Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Глядзіць на дарогу, на забітых, прачынаючыся канчаткова.

— Што ж, братка, рабіць, калі i нас заб'юць? Скажуць там: уцяклі!

Так, «востраў» , Глаша…

— Зусім ім блага будзе, — мяркуе Рубеж.

Там нас чакаюць, там сам час адмерваецца, у мінулае — нашай адсутнасцю, у будучае — нашым вяртаннем. А гэта ж адзінае на зямлі месца, дзе нас, мяне чакаюць — i як гэта, выяўляецца, неабходна, каб чалавека чакаў нехта. Раней, нядаўна, калі жывыя былі мама, сястрычкі, я пра гэта не думаў, як можа падоўгу не думаць чалавек пра сонца: яно заўжды ёсць i будзе, няхай яно i не бачна за хмарай.

Цяпер толькі Глаша, «востраў» пра цябе помняць, маюць патрэбу ў табе, іменна ў табе.

…Калі ракета падае, зямля нібы прыўзнімаецца ёй насустрач. I ўсё, што можна бачыць у хісткім святле ракеты, нібы на дыбачкі ўстае: паглядзець, куды ўпала. I ты таксама адрываешся ад зямлі, узнімаеш галаву, падаешся наперад.

Учора мы з Рубяжом доўга хаваліся ад такіх ракет, ад праклятай гравійкі, дзе страцілі ленінградца i Скарахода, дзе пакінулі незнаёмых забітых сялян. Спачатку ў жыта перапаўзлі, паўзлі па прыбітым уцекачамі i аўчаркамі, немцамі жыце, а потым усталі i пайшлі. I калі сталі на замлелыя ад доўгага ляжання ногі, свет адразу пашырэў, мы ішлі полем да лесу — уласныя кароткія цені падпіралі нас, радасна, аддана сведчылі, што мы ёсць, што існуём…

Але прайшло два дні, i ракеты зноў прыціскаюць нас да зямлі, толькі зараз мы не ўцякаем ад ix, мы паўзём ім насустрач. Бо нічога ж не змянілася, i нам трэба здабыць хоць што-небудзь, з чым можна вярнуцца на галодны «востраў» . Нічога вартага нам яшчэ не трапілася. Праўда, бачылі ў лесе карову, але забраць яе не здолелі. Што мы знойдзем у вёсцы, куды паўзём, — невядома. Але нешта трэба рабіць, хаця б вось так паўзці па бульбянішчу к паліцэйскаму гарнізону.

— Ну як пасля цётчынага малачка? — падбадзёрвае сябе i мяне Рубеж, які ляжыць праз баразну ад мяне.

Гэта ён прыгадвае тую самую карову, мусіць уяўляючы, як мы зараз вялі б яе на вяровачцы на «востраў» замест таго, каб паўзці да чорта ў зубы.

О, як узрадаваліся «вылупні », калі нечакана ўбачылі яе на лясной паляне: паўтоны мяса на ўласных нагах i нават вяровачка на рогі накінута! Гэта быў такі цуд, што «вылупні» нават прыселі на траўку палюбавацца i ўпэўніцца, што гэта не сон. Уцякла, мусіць, ад немцаў. Рубеж вытрас з кішэні картовых штаноў усе тытунёвыя пылінкі, але паперы няма, i ён папоўз па траве, шукаючы сухі ліст, яму трэба абавязкова дубовы. Поўзае, a позіркам лашчыць круглыя бакі нашай красулі. Узяўся высякаць крэсівам агонь. Пакуль выкрасіў агонь i пакурыў, паспеў гісторыю расказаць.

— Была ў нас у Слуцку сям'я адна. Вылупень Цімох, a ў яго поўная хата дзевак, сямейка, як у мяне. Мае i цяпер у Слуцку. Калі старэйшых не пахапалі ў Германію. А што, усё магло быць! Мяне як забралі ў 41-м вясной у абоз — славакі тады ішлі на партызан — i як трапіў да партызан разам з тым абозам, так i не падыходзіў да Слуцка блізка. Ад граху далей. Жонка ведае, дзе я, а дзецям лепш, калі не сказала. Не дай бог прагаворацца, што Цімох Рубеж у партызанах! Жывуць дома, ну i няхай жывуць, пакуль можна. Ага, дык я пра Вылупняў… Мянушка ў ix такая была, у той сямейкі. Бесталковая хата, у нас пра такіх кажуць: «Як сала без хлеба!» Але якое там сала? Хоць бы хлеб быў! Ёсць такія сем'і, што ні кажы, ліпне да ix беднасць, нішчымніца, як кароста. I здарыўся цуд: Вылупні купілі карову! У цыганоў. Але не былі б то Вылупні! Трэба малачка — хапае конаўку i пад карову. Па чарзе, кожны. Як водаправод. Тыдзень ці два бегалі, пакуль не сапсавалі «водаправод» .

Рубеж ужо раскурыў сваю дубовую самакрутку i ўзяўся зразаць бяросту, конаўку рыхтуе. Вылупні падказалі?

I тут мы ўбачылі цётку. Яна трымалася за арэшыну i глядзела на незнаёмых людзей, што поўзалі каля яе каровы. Што карова яе, мы зразумелі адразу.

— Дзень добры! — павітаўся Рубеж, нават узрадавана.

— Ой, так напалохалася! — жанчына пайшла да каровы, каб руку на яе пакласці.— Гляджу, хто гэта? Аж гэта партызаны, нашы!

Сказала, як напомніла. На жанчыне доўгая цёмная спадніца, ватоўка, валасы раскудлачаныя, ногі босыя.

— Толькі дастала яе з ямы, пусціла, адышлася на крок, а тут незнаёмыя людзі! — жанчына ўсё не можа супакоіцца.

— Адкуль самі, цётка? — пытаецца Рубеж, усё яшчэ важдаючыся са сваёю конаўкай.

— З пасёлка, на пасёлку мы жывём… Жылі. А як пачалі яны кругом вёскі паліць, завіталі i да нас ранічкай, на самым золку. Глянула ў акно — немцы, поўны двор, а божачка! У хату заходзяць, адзін, перакладчык, пытае: «Вы за кім лічыцеся: Убойнае ці Бабровічы?» Усё ведае, гад: гэта ж некалі хутары, пасёлкі ў вёскі ссялялі. Толькі наш двор не паспелі ці неяк там застаўся. Ён i пытае: да Убойнага ці Бабровіч мы прыпісаны? Я адразу здагадалася: «Гэта ж яны прыехалі паліць, забіваць Бабровічы ці Убойнае. Таму i пытаюць, чые мы» . Гляджу на яго, на дзяцей сваіх гляджу. Так мне не хочацца сказаць, што Убойнае. Не ведаю… Можа, таму, што ў тую вайну ў ix многа пазабівалі, i калі француз ішоў, дзед расказваў, таксама яны гарэлі. Што сказаць, як адказаць? «Убойнае?» — пытаецца перакладчык. Гляджу на яго: падказвае ці пастку расстаўляе? I не зразумееш: толькі ўсміхаецца, з вусікамі такі! «Мы бабровінскія» , — ціхенька кажу. A рукі, a ногі загудзелі? Ён яшчэ пастаяў, усміхнуўся, з вусікамі такі: «Ну добра…» Чую, немцам сказаў нешта пра Убойнае. Не Бабровічы, а Убойнае. Хацела як лепей, а бачыце, сама ў агонь лезу. А ён немцам: «Убойнае!» Усё-ткі ж чалавек! Таму што яны Бабровічы ішлі забіваць. А я схапіла дзяцей, кароўку вось — i ў лес. Яны Бабровічы спалілі, усіх пабілі, а вечарам — i Убойнае таксама. Заляцелі яшчэ раз i на наш хутар, спалілі. Ca мной тут сям'я з Убойнага, жанчына…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x