Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— A нішто сабе выбавіліся! — кажа дзядзька. — Як засвецяць ракетай, ну, думаю!..

— Ну, вяртайся, покі цёмна, — кажа Рубеж.

— Ага, пайду, каб не здагадаліся.

— Ну, тады ідзі.

— У нас не паліцыя, а самаабарона. Два дні таму немцы прыехалі, у школе сталі.

— Ідзі, добра.

— Шкада, закурыць не ўзяў.

— Другім разам.

— Пайду, пасплю яшчэ.

— Ага, паспі.

Мы пабеглі далей, ужо ад дзядзькі. (Усё-такі занадта паліцэйскія на ім штаны, таго i чакай — прывядзе пагоню.) Але нам весела: ці таму, што самі адпусцілі, а цяпер уцёкамі ратуемся ( «Так вам i трэба, «вылупням»), а можа, таму, што вяртаемся, нарэшце, на «востраў», i не з пустымі рукамі.

Але скора наша шчыраванне над каровай (штурхялі ў бок) перастала памагаць, карова пайшла сваёю хадой, цяжка калышучы раздутымі бакамі, а потым i зусім стала. Паглядае на нас добрымі недаўменнымі вачамі: вось вымя, малако, чаго яшчэ вам, «вылупням» , ад мяне трэба? Мы таксама стаміліся, зняможана сядзім, прыхінуўшыся патыліцамі да соснаў, слухаючы праз іхні гуд неспакойную перадсвітальную цішу. Рубеж, пашукаўшы ў сваёй світцы, дастаў расціснутую бяроставую «шклянку» . На сагнутых нагах, як бы не могучы выпрастаць калені, не падышоў, а падкаціўся танцам да каровінага вымені. Карова нават мукнула яму, як гаспадыні. Рубеж па-ўмельску абгладзіў набухлае вымя, цыркнуў сабе на далонь i памыў каровіны цыцкі, выцер далонь аб калена. I задаіў, зацурболіў у бяроставую «шклянку» . Я міжволі рассмяяўся, так гэта падобна на яго расказ пра Вылупняў.

— Вось так i мае дзеўкі з конаўкай бегалі,— сказаў Рубеж. — Шэсць ix у мяне.

— Вашы? А вы пра суседа расказвалі!

— Пра суседа? Можа быць. Кожны каму-небудзь сусед. Ці мала бывае на свеце «вылупняў» ?

Тут мне падумалася, што i дома Рубеж быў такі ж, там, тады ж навучыўся ён любую бяду, няўдачу, нешанцаванне любое праганяць ды ашукваць невясёлым смехам — з самога сябе. I часта, мусіць, даводзілася быць вясёлым з гэткай сямейкай!

Па-дзіцячы тапырачы губы з-за белай шчэці, Рубеж пакаштаваў ca «шклянкі» .

— Сап'ёмся мы з табой. Вось гэта жытуха! Пашанцавала i «вылупням» !

Мы ва чарзе каўтаем цёплы, пенны, свежасцю ранішняй прапахлы, дзяцінствам прапахлы напітак, i сапраўды галасы, словы нашы, смех набіраюць i гучнасці, бескантрольнасці — як у п'яных.

— Дзе цяпер наш дзядзька? — раптам успомніў Рубеж. — Добрыя ў яго чобаты былі, гаматныя. А штаны ўсё ж паліцэйскія.

Паглядзеў на свае «чобаты» — на сырамятныя лапці, на залубянелыя ад гразі анучы i аборы.

— А можа, ён шукае нас, хоча памяняцца на мае. Добра, пабяжым, а то разбаляваліся да часу.

Перад ноччу мы зноў адпачывалі. Самае труднае было наперадзе. Што нас чакае на шасці кіламетрах адкрытага поля, мы маглі толькі здагадацца, на добрае, аднак, не надта спадзяваліся. Рубяжа зноў пацягнула на ягонае безуважна-бескантрольнае мармытанне — таксама невясёлы знак, прыкмета. Адвязваючы ад дрэва паспакайнелую, ужо сытую ад сакавітай лясной травы карову, шкадуе — гэты раз за карову, замест яе:

— Заставалася б я лепш зубрам! Усё роўна трэба па лесе бегаць. Затое была б зубрам!

Паспрабавалі запэцкаць гразёй белую пярэстасць на каровіных баках.

— I ўдзень цябе відаць, i ўночы, — дакарае Рубеж.

Ноч паступова распаўзаецца, з лесу на падлесак i ўсё далей на поле; ад гарызонта папаўзла да неба, сціраючы ценем няяркі водбліск дня. Але паявіліся новыя водбліскі — ад пажараў, яны кладуцца на цёмнае сырое неба мнагаслойна, вясёлкава, гэта — як газа на вадзе. Там, дзе пажараў няма, дзе выгарала ўжо ўчора, пазаўчора, неба чорнае, як сажа, а на ім апошнія іскры-зоркі.

Трывожная пустэча поля засмоктвае нас, як труба, міжволі пачынаеш спяшацца, i вось пусціліся бегма. Рубеж падварушвае карову дубцом, я намагаюся ўвесь час адварочваць яе галаву ад рэдкага, самасейнага жыта. Ёй усё здаецца, што мы вось-вось спынімся i можна заняцца траўкай. Вінтоўку сваю я нясу за ствол, бо кароткая ж стала. Страляць з яе, беспрыкладнай, можна ад жывата, як немцы з аўтамата, але ж, можа, не спатрэбіцца. Вось толькі гэтае поле перайсці.

Поле не аралі, не засявалі ўжо колькі год, але старыя барозны засталіся, нечаканыя, небяспечныя для каровы. А нам яе ногі даражэй цяпер за ўласныя. Ідзём ужо мы амаль гадзіну, кіруючыся ўсё лявей i лявей, але зарава таксама ўлева спаўзае, нам напярэймы. Яно пераліваецца з-за краю гарызонта на наша поле. Гэта непакоіць усё больш, менавіта там невысокі грабеньчык лесу, да якога імкнёмся мы. Ужо вяршаліны елак відны на трывожным небе. I чым бліжэй да лесу, тым шпарчэй стараемся ісці. Рубеж падганяе карову дубцом, я торгаю, цягну за повад. Карова збіваецца з нагі, капыты суха б'юцца адзін аб адзін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x