Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нават калі перад табой нешта страшнейшае за саму смерць.

Лічыцца, што людзі таму такія бесклапотныя перад непазбежнасцю, смерцю, што не ўмеюць думаць пра яе, не ведаюць сваёй мяжы. Але тым невыносна доўгім днём я адчуваў другое: я мог ляжаць, расслабіўшы ногі i рукі, чуць, як суха пахне зямля, слухаць стракатанне конікаў, прагна глытаць апошнюю бульбіну i думаць пра далёкае шчасце з глытком вады, я ўсё гэта мог, я слухаў мармытанне Рубяжа, злаваў ці ўсміхаўся, адным словам, жыў, як наогул жывуць, але менавіта таму, што ў мяне была магчымасць смерці, якая засланяла мяне ад самага жахлівага. Так, на шчасце, я быў смяротны. Хаця i помніў я пра пакуты, допыты, якія чакаюць партызана, калі ён трапляў жывы ў рукі фашыстаў, але не гэта мне ўяўлялася самым страшным, страшнейшым за смерць. У міг апошняга рашэння — падарвацца! — будучая жорсткасць ворага павінна здацца такой не блізкай, a гадзіны, суткі палону — цэлай вечнасцю жыцця, калі ж граната, смерць — вось яна! I таму чалавеку не здзекі, пакуты (калі яшчэ тое будзе!) страшней самой смерці, не, тут гідлівасць, вострая гідлівасць да таго першага імгнення, калі ты стаіш ці ляжыш перад імі, а яны глядзяць на цябе. Ужо не страх, a гідлівасць, да чужой, да поўнай улады нечай над табой, над болем, жыццём тваім — гэта накіроўвае руку, у якой заціснута апошняя, для сябе, граната. Пераскочыўшы гэтую рыску, міг першай сустрэчы з няволяй, чалавек потым можа i не помніць пра такое пачуццё. Але яно, дзякаваць богу, існуе, яно раптам уключаецца ў чалавеку, якому даводзіцца выбіраць саму смерць — i няма, мусіць, чалавека больш свабоднага, чым у такія хвіліны…

Цяпер шмат пішуць, клапоцяцца пра тое, каб падоўжыць чалавечы век. Аднаклетачныя наогул не паміраюць, дык чаму не групы клетак абавязкова павінны быць асуджаны на старэнне, смерць? Добра б, вядома, каб нам, мнагаклетачным, жыць вечна. Толькі як тады з пажыццёвым турэмным зняволеннем? Яно ж яшчэ існуе на планеце. Дзе адмяняецца, а дзе i ўводзіцца. Ці з пакараннем смерцю, з ім таксама трэба лічыцца. Чалавеку давялося б расплачвацца ўжо стагоддзямі жыцця за імкненне да свабоды, справядлівасці, да свайго i агульнага шчасця. Ці настолькі ён Праметэй, каб рашыцца рызыкаваць, ахвяраваць не дваццаццю гадамі, a сотнямі гадоў жыцця? Прынамсі, практыкі на гэты конт у людзей няма…

Па-сапраўднаму свабодны той, хто гатовы пайсці на смерць, гэта i сёння справядліва. I справа не ў тым, каб доўга жыць, a ў тым, ці больш свабоднымі былі б яны, амаль бессмяротныя, ці яшчэ трэба памеркаваць-падумаць? Ці не рабскае гэта жаданне, прынамсі, на сённяшняй планеце, — жыць i жыць?

Усё гэта так, i ўсё-ткі? Калі мець на ўвазе семнаццаці-дваццацігадовых, якіх так любіць кожная вайна, дык яны ж заўсёды ахвяравалі бессмяротнасцю! У семнаццаць, у дваццаць тваё жыццё здаецца бясконцым. Вось яна, практыка, што мільёны разоў паўтаралася!

Так ці інакш, але Флёра, той, што ляжаў над гранатай, куды больш сімпатычны мне самому, чым ягоны нашчадак Фларыян Пятровіч, што так трымаецца за сваё аслеплае жыццё, за крыўднае каханне сваё, якое надта ўжо нагадвае посах сляпога. Вунь як учапіўся (слыхам, усёй істотай сваёй) у Глашу, у Касача, які незразумела маўчыць ззаду, у Сярожу, які сваім існаваннем, прысутнасцю павінен абараняць ад нечага, ад Касача…

…Флёра ляжыць над чорнай нямецкай лялечкай з блакітненькай галоўкай, кранаецца яе холаду то падбародкам, то шчакой, чакае, калі ўсё, што адбываецца па дарозе (машыны пайшлі ўжо), раптоўна сціснецца, зараве спалохана i ўрачыста-злосна кінецца да яго, на яго. Гэта адбудзецца, як толькі немцы даведаюцца, што Флёра тут, што яго можна забіць. Як яны забегаюць i ўзрадуюцца, што гэта магчыма! Нават не верыцца, што для ix гэта так важна — Флёра!

Але тут жа i наадварот усё ўяўляецца: вось ён устаў бы, адкрыўся, пайшоў, куды надумае, а машыны ўсё гэтак жа ішлі б сваёй дарогай, бо тут жа не хто-небудзь, a ўсяго толькі ён, Флёра… Ён ляжыць над чорнай гранатай, як над прадоннем, i ведае, што ў той самы міг, калі яны абрынуцца на яго, ён саслізгне ўніз… I ён глядзіць на дарогу нават з цікаўнасцю. Рубеж нешта мармыча, шэпча, расказвае за тых, хто на гравійцы i хто ў жыце, за само жыта ( «Асыплюся скора мышам на радасць» ), а Флёра яго не слухае, ён разглядвае сваіх забойцаў.

Зніклі, адраўлі i аддымілі машыны i браневікі, пачалі рухацца абозы — вялізныя, па-цыганску накрытыя вазы i звычайныя сялянскія калёсы, а на ix i побач — немцы i ўласаўцы ў зялёным, паліцаі ў чорным ці проста цывільным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x