Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У густым ельніку выкапана яма, як робяць гэта салдаты для машын i гармат, з адхонам. Тут жанчына i хавае сваю карову, сюды i заганяе яе цяпер, як бы паказваючы нам, што вось тут яе месца i нідзе болей. А вось i дзеці, дзяўчынкі: адна — у доўгім мужчынскім пінжаку з закасанымі рукавамі, другая — ледзь прыкрытая парванай сукенкай. I хлопчык, нечакана пухнаты, тоўсценькі.

— Што ж у вас пясок жоўты відзён? — папракнуў Рубеж. — Ну-тка, малыя, збірайце мох. Вашу хованку за кіламетр відаць.

— Ой, i праўда! — прывычна спалохалася жанчына. — Мы закрывалі пясок, але бачыце, якія ў мяне работнікі.

Дзяўчаткі тут жа адбегліся рваць мох, а пухнаты хлопчык падышоў i, каб зручней нас было разглядваць, прыпаў спіной да нагі жанчыны.

— Сынок той жанчыны з Убойнага. Дзе мама, Паўлік?

А яна паявілася ўжо з кустоў — жанчына з Убойнага.

— Ідзіце смела, гэта ж партызаны, — сказала гаспадыня каровы.

— Што гэта дзеецца, хлопчыкі, што будзе? — адразу загаварыла хударлявая рабаціністая жанчына, вельмі падобная на такую ж рабаціністую дзяўчынку, што ішла за ёй. Толькі ў дзяўчынкі твар сур'ёзны, строгі, a ў жанчыны ён дзіўна ўсміхаецца.

— Што ў вас было? — спытаў Рубеж.

— Што? Пабілі нас, i ўсё. З хаты ў хату пераходзілі i забівалі,— жанчына сказала гэта неяк вельмі проста, i позірк дзіўны, запытальны.

— Чаго ж чакалі? Хіба не ведалі, што яны робяць?

— Хто i ўцёк, мы вось уцяклі. А то баяліся каторыя: яны праз старасту аб'явілі, што Убойнае не зачэпяць, a Бабровічы паляць таму, што ад ix многа моладзі ў партызанах. А нашых там няма — стараста так сказаў. I каго ў лесе знойдуць, сказалі, расстраляюць. I праўда, спачатку загадалі мужчынам з сякерамі, рыдлёўкамі сабрацца — дарогу рамантаваць. Хто не схаваўся, аб'явіўся, яны тых мужыкоў сабралі i па пляцу пачалі ганяць, у канцы вёскі. З паднятымі рукамі па крузе бегаюць, а пясок, а пясок!.. Хто адстане — б'юць. Мы ў вокны глядзім, што яны робяць з нашымі. А яны гэта, каб змардаваць людзей, бо, вядома, мужчыны, яны супраціўляцца будуць, Гэта каб лягчэй было ў гумно загнаць. Загналі i пачалі хадзіць па хатах. Музыку па вуліцы пусцілі, крычыць музыка, а яны ходзяць, i нейкая страляніна. Хто думае, курэй страляюць, хто што. А я бабам кажу: «Гэта ж яны людзей забіваюць» . Мы гэта, сямей дзесяць, сабраліся ў адну хату, как не так страшна. «Забіваюць нас» , — кажу я бабам. У акно глядзім, па вуліцы нават людзі ходзяць, нашы вясковыя ходзяць, i ix не страляюць, не чапаюць, a толькі бачым, што паказваюць: ідзіце, маўляў, па хатах. Але нікога не забіваюць на двары. Глядзім у акно, як немцы зайшлі, трое ці чацвёра, у адну хату i столькі не — у хату насупраць, пабылі там i выйшлі, паправілі аўтаматы i зноў да хат ідуць — усё бліжэй да нашай. Падыходзяць да веснічак, глядзяць на нас, а мы з акна — на ix, глядзім i так плачам, так плачам… Не ведаю, што… Ці яны прапусцілі кагосьці, успомнілі i вярнуліся, пайшлі яшчэ па адну душу. Схапіла я дзяцей — i на агарод. Музыка крычыць на вёсцы… (Пухнаты Паўлік падышоў да маткі i прытуліўся цяпер да яе нагі.) Мы за калодзежам, на агародзе, закідала я дзяцей бульбоўнікам, лебядой, прысыпала пяском, а з вуліцы немцы ўсё падыходзяць да калодзежа. Вып'е халоднай вады: «А-ах!» Добра, значыць! Рукі мыюць, плёхаюць вадой, смяюцца. А на мне косы растуць… Не чутно гэтых немцаў стала, тады ён (кранула Паўлікаву галоўку) i яна (зірнула на дзяўчынку ca строгімі вачамі) — яны мне: «Мамо, мамо, уцякайма, мамо, нас не заб'юць!» Гэта ж яны бачаць, што я паміраць ужо сабралася. Бо куды ж тут дзенешся? А яны: не заб'юць нас, i ўсё!

Твар жанчыны безуважны да таго, што яна расказвае. (Затое ўсё — на твары, у вачах дзяўчынкі, што стаіць побач.)

Жанчына нібы сама ў свой расказ не верыць, нібы ў нас пытаецца, што гэта такое ёй прытрызнілася, вінавата i ніякавата ўсміхаецца.

— Ну, папаўзлі мы да калгасных гумнаў, а там ужо гарыць, а немцы кулямі свішчуць, свішчуць… Гэта ж яны там мужчын забіваюць, паляць! А нам усё чуваць, як крычаць, галосяць людзі, а божачка! Гумны, сцены гараць, а мы паміж… Сцяна так, i так, i так… Я дзяцей сабой накрыла, пясок на ногі награбаю, валасы на галаве трашчаць, смаляцца… A Паўлік усё роўна: «Мамо, нас не заб'юць» . А дзе тут не заб'юць, калі мы ўжо гарым, i куды нам паўзці, там немец стаіць. Я яго бачу за дымам. Не вытрывала, устала на калені, паднялася — хутчэй няхай заб'е! Што ж, жывым гарэць? I дзеці ўжо ад агню пішчаць, бо гарым. А немец замахаў на дым, сагнуўся i прапаў. Ну i мы папаўзлі, пабеглі з агню, з дыму…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x