Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Сахно? Ці бачыць ён сваіх хлопчыкаў?

Не, я размазня і баязлівец. Трэ было зараз жа затрымаць яго, праверыць дакументы. Калі што, крыкнуць на дапамогу людзей. Столькі перадумана аб ім, а калі з’явіўся ўрэшце проста неверагодны, можа, адзіны ў жыцці выпадак, я разгубіўся.

Франтавік, называецца!

Гарэлка пячэ нутро, тлумна муціць маю свядомасць. Карціць нешта зрабіць, на штосьці адважыцца. I я брыду, куды вядуць мяне вуліцы. Спачатку па праспекце, пасля на перакрыжаванні зварочваю за рог. Неўзабаве людскі гушчар на тратуары радзее. Раптам пыхнуўшы, угары загараюцца ліхтары. Іх матавыя шары, як парныя месяцы, цьмяна свецяцца ўгары за рэдкай яшчэ лістотай ліп. Па меры таго як цямнее неба, яны ўсё разгараюцца і свецяць ярчэй.

7

Няхутка яшчэ мы выбіраемся праз кукурузу ў чыстае поле з параскіданымі там-сям сціртамі. Я ўслухоўваюся: аднекуль даносяцца галасы. Але гэта здалёк, і не пазнаеш нават, свае то ці немцы.

У боце хлюпае ад крыві, рукі дранцвеюць на марозе. Рукавіца засталася толькі адна, і тая, мокрая ад снегу, не грэе.

Немец брыдзе ззаду, натыкаючыся на кукурузныя бадылі, часам чапляецца за іх ботам і падае. Без акуляраў ён, напэўна, зусім зрабіўся сляпы, і я, сцяўшы ад болю зубы, час ад часу пакрыкваю на яго. Унутры ў мяне ўсё гарыць ад стомы і знямогі, спіна мокрая ад халоднага поту, сэрца буйна трапечацца ў грудзях.

Што ж гэта сталася? Як жа гэта? — не магу я даўмецца. Як жа гэта мы ўлезлі ў такую пастку, як далі заманіць сябе ў засаду? Бедны Кротаў! Мне то шкада яго, то апаноўвае на яго злосць. Зрэшты, я лаю сябе, камбата, старшыну Шашка. Але што цяпер зробіш?..

Танкі! Адкуль яны ўзяліся тут і што мне, падстрэленаму, рабіць далей? Вядома, трэба як хутчэй далажыць начальству. Трэба прымаць нейкія захады, нельга дапусціць, каб у тылах батальёнаў былі танкі. Гэта — разгром і пагібель.

Але каму скажаш? Як назло, нідзе нікога з нашых. Хоць бы тыя сувязісты, яны памаглі б. Толькі сувязістаў даўно ўжо прастыў след. Навокал дрымотна ляжыць шырокі абсяг стэпу, абліты яркім святлом высокага месяца, перасыпаецца пад нагамі неглыбокі снег. Воддаль тоўпяцца заснежаныя сцірты. Нікому ніякае справы да нашай бяды.

Я не магу стрываць гарачнай нецярплівасці і ўсё памыкаюся бегчы, каб хутчэй напаткаць людзей. Толькі нага мая ўсё болей заходзіцца болем, я дужа кульгаю, і немец на чыстым цаліку пачынае абходзіць мяне. Так мы дабрыдаем да сціртаў, і тады я бачу непадалёк фурманкі. Глуха грукочучы коламі, яны памалу коцяцца кудысь у край снежнага абсягу.

— Эй! Эй! — крычу я, адразу кінуўшыся подбегам. Не, упусціць іх мы не можам: гэта апошняя мая магчымасць, апошняя надзея на паратунак ад той бяды, якая навісла над батальёнам, а мо нават і над палком.

— Эй! Стой! Стой!

Пярэдняя коціць сабе, пэўна, ніхто там мяне не чуе, а задняя, і праўда, спыняецца. Але гэта ўсё ж далекавата, і я з усёй сілы нясцерпна доўга кульгікаю, раскопваючы ботамі рыхлы, рассыпісты снег. Мне ўсё здаецца, што ездавы не дачакаецца мяне і вось-вось рушыць за першай. Ды ўсё ж ён цярпліва выстойвае, і мы з немцам дабіраемся да дарожкі. У фурманцы некалькі чалавек, усе моўчкі і не дужа прыязна ўзіраюцца ў нас. У мяне ад стомы захлынаецца сэрца.

— Там танкі!.. У кукурузе!.. — кажу я, падыходзячы да фурманкі. Я цяжка дыхаю, але стараюся выглядаць як мага спакайней. Толькі гэта, відаць, мне дрэнна ўдаецца.

У фурманцы маўчаць.

— Танкі! Нямецкія танкі. Разумееце! Дзе камандзір? Давайце к камандзіру! — з запальчывай рашучасцю патрабую я, урэшце вылезшы на дарогу. I тады ў фурманцы нехта недаверліва адгукаецца жаночым голасам:

— Што, здорава цюкнула? Можа, і кантузія, га?

Гэтая нічым не прыкрытая іронія выбівае з мяне рэшткі кволага майго спакою.

— Якая кантузія?! Пайшлі вы к чорту! Танкі! Разумееце, нямецкія танкі! У кукурузе!

На падводзе заварушыліся, нехта абапіраецца аб плячо ездавога і саскоквае на снег. Гэта, аказваецца, дзяўчына ў паўшубку і шапцы. Але яна мне не знаёмая, відаць, фурманка не нашага, а якога іншага палка.

— Ану, пакаж галаву!

— Ды не галава! Ты во нагу перавяжы! Нагу раніла! — крычу я, трацячы трыванне ад гэтага недарэчнага яе спакою.

— Нагу?

— Ага! Нагу! Не верыш?

Я апускаюся ў снег. Сцяўшы ад болю зубы, каб не завыць, здзіраю з параненай нагі бот. Там вельмі мокра, і я перакульваю яго халявай уніз — на снезе з’яўляецца цёмная пляма крыві.

Гэта, відаць, пераконвае. Дзяўчына ўскідвае голаў і раптам скаланаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x