Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё, хана! — шэпча Рубеж. — Не пераплывуць яны сюды.

Ракеты ўжо не ўзлятаюць, немцы супакоіліся, аднак ноч, цемень, што ратуе нас, не вярнуліся, амаль ужо світае! Мы азіраемся, ацэньваючы наша новае становішча. Цяпер мы ўжо не тое, што былі дзесяць хвілін назад, i ўсё бачым па-другому, як пасля раптоўнага кароткага сну. Ніякага тут лесу i нават лясочку няма, лaпiк бярэзніку — і толькі. Нас абкружае голае, адкрытае поле.

— Чакай цяпер, куды панясе, — мармыча Рубеж.

I праўда, такое адчуванне, што рэдкае туманнае світанне адносіць нас ад тых, што ў жыце, i ўсё бліжэй да дарогі, дзе прытаіліся ворагі. Мы ўжо бачым гравійку — жоўта-шэрую палоску пасярод лугавой зеляніны.

I пацяклі хвіліны. Яны цяклі на дарозе: усё адбываецца, перайначваецца там, а мы толькі можам глядзець, чакаць.

Мы ведаем, што з жыта вось гэтак жа сочыць за дарогай i за нашым бярэзнікам Скараход, стараючыся адгадаць, што мы будзем рабіць. Каб вырашыць нешта разам, нам трэба паўзці назад у жыта, i нам вельмі хочацца гэта зрабіць, проста заманьвае нас да сябе жытняя паласа. Але паўзці цяпер — значыцца, канчаткова выдаць сябе. Мы так i не ведаем — выпадкова, наўздагад секануў блізкі кулямёт ці нас заўважылі i цяпер сочаць, чакаюць.

Толькі цяпер, калі ранак настаў, бачым, як няўдала мы выйшлі да дарогі: усё тут, вядома, праглядаецца, прастрэльваецца да самага лесу. Цяпер чакай ночы, а за доўгі дзень столькі i такога можа здарыцца! Да чаго ж моцная ў нас нелюбоў да «адкрытай прасторы» ! Набылі за ўвесь гэты час.

Каб заглушыць нудлівую тугу, мы з Рубяжом пачынаем снедаць. У мяшках, прызначаных пад нямецкія кансервы i галеты, ляжыць дзесятак расціснутых бульбін, мы ix i жуём. Я ўсё спрабую праверыць, ці змагу страляць з вінтоўкі без прыклада. У жыце дзесяцізарадка ленінградца, але туды не перапаўзеш. Піць хочацца, мы азіраемся з няпэўнай надзеяй, але пакуль не загаворваем пра ваду, можна цярпець, усякай пакуце свая чарга!

— Глядзі! — шэпча Рубеж.

З-за жоўтага грудка зямлі, прыкрытага бярозавым голлем, якое наламалі, мабыць, у нашых кустах, узняўся немец. Пакруціў галавой i выйшаў на гравійку. Дзіўна ўбачыць таго, хто страляў па табе. Без каскі, у зялёнай плашч-накідцы. Жмурачыся, весела паглядзеў у наш бок: за спіной у нас узыходзіла сонца. Не, немцы не здагадваюцца пра нас, не разгульвалі б яны па дарозе. Раптам немец нешта сказаў, голас яго прагучаў па-ранішняму гучна. Сонца ружовіць маладыя бярозкі, гравійку пад нагамі ў немца. Святло гэтае лягло i на твар, i на рукі салдата, вясёлкава іскрацца промні ля ягонай спушчанай рукі. Салдат крактануў, напяўся — з акопа азваліся смехам. Нагнуўся i ўзяў, мусіць, з нечых рук, бранклівыя кацялкі. Шоргаючы ботамі, пайшоў па гравійцы, i жыта засланіла яго.

— Вы глядзіце, — сказаў зa яго Рубеж, — а я падсілкуюся як чалавек.

Ад сонечных промняў сцяна жыта як бы засвяцілася, зрабілася светла-аранжавай. А там, дзе ляжыць пілотка нашага ленінградца, матляецца некалькі зусім чырвоных каласкоў. Не адразу зразумееш, што гэта кроў. Ці жывы ён цяпер? Чырвоныя каласкі ціхутка, паволі гайдаюцца. Распачалі ўжо сваё сакатанне конікі. Адзін, зялёны, шчоўкнуў аб разбіты прыклад маёй вінтоўкі, сеў мне на рукаво.

Мусіць, у немцаў там кухня, чуюцца галасы, смех, раве машына. (Кожны гук — такі раптоўны!) Затуркацелі i прамчалі паўз нас два матацыклы з устаноўленымі на калясках кулямётамі. I памчаў час, як з абрыву, — па дарозе. A ў нашых кустах нібы спыніўся, аціх пад спякотным стракатаннем конікаў. Гэта імклівасць i адначасова нерухомасць непакояць, нешта хочацца зрабіць, здаецца, ускочыў бы на ногі, паказаўся б, а там — няхай, што будзе! Каб вырвацца з гэтага стану, я пачаў корпацца з вінтоўкай: зняў, перарэзаўшы кінжалам, пачопку, якая ўтрымлівае адбітую дзеравяшку прыклада, i прымерваюся, як буду страляць, калі настане тое самае імгненне. Яно яшчэ не падышло, не падступіла, яно недзе наперадзе, але там яно ёсць — гэта імгненне.

— Ну, дзе ж ён? — нецярпліва мармыча Рубеж. — Са снеданнем.

Даўганосы твар Рубяжа занадта сур'ёзны. Ну, цяпер пачне!

Я ужо злую на яго, як нядаўна Скараход.

Брызентавы плашч, якім мяне ашчаслівілі на «востраве» , абсыхае, святлее плямамі. Душна ў ім робіцца, як у мяшку. Трэба зняць. Вечарам можна надзець, а днём не спатрэбіцца. Не пабяжыш у ім, i наогул бегчы тут не давядзецца, няма куды. З кішэні дастаў гранату i паклаў перад сабой — чорная, круглая, з далікатна-блакітнай галоўкай лялька. Яе выточвалі, зараджалі, каб нямецкі салдат кінуў яе ў мяне, мне пад ногі. I не думалі, што яна будзе мне другам, страшным, апошнім маім выратаваннем. Вось так адкруціць блакітную галоўку, таргануць i прыціснуць чорны металічны мячык да зямлі — сабой, сваім целам!.. Граната нямецкая вельмі доўга не ўзрываецца, шэсць ці нават сем секунд. I рве не надта, не далека, толькі вельмі гучна. Яшчэ на трэцяй, нават на чацвёртай секундзе можаш адкаціцца ад яе ўбок, як далей. Ці адкінуць. Небяспечная граната. Для такой справы. За шэсць секунд — чаго толькі не перавырашыш! Шэсць секунд утрымлівацца на самай строме — ці здолееш?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x