Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Седзячы на гарохавінні, Азевіч уздзеў на нагу бот і адразу адчуў сябе зусім спраўным. Каб толькі болей сілы. А то аж закружылася ў галаве. Цётка тым часам падала яму тарбіну з харчам.

— Во, многа не клала, каб вам цяжка не было. Усё ж пасля хваробы… Ну, дык беражы вас Бог.

Яны выйшлі з варотаў і спыніліся на рагу пуні. Ужо зусім змерклася, у белым сутонні ляжала ваколіца, далей шарэла чэзлая паска кустоўя. Усё ж ён чуўся слабым, хістаўся нават на ветры, але мяняць свайго рашэння не стаў. Пойдзе. Можа, разыдзецца, у дарозе стане лягчэй. Мароз быў невялікі, ноч відная, можа, не заблудзіць. Мясцовасць ён трохі памятаў па колішнім часе.

— Ну, цётачка, дзякуй табе!

— I табе шчасліва.

Ён трохі абняў яе адной рукой і хістка ступіў у снег. Пасля, не азіраючыся, пайшоў і пайшоў каля парасніку, не надта спрытна ўпраўляючыся з кійком. А як адышоўся, успомніў, што так і не запытаў цётчына імя. Азірнуўся, ды ля пуні не ўбачыў яе. Можа, пайшла, а можа, стаяла, нябачная пад чорнай сцяной, і ён, не саромеючыся, перахрысціўся. Мабыць, першы раз за вайну. Трохі нават сумеўся ад таго, бо не хрысціўся з дзяцінства — ні дзецюком, ні тым больш як працаваў у раёне. Але адчуў, што цяпер было ў самы раз — прынамсі, не зашкодзіць. А то і паможа. Яму, і той цётцы, і ўсім, хто апынуўся ў бядзе. Бо хто ж яшчэ…

Ён парадкам ужо адышоўся ўначы, наперадзе выразна шарэў у снезе алешнік, як пачуў нейкі рух ззаду і азірнуўся. Па ягоных слядах жвава бег чорны вялікі Ваўкалака — размашыста сігаў па снезе, пэўна ж, каб дагнаць чалавека. Азевіч прыпыніўся, падняў кій, але і сабака тады стаў непадалёк. Не гаўкнуў, моўчкі настырчыў хрыбціну, чакаў. Азевіч сцішана выгукнуў: «Пайшоў прэч!» — і махнуў над сабой кійком. Ды марна: сабака не пабег, толькі злосна коратка правуркатаў і чакаў. Чагось толькі? Пастаяўшы трохі, Азевіч ступіў колькі крокаў у напрамку да лесу, і Ваўкалака таксама нетаропка пайшоу па ягоных слядах. Крыкнуць Азевіч не мог, што тут было рабіць? Уцякаць, ратавацца ці ісці з гэтым у лес? Або застрэліць яго? Ды страляць было далекавата, а бліжэй сабака не падступаўся — мабыць, ужо быў вучаны. «Каб ты здох, ваўкарэзіна!» — сказаў сабе Азевіч і дастаў наган.

З наганам напагатове ён памалу патупаў да ўзлесся, штораз азіраючыся. Ззаду за ім, не падбягаючы блізка, то бег, то прыпыняўся Ваўкалака. Чагосьці чакаў ад чалавека…

Примечания

1

Знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён.

2

Дывізіённы абменны пункт.

3

Я не нацыст. Я вясковы настаўнік. (ням.)

4

Знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк.

5

Жгут! Жгут! (ням.)

6

Калі нас да вечара не раздушаць танкі, то праскочым. (ням.)

7

З оберстам Майерам праскочым. Ён нас прымусіць, жывых ці мёртвых. (ням.)

8

Чаму вы не здаяцеся ў палон? (ням.)

9

Мы простыя салдаты. Вайну робяць генералы і фюрэр. (ням.)

10

Ота! Глянь сюды! Руская Валькірыя! (ням.)

11

Рукі ўгору! Устаць! (ням.)

12

Я хутка! (ням.)

13

Ціха! Няма вады! (ням.)

14

Я вельмі шкадую. Але я маю загад! (ням.)

15

Спяшайся! (ням.)

16

Калі салдаты маршыруюць па вуліцы,
Дзяўчаты адчыпяюць вокны і дзверы.

(Нямецкая салдацкая песня.)

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x