Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну як? — крануў маю вінтоўку. — Страляў? Ці самагонку жлукціце там? Я сабе аўтамат здабуду.

Змрочна глянуў на сваю хату, дзе бацька цягнуў на страху куль саломы i пытаўся ў некага па-бабску сварліва, пранізліва: «Дзе гэтыя героі? Куды ён пабег ужо?»

Рука мая ўсё баліць, скура на далоні паднялася, яна, як падушка, белая. Я прыкладваю да яе ўсё, з чаго толькі можна выціснуць холад: ліпкае лісце вольхі, вільготны мох. Балота ўжо чуецца пад нагамі. Мы брыдзём з Глашай, а я шукаю вачамі, што халадней, — нібы намерыўся правяраць тэмпературу ўсяго, што трапляецца па дарозе.

Пах пажарышча, дыму, гарэлага адстаў ад нас, толькі печаная бульба ў маіх кішэнях нагадвае пра яго.

Ужо другі пах забівае лясную свежасць, паўзе нам насустрач, усё больш цяжкі i густы. Менавіта гэты пах мы раскопвалі, калі шукалі зброю. Міжволі выціраеш губы, а яны робяцца непрыемна ліпкімі.

Але лес усё такі ж чысты, вочы мае нічога не знаходзяць. Раптам убачылі некалькі пакалечаных асколкамі ссечаных асінак, светлых, свежых. А пад імі чорныя, нібы дзёгцем налітыя, ямкі. Яны вядуць у бок рэдкіх чэзлых сасонак, да «астравоў» . Я ўжо амаль бягу. Глаша ледзь за мной паспявае. Галоўнае, гэты злавесны, ліпкі, знаёмы пах… Тут ужо балота: рудое, з бародаўкамі-купінамі, на якіх неяк прыладзіліся, трымаюцца крывыя дрэўцы. Твань узварушана бомбамі, гразь параскідана, рудая трава, парудзелае кустоўе аерцу нібы кім развешана на суччы i вяршалінах спалохана паніклых сасонак i чэзлых бярэзін. Цяжкі корч прыціснуў да гразі лазовы куст: з вялікай вышыні, мабыць, падаў. Лазовыя кусты, круглыя, як стажкі сена, відны ўсцяж па балоце. Але ніякіх трупаў. А пах падступае, ён побач, яго адчуваеш нават скурай, як лясное павуцінне.

Мы ўжо каля першага «вострава» , зялёнага, зарослага густым алешнікам. (Да вайны тут касілі асаку для «індывідуальных» кароў.) Застаецца толькі перабрацца праз чорную паласу рэдкаватай гразі, над якой, нібы затоплены частакол, тырчаць вострыя канцы карчоў, пнёў. А побач яшчэ нейкія бурыя астраўкі выпінаюцца. Я не адразу разгледзеў, зразумеў, што гэта такое, ніколі ix тут не было. Аднолькавыя ўсе нейкія. I раптам агледзеў у балотнай чарнаце бельмаватае вока, круглае, вялікае, а над ім — каровін рог. Тады толькi сцяміў, што такое гэтыя, падобныя адзін да аднаго, бурыя астраўкі. Цэлы статак засмактаных багнай каровіных туш! Вялізныя бурыя i чорныя пухіры, як спіны бегемотаў. Глаша не вытрымала, далонню заціснула рот i кінулася назад. I праўда, смурод яшчэ большы, калі бачыш гэтыя пухіры.

Але прайсці на «астравы» можна толькі тут, не адным мной гэта праверана. Як мы будзем плёхацца ў гэтай смуроднай багне? Каб адзін я, а то ж i Глаша! Закінуўшы вінтоўку за спіну, я ўзяў з лазовага куста забытую некім жэрдку i пайшоў з ёю, як з пікай, на буры пухір. Трэба распіхаць ix. Уздутая туша цяжка i незадаволена гайданулася — i толькі. Глаша пазірае здаля, вочы пакутныя, хворыя…

А я (зусім, як Хведзька на тых старых магілах) весела загарлапаніў, заспяваў патэфонныя словы: «Брось сердиться, Маша!.. Жизнь прекрасна наша…» Я ўжо не звяртаю ўвагі на гразь да пояса, на ліпкі смурод, ускараскаўся на хісткі корч, пастаяў, паківаўся над ім, паспяваў, паказваючы Глашы, як усё пацешна i проста, пакратаў жэрдкай астравок-тушу i скокнуў на яе. I адразу ж саслізнуў, нібы нават не крануўся тушы нагамі. Вінтоўка балюча стукнула па галаве, па вуху, ногі праваліліся ў пустату, пальцы прагавіта хапаюцца за агідную слізгату поўсці, скуры.

Нарэшце ногі нешта намацалі. Гразь па грудзі, але я ўжо стаю. Глаша роспачна глядзіць на мяне, паказваючы, каб ішоў на бераг, да яе. Але тут жа сама, нібы паклікаў хто, ідзе, сунецца да мяне, працягвае руку. Гэта з ёю бывае, вось так i на паляне тады пайшла да Касача, як у сне…

Я не варушуся, баюся, што страчу апору, што напалохаю Глашу ці сам спалохаюся канчаткова. Калі я выпаўзу назад на бераг, ніякая сіла не прымусіць мяне лезці ў гэты смурод. Глаша ўсё ўзнімае рукі над гразёю, гідліва, засцярожліва; спачатку боты, потым спадніца, што зверху штаноў, патанулі ў гразі, чорная твань засмактала Глашыны калені, падцягнуты жывот, чарната ўзнімаецца па шэрым світэры да спалоханых яе грудзей. Глаша сціскае ix локцямі, трымаючы рукі перад тварам… Я кінуўся да яе i якраз у час: яна ўжо амаль падала, калі я схапіў яе за руку i пацягнуў. Не даючы апамятацца ёй, сабе, цягну міма тых «бегемотаў» , хапаючыся свабоднай рукой за карчы i голле, i ўсё крычу, моцна i роспачна: «Солнце нам сияет! Нам цветет сирень!» Прымушаючы сябе не думаць ні пра што, не адчуваць нічога, з бяссэнсавай i небяспечнай паспешлівасцю рвуся, цягну Глашу да «вострава» . Твар яе перасмыкнуўся ад гідлівасці, роспачы, запырсканы граззю. Колькі разоў ногі нашы зусім трацілі апору, i тады мы кідаліся, як ад агню, убок, бачачы сваю роспач у вачах другога. Ужо асака, ужо блізка бераг, тут ужо да пояса гразь, можна б спакойна дабрысці, але мы нібыта з дзіравай лодкі ратуемся, адчайна караскаемся i выбіраемся, выпаўзаем на бераг.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x