Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пастой… Ад серады, дык колькі ж я праляжаў?

— А восьмы дзень сёння.

Гэта яго здзівіла. Восьмы дзень, а ён думаў, дні два ці тры. Значыць, добра яго ўклала хвароба. Значыць, не прастуда тое. Як бы не тыф… Але яму цяпер усё ж куды лепш, жар быццам мінуў, была толькі вялікая слабасць, знямога ў спакутаваным целе.

У той час дзесь за дзвярыма басавіта гаўкнуў сабака. Азевіч аж спахапіўся ад неспадзёўкі. Цётка, заўважыўшы тое, вытлумачыла:

— То ж Ваўкалака.

— Хто?

— Ваўкалака наш. Ну, сабака. Прыплёўся, сядзіць. Зраніцы недзе бегаў, аж прыбег. Мусіць, пачуў, дзе я.

— Сабака…

— Ну, ведаеце, прыбіўся з лета, можа, з лесу прыцягся, такі быў аташчэлы, худы, прыйшоў на падворак і лёг. Чую, куры закудахталі, падумала, можа, лісіца — было ўлетку панадзілася, трох курачак уцягнула. Аж сабака. Чорны, вялікі такі. Я на яго замахала, узяла палку — не ідзе. Ну што рабіць? Дала хлеба — з’еў. І астаўся. Цяпер куды я — туды ён.

— Не брэша?

— Не. Не брахучы.

— Дык, можа, пусціце? Сюды…

— Не, не трэба. Ён… да мужчын нейкі нядобры. Гэта ж улетку на бальшаку, ну там, за лесам, нашых пленных гналі… Ой, божачка, колькі іх там ішло… па спякоце, галодных. Каторыя абраненыя, у закарэлых бінтах… I немцы абапал з вінтоўкамі. Ну, неяк пайшлі мы з сяла, чацвёра — пляменніца, ну і бабы. А ў пляменніцы мужыка перад тым змабілізавалі, думала, пабачыць. Харчу вандзэлачак узяла. Сталі мы ля мастка, на пагорачку, і праўда — гоняць! Ідуць не ідуць, а брыдуць, плятуцца, каторыя падаюць, каторых вядуць. А калі каторага не возьмуць, дык немцы бах! — і гатовы. Стаім мы, глядзім, баімося, што прагоняць немцы. Аж не праганяюць. I тут гэты… Ваўкалака прыбег, лётае каля людзей, пабяжыць у адзін бок, у другі — дужа ўстрывожаны. А не брэша,і немцы яго не чапаюць. I тут — бах у адным канцы, пасля ў другім. Гэта ж немцы страляюць, хто ўпаў. Якраз і каля мастка аднаго стрэлілі. Бабы кінуліся ўніз — ляжыць, маладзенькі такі, з перавязанай рукой. А немцы крычаць: нельга, цурук! Дык мы назад, баімося. Немцы адышліся, дык гэты Ваўкалака — туды. Падбег, халера, і кроў з травы ліжа. Чалавечую кроў, мусіць, цёплую яшчэ. Зблізку, з долу, пасля з грудзей. Мы аж забаяліся яго, во дык сабака! Як пайшлі дамоў, той недзе пабег за калонай. Ну, думаю, хай брыдзе, нашто ён такі? Аж надвячоркам з’яўляецца, дужа кульгае, праўда, падстрэлены, ці што. Лёг пад вербінай, ляжыць, толькі язык высалапіў. I нікуды не ідзе. Ну і астаўся. Аклямаўся неяк. Цяпер не кульгае.

Цётка расказала, паправіла на шыі цёплую хустку, і Азевіч не ведаў, што ёй сказаць. Прыстрэліць, мусіць, такога Ваўкалаку. А можа, і не трэба. Можа, і сабака такі ж, як людзі цяпер, — пакалечаны вайной небарака, ад несалодкага сабачага жыцця.

— Цяпер нешта да мужчын нядобры. Як пабачыць, адразу поўсць дыбам. Мусіць, дапяклі яму мужчыны. Асабліва калі ў вайсковым.

— Ды ўжо ж, дапяклі, — пагадзіўся Азевіч.

Цётка ўзялася яго карміць спярша крупнікам з глінянай місачкі, з якой ён зачэрпнуў са тры лыжкі і болей не мог. Тады яна прымусіла яго выпіць кварту цёплага малака з мёдам. I ён выпіў з вялікай натугай, бо і малако не дужа яму смакавала. I ўшчэнт прытаміўся ад тае працэдуры, аблёгся на гарохавінне. Вялікая луста хлеба ляжала некранутай на абвязаным гарлачыку.

— А як жа з хлебам у вас? — запытаў Азевіч. — Ці ёсць хлеб?

— Хлеб ёсць, — з задаволенасцю ў голасе сказал ацётка. — Намалола на тым тыдні, дык спякла тры боханы. Не тое, што ў калгасе.

— Пастой, — нешта прыпамятаўшы, сказаў Азевіч. — А дзе намалола?

— Ды ў сенцах. На жорнах.

— А хіба… Жорны ў вас не пабілі?

— А, тады! — здагадалася цётка, што ён мае на ўвазе. — Білі. На тры кускі камень пабілі. Ляжалі ў крапіве. Ды яшчэ кожны дзень рабілі абход, правяралі, ці ляжаць, дзе кінулі.

— Хто разбіў? — сказаў ён і сцішыўся, чакаючы адказу, які быў для яго дужа важны.

— Ды камсамольцы гэтыя. I акцівісты. Але мой Іванусё роўна малоў. Зрабіў такія абручы, саставіць камяні і змеле ўначы. А пасля разбярэ і зноў кускі ў крапіву. Там і ляжаць. Тыя прыйдуць, паглядзяць, у сшытачку нешта памецяць. Так і абыходзіліся, — ціхенька засмяялася цётка, задаволеная ўласнай з Іванам хітрасцю.

«Тым і абыходзіліся, — падумаў Азевіч. — I цяпер яна корміць сваім хлебам таго, хто бурыў жорны, біў камяні. Ці яна не ведае, не здагадваецца, хто ён? Ці зусім не мае крыўды на яго і такіх, як ён? Нядаўніх райкомаўцаў, камсамольцаў, актывістаў? Што гэта за характар такі — незласцівы ці непераборлівы да дабра і да зла? Што гэта — сялянскае, жаночае? Ці нацыянальнае? Адкуль яно ўзялося, добра гэта ці не? А раптам тая незласцівасць перакінецца і на адносіны да немцаў? Падумаюць, што і немцы не горш. Тым болей што дазваляюць есці свой хлеб, той, які не дазвалялі бальшавікі?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x