Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ж гэты Красьнянскі… Ну чым ён, Скварыш, мог выклікаць у яго такое спачуваньне, прымусіць да рызыкі — гэтага вечаровага наведваньня і гутаркі на мяжы рызыкі. Канечне, Скварыш ужо быў вучаны й ня надта раскрываўся ў адказ на ўвогуле разумныя, але й небясьпечныя пасажы асьпіранта. Асабліва наконт Афгану. Але і зусім адмаўчацца было неяк, ён мусіў то кіўнуць галавой, то пагадзіцца дзе адным словам, дзе толькі намёкам на згоду. I толькі калі асьпірант загаварыў пра колішнюю лекцыю Скварыша, дзе ён выказаў некаторае сумненьне наконт палітыкі калектывізацыі, прафэсар заўважыў, што ён зусім ня ў сэнсе адмаўленьня, а хутчэй канструктыўнага асэнсаваньня — вядома ж, у рамках палітыкі партыі, хіба з трохі інакшым аспэктам. Красьнянскі ж быццам не пачуў таго і горача даводзіў пра шматмільённыя закупы збожжа за рубяжом як наступства тае калектывізацыі. Вядома ж так, думаў Скварыш, каму тое не вядома, але навошта пра гэта гаварыць? Хіба ён не разумее, гэты гаварлівы асьпірант, што прафэсар ня можа яму адказаць у той самай меры адкрытасьці, мусіць адмоўчвацца? А калі разумее, дык што гэта? Вельмі ўжо падобна на правакацыю, небясьпечную, нават страшную для чалавека, выключанага з КПСС.

А калі не? А калі ўсё тое ад наіўнай шчырасьці, элемэнтарнай чалавечай спагады? Усё ж Скварыш быў неблагі прафэсар, студэнты яго любілі, ён ведаў гэта і даражыў сваёй рэпутацыяй, часьцяком адчуваючы прыязнае стаўленьне да сябе. Бо стараўся не крывіць душой, ня надта даказваць тое, што было і без таго зразумела кожнаму. Не шчыраваў — ні за Леніна, ні за Брэжнева, хацеў быць памяркоўным марксістам, наколькі тое было магчыма ў гэты пракляты час. Ды не ўдалося…

Тэлефон зноў празваніў раз і другі — мусіць, нехта ўсё ж ведаў, што ён дома, але Скварыш усё роўна не падышоў да тэлефоннай тумбачкі, хоць і затрывожыўся яшчэ болей. Замест таго ён ціхенька пратупаў у кабінэт, наліў з бутэлькі ў сваю чарку і кулянуў, не закусваючы. Дзіўна, але надта не цягнула і выпіць, хоць для таго былі ўсе ўмовы — ня трэба было ні рыхтавацца да лекцыі, ні ўранку ехаць у інстытут. А выпіўшы, як во цяпер, ён не п’янеў, галава была цьвярозая, дэпрэсія не міналася, можа, нават большала. Каньяк, які ўвогуле ён любіў, цяпер здаўся рэзкім, нясмачным, амаль агідным. На гэты раз ён сеў пры стале на канапе, утаропіўшыся невідушчым зрокам у круглыя плямы на бліскучай паверхні, думаў. Надта яго бянтэжыў гэты візыт Красьнянскага, адчуваў: тое ня так сабе, мабыць, за тым нешта тоіцца. А што — здагадацца было няцяжка. Красьнянскага падаслалі.

Тое, што ён «пад каўпаком», Скварыш зразумеў яшчэ да выключэньня, можа, нават зімой, як атрымаў аднойчы ліст з-за мяжы, з Кембрыджу. Пакет быў з добрай паперы, але адзін ягоны канец, відаць было, адклейваўся, бо заклеены быў надта старанна і гэтак жа старанна запрасаваны. Тады ён стаў узірацца на іншыя канвэрты і згледзеў, што з адваротнага боку ўсе яны былі нібы калісьці намочаныя й старанна высушаныя. Мусіць, тое ж тычылася і ягоных тэлефонных размоваў — на катэдры, дома: перапады ў гучаньні, староньнія шчаўчкі кантактаў — чаго раней не было. Ён амаль перастаў пісаць лісты знаёмым, толькі рэдчас паштоўкі. Па тэлефонах гаварыў каротка і самае неабходнае. Але менавіта тады заўважыў, што да яго па тэлефонах зачасьцілі — знаёмыя і малазнаёмыя, і зусім чужыя людзі. Іншыя гаварылі далікатна, часам кранаючыся рызыковых тэмаў, іншыя ж наўпрост пыталіся, як ён ставіцца да злачыннай гібелі нашых хлопцаў у Афганістане, да таго, што абмежаваны кантынгент нашых войскаў за столькі гадоў ня можа даць рады агідным наймітам імпэрыялізму — афганскім душманам. Як мог, ён выкручваўся, стараўся не гаварыць пэўна, але некаторыя патрабавалі пэўнага адказу. Было няёмка, агідна, хацелася вылаяцца і кінуць трубку.

Цяпер гэты Красьнянскі…

I быццам жа харошы хлопец, так шчыра дзякаваў за сумленьне, якое цяпер ня часта праяўляецца ў людзях, казаў, што правільна ён гэта — пра Афган. У яго самога, Красьнянскага, нядаўна ў Афганістане загінуў стрыечны брат, прывезьлі ў цынкавай труне, хавалі ўсім калгасам, маці самлела, труну не адкрылі, забараніў ваенкамат, і як уведаеш, хто там — можа, зусім і ня іх хлапец. Скварыш ужо чуў пра такія выпадкі, калі хавалі чужых замест сваіх, вайскоўцы чамусьці блыталі, нават у такой справе не было парадку. Але цяпер, думаў ён, тое, можа, і ня надта важна. Тая вайна несправядлівая ва ўсіх сэнсах, нават паводле марксізму-ленінізму, а тыя, хто яе ўсчаў, рана ці позна будуць названыя злачынцамі і праклятыя. Але што з таго радасьці яму, Скварышу, пакуль вось праклінаюць таго, хто пасьмеў пра іх заікнуцца. Яго выключылі з партыі, здаецца, хутка выганяць з працы. Хоць ён і падаў апэляцыю і ўжо напісаў нямала папер, «аб’ясьніцельных», даказваючы, што нічога падобнага не гаварыў і нават ня думаў. Што ён цалкам і поўнасьцю падтрымліваў і падтрымлівае зьнешнюю і ўнутраную палітыку партыі, інтэрнацыянальную дапамогу братняму афганскаму народу. Да агіды лісьліва і вернападдана. Было брыдка ўспомніць, як ён на бюро райкаму, дзе яго выключалі, фальшыва апраўдваўся, і тое яму, мабыць, кепска ўдавалася, райкамаўцы наўрад ці верылі яму. Неяк ён не стрымаўся, закалацілася сэрца, прыйшлося пры тых самаўпэўненых маладых функцыянэрах даставаць валідол, рукі трэсьліся, бубачкі лякарства пасыпаліся на калені, паскакалі ва ўсе бакі па бліскучай падлозе. Малады мардаты сакратар на хвіліну прыпыніў свой допыт і, нібы падсумоўваючы, сказаў: «Шкада, ня хочаце вы раззбройвацца перад партыяй». «А я й ня ўзбройваўся. Я нічога ня маю супраць маёй партыі», — сказаў тады ён і сам зьдзівіўся ненатуральнай лісьлівасьці свайго голасу. Сакратар толькі крыва ўсьміхнуўся, седзячы за сталом пры шасьці тэлефонах на тумбачцы. «А ў нас ёсьць матэрыялы, якія сьведчаць якраз наадварот. Напрыклад, у сакавіку вы сьцьвярджалі, што наш абмежаваны кантынгент у Афганістане зьнішчыў каля аднаго мільёна афганцаў. Адкуль вам вядомая гэтая хлусьня?» Яны ўсе, колькі іх было там, можа, чалавек дваццаць, што расьселіся каля даўгога стала і пад сьценамі, варожа ўтаропіліся ў яго. А ён маўчаў, пакутна згадваючы, каму ён гаварыў пра тое. Адкуль сам ведаў гэтую лічбу, памятае пэўна — тое казала радыё «Свабода», якое ён начным часам слухаў, што-колечы разьбіраючы праз глухі трэскат глушылак. Агідным, пісклявым голасам ён пачаў адмаўляцца, гатовы быў пабажыцца, што нічога падобнага не гаварыў, хоць менавіта тады раптоўна ўсё прыпамятаў. Але як можна было прызнацца. Доўга сядзець нерухома Скварыш ня мог, прыгнятала начная цішыня, ён ня мог знайсьці сабе ўтульнага месца і пайшоў туляцца па невялікай трохпакаёвай кватэры. Забрыў на кухню, уключыў сьвятло. Мог бы зварыць сабе кавы (усё ж занятак), але кавы ён выпіў тры кубкі, мабыць, на сёньня годзе. Расчыніў халадзільнік, паўзіраўся ў сякі-такі запас харчу — кавалак каўбасы ў рудай паперы, бутэлька кефіру, некалькі плоскіх бляшанак кансэрваў, — нічога ў яго не выклікала апэтыту, жаданьня зьесьці. Што-небудзь варыць, натуральна, ён не хацеў, не хацеў нават сасмажыць яешню, якую ўвогуле любіў і еў з задавальненьнем, калі яе смажыла жонка. Разьбітае шкло ў дзьвярах на кухонны балькон каторы раз напомніла пра непарадак, але цяпер ён падумаў, што шкло ўставіць ня хутка. Было не да таго. Ён асьцярожна расчыніў дзьверы і выйшаў на балькон, паклаў рукі на яшчэ цёплыя ад дзённага сонца парэнчы і здрыгануўся: на суседнім бальконе з асьветленай ззаду сьпінаю ў гэткай самай позе стаяў і курыў сусед. Скварыш адхіснуўся, хуценька вярнуўся на кухню і прычыніў дзьверы. Цяпер ён не хацеў бачыць нікога, ні з кім размаўляць; усё здавалася, што ў яго занадта цікаўна ўзіраліся і ўжо напэўна ўважліва слухалі. Ці падслухоўвалі. Цікава, падумаў Скварыш, ці была чутная на бальконе іхная гаворка ў кабінэце ды асабліва ў вітальні каля дзьвярэй. I ці даўно ён стаіць там, гэты сусед у майцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x