Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я в курсе, — сказаў Вусаў, усё сьвідруючы сваім валявым позіркам. — Всех реабіліціравалі, выплацілі дзеньгі…

— Дзякуй, — нечакана выціснуў зь сябе Ляплеўскі.

— Галоўнае цяпер — не азлобіцца. Работаць, работаць нада! Для страны, для народа, для парціі…

— Ведама ж, партыя…

— Правільна! Парція ўсягда права! Чалавек можа ашыбацца, парція — нікагда. Ну, вучыцель, жалаю усьпеха.

Ён падаў на разьвітаньне руку, і Ляплеўскі, бы да агіднай жабы, слаба дакрануўся да яе. Затым хвіліну пазіраў усьлед яго мажнай, крутаплечай постаці, як ён усё далей ішоў па вуліцы, абмінаючы ссохлыя і сьвежыя каровіны лепяхі ў доле, і ня ведаў, што рабіць. Нават, што думаць. Са спазьнелаю злосьцю зірнуў на распластанага за канавай Снайпера, пад нагамі якога валяўся сухі кол з гнілым абламаным канцом.

Пасьля вылаяўся і паплёўся да свайго падворку.

Бедныя людзі

«Ня бойся госьця, які сядзіць, а бойся таго, што стаіць», — гэтая прыказка разоў колькі прыходзіла ў галаву гаспадара, пакуль ён стаяў каля дзьвярэй кватэры, праводзячы спазьнелага госьця. Ужо яны разы тры паручкаліся, і гаспадар разы тры памыкаўся расчыніць дзьверы, а госьць усё ня мог скончыць думку, а як сканчаў, тут жа за яе чаплялася наступная, ня меней абавязковая або цікавая. Выглядаў ён на прыкметным падпітку, хоць яны выпілі якіх па тры кілішкі пад каву, відаць было — чалавек у пэўным узрушэньні, гаварыў з эмоцыямі і быццам шчыра, нават узьнёсла, прыпыніць яго ў гаспадара не хапала рашучасьці.

— Паверце, мы як пачулі, дык унутры бы перавярнулася што. Жонка кажа: ты павінен тэлефанаваць, падтрымаць чалавека, усё ж несправядлівасьць жахлівая, як так можна ў наш час?

— Што ж… Значыць, можна, — вяла пагаджаўся прафэсар Скварыш, думаючы аб адным — як бы скончыць размову.

— Ну. I галоўнае — усе маўчаць. I на катэдры, і ў друку. А ў вас жа столькі вучняў! Адных асьпірантаў…

— Што рабіць…

— Во я й думаю: пад’еду вечарком, як пацямнее. Дык вы ўжо не крыўдуйце, што не патэлефанаваўшы…

— Ды не, нічога…

— Ага. Бо патэлефануеш — самі разумееце… Што цяпер скажаш па тэлефоне?..

Ці не ў чацьверты раз паціснуўшы гаспадарову руку, госьць урэшце пераступіў парог, і Скварыш зь вялікай палёгкай зачыніў за ім дзьверы. У душы прафэсара была мешаніна пачуцьцяў — прыкрасьць ад гэтага запозьненага візыту блыталася з удзячнасьцю за словы, здаецца, поўныя шчырага спачуваньня. Усё ж падобна было, што Красьнянскі гаварыў шчыра, сапраўды хацеў суцешыць яго і абураўся на несправядлівасьць улады. Але вось поўнай задаволенасьці ад таго не было, штось перашкаджала, муляла, утварала нутраны дыскамфорт ад усёй гэтай сустрэчы.

Застаўшыся адзін, Скварыш выключыў верхні сьвяцільнік у вітальні, вярнуўся ў кабінэт, дзе на нізенькім століку пры канапе стаялі два кубкі зь недапітай кавай, паўбутэлькі «Белага аіста». Скварыш усё перажываў сустрэчу. Красьнянскі ня быў ягоным любімым асьпірантам, не вылучаўся ні асаблівымі здольнасьцямі, ні біяграфіяй. Наогул, пра яго Скварыш ведаў няшмат — ну, нарадзіўся недзе на Палесьсі, ці не на Тураўшчыне, служыў у войску, працаваў на мэталаапрацоўчым заводзе, скончыў вечаровую школу. У асьпірантуру прыйшоў не з камсамолу і, здаецца, без валасатай рукі. Жонку ягоную ён бачыў аднойчы, як у выхадны спаткаў на праспэкце ўсю іх сямейку з дачушкай, — так, нішто сабе, хоць і не прыгажуня, але даволі мілавідная маладая асоба. Ішлі, елі марожанае, жонка ветліва, нават трохі лісьліва павіталася, мабыць, Красьнянскі пасьпеў ёй шапнуць, што гэты цельпукаваты таўстун з партфэлем і ёсьць ягоны навуковы кіраўнік дысэртацыі. За апошнія гады праз Скварышавы рукі прайшло іх нямала, будучых кандыдатаў навук; былі здольныя, былі так сабе, трапляліся й ня надта. Адносіны зь імі Скварыш стараўся захоўваць з усімі роўныя — і са здольнымі, і з тымі, што ня надта, нікога асабліва не вылучаючы ні ў якім сэнсе. Тыя, што абараніліся, «аступеніліся», неяк паволі аддзяляліся, ішлі ў сваё жыцьцё. Іншыя ад’яжджалі ў блізкія ці далёкія гарады, дзе знаходзілі працу, сьпярша пісалі, часам тэлефанавалі, прысылалі паштоўкі зь віншаваньнямі пад рэвалюцыйныя сьвяты. Але з часам тыя сувязі глухлі, засыхалі, патрэба ў зносінах меншала, пакуль не зьнікала зусім. Мусіць, так было б і з Красьнянскім, калі б з навуковым кіраўніком яго ня здарылася няшчасьце. Самае страшнае няшчасьце, горш за якое можа быць толькі калецтва ці сьмерць. Ды тое й была сьмерць — хіба не фізычная — грамадзянская. Але ад яе нядоўга дайсьці і да фізычнай, Скварыш адчуваў гэта пэўна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x