі штучнаму, памагае яшчэ i тое, што Барыс забягае да мяне часцей за ўсё па званку Глашы, якая напаўголаса пытае, ці не змог бы ён суправаджаць мяне ў інстытут (калі гадзіны — Глашыны ў школе i мае ў інстытуце — супадаюць). Барыс паяўляецца нібы дзеля таго толькі, каб выкласці мне ўсё, што думае ён пра нас, пра зямлян.

— Слухайце, Фларыян Пятровіч. Мільярд адной глоткай крычыць. Заўважце! Мільярд! Не, не, закрываю дослед, безнадзейна.

— Пацярпі. Гэта праходзіць.

— Каб пачацца ў другім месцы? Бо вы ж прытвараецеся, Фларыян Пятровіч, што можаце пра гэта спакойна! Вы сваімі вачамі бачылі, чым такое канчаецца. Чалавек, які аднойчы трапіў пад кола, на ўсё жыццё перастае верыць у руль, тармазы. А вы, значыць, псіхалагічнае выключэнне? Ці маеце што паведаміць пра знікненне ці хаця б збліжэнне «нажніц» паміж тэхнічнай i маральнай культурай?

— Дастаткова, на першы выпадак, пачуцця самазахавання.

— Не ўсім відам млекакормячых гэта памагло. I потым яшчэ не даказана, што гэта пачуццё ў чалавецтве ёсць, захавалася.

— Homo sapiens вылучаецца яшчэ i тым, што надзелены здольнасцю разумна выбіраць напрамкі i варыянты. Не заўсёды ён карыстаўся гэтай здольнасцю, але цяпер усё так паскорылася, сціснулася, стала відавочным, што выбіраць — прасцей.

— Паскорылася! Скарастрэльныя ракеты, кароценькія ідэі? Кнопкі?

— Затое i другое з'явілася. Раней колькі пакаленняў нараджалася, жыло, памірала — i ўсё пры адной фармацыі. Здавалася людзям, што нероны, людовікі, раманавы — гэта навечна, што рабства, што абсалютызм, што капіталізм не скончацца ніколі. А цяпер у адно чалавечае жыццё ўмяшчаецца i першае, i другое, i чацвёртае. Можна разумнець — i паасобку i разам! Адной нагой у крыжовых паходах, другой — на далёкіх планетах. Не словы гэта, а рэальнае пачуццё — у нас, прынамсі, каго захапілі i 30-я гады, — што мы жывыя сучаснікі i тых, хто жыў 500 год таму, i тых, хто прыйдзе праз 500. Так, усім заўсёды здавалася, што ix пакаленне на самым «заломе» гісторыі. Але тут ужо сапраўды прамы вугал. Хіба няма ў табе такога пачуцця, што на адной плоскасці — нероны, людовікі, гітлеры, а на другой — гарманічны свет яфрэмаўскай «Андрамеды» ? А ты, а мы — на вяршыні прамога вугла. I тое i другое — твая біяграфія, твой час, у полі зроку…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x