Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адну хвілінку…

I хавае за аўтамат бутэльку. Я спыняюся ўбаку і чакаю. Мужчыны цішком стукаюць шклянкамі. Адзін рослы, цяжкаваты, з бурачнага колеру тварам. На ягоным пінжаку тры рады ордэнскіх планак. Два — Чырвонага Сцяга, па адным Аляксандра Неўскага і Айчыннай вайны. У другога, крыху маладзейшага і нейкага дужа пакамечанага з твару, лацкан няновага рудога пінжака важка адцягваюць дзве Чырвоныя Зоркі. Відаць, прывінціў спецыяльна для свята. Мужчыны таропка п’юць. Крэкнуўшы, заядаюць сухой воблай. Старэйшы — мажны крутаплечы дзядзька — выразным кіўком паказвае на маю нагу.

— Што, на вайне?..

— На вайне.

— Ну, а газіроўку п’еш! Ці не зарабіў? — змрочна папракае ён і пытаецца: — Трахнула дзе?

— На Другім Украінскім.

— Сусед. Я з Першага. А гэты з Ленінградскага, — з трэскам ламаючы воблу, ківае ён на сабутэльніка.

Я чакаю шклянку, а ён, памарудзіўшы, нагінаецца за бутэлькай. Шырокая вялікая яго рука налівае болей паўшклянкі.

— Давай! За тых, хто хоча, а не можа.

— Ну што вы!.. Я не п’ю.

Ён, увачавідкі хмялеючы, гатовы абурыцца:

— Як гэта не п’еш? Тады ты не франтавік. Ты — чыгуначнік.

У яго нетаропкія рухі, бясспрэчны камандзірскі тон, цяжкаваты позірк чалавека, які ведае сабе цану. Маладзейшы, наадварот, увесь час смеючыся вачыма, грызе ўстаўнымі металічнымі зубамі воблу і падміргвае:

— Давай, друг! За рускіх Іванаў.

Мне зусім не хочацца піць, але іх фамільярная катэгарычнасць абяззбройвае. Хіба што за Іванаў. Маладзейшы выдзяляе кавалак воблы, і я паспешліва, захлынаючыся, п’ю. Як і на фронце. Выпадковая чарка сярод незнаёмых суседзяў-танкістаў або мінамётчыкаў. Праўда, там не было і следу няёмкасці.

— Ну і нішто! — адабрае старэйшы. — Справіўся. А казаў, не п’ю. У якім званні?

— Я?

— Ну, вядома ж, не я.

— Малодшы лейтэнант.

— Зразумела. Ванька-ўзводны.

— Ага. Праўда, і ротным быў.

— Я таксама. Да Берліна вырас у дывізійнага.

Салёны кавалак рыбы пячэ ў роце. Настроем хутка завалодвае хмельная лёгкасць. 3 рэпрадуктараў грыміць «Свяшчэнная вайна». Побач лезуць, тоўпяцца, штурхаюцца людзі. Аднак мы не звяртаем на іх увагі. Мяне пачынае цікавіць старэйшы. Але наконт дывізійнага ён, здаецца, «загнуў».

— У дывізійнага, кажаце? Занадта высока.

— Высока? Думаеш, да дывізійнага не дабраў? Так? Ану, палічы. Адзін камплект роты — дзвесце чалавек.

— Гледзячы якой роты.

— Якой! Штрафной, вядома.

— Штрафной?

Я з новай цікаўнасцю пазіраю на гэтага чалавека. Плячом ён прысланяецца да чырвонай сценкі аўтамата.

— Ну і вось. Дзвесце памнож на дванаццаць. Дванаццаць разоў фарміраваліся. Не лічачы частковых папаўненняў. Дывізія!

Ну, можа, і не дывізія, але таксама нямала. Я першы раз бачу чалавека, які на фронце камандаваў штрафной ротай, і з несхаванай цікаўнасцю гляджу на яго. Малодшы растрыбушвае пачак «Беламору».

Жанчына ў празрыстай хустачцы, з медзяком у пальцах выглядае шклянкі.

— Шкляначкі вольныя?

— Заняты! — буркае старэйшы.

— П’яніцы праклятыя!

— Цыц, цётка! У нас памінкі!

Цётка, адышоўшыся, грозіцца:

— Вось паклічу дружыннікаў, тады паменяцё. У працвярэзнік вас, алкаголікаў!

— Што? Дружыннікаў? Кліч! Кліч дружыннікаў! — пачынае распаляцца старэйшы і пагрозліва ступае ад аўтамата.

Малодшы, бліснуўшы металічнымі зубамі, хапае яго за руку.

— Кузьміч, спакойна! Спакойна, Кузьміч!

— Што спакойна? — крычыць Кузьміч. — Ідзіце вы… Давай яшчэ пляшку!..

Малодшы дастае з-за пазухі яшчэ бутэльку, і Кузьміч спрактыкавана адкручвае галоўку. Рукі яго дрыжаць. Гарэлка цераз берагі шклянкі ліецца на асфальт. На гэты раз яны п’юць удвух і моўчкі.

Я думаю, што трэба ісці. Але Кузьміч, пляснуўшы рэшту гарэлкі пад ногі, узнімае на мяне счырванелыя, незадаволеныя вочы.

— Што глядзіш? Асуджаеш? Так? Асуджаеш? Ты, чыгуначнік! — амаль абразліва заканчвае ён.

— Кузьміч, спакойна! Ціха, Кузьміч, — бярэ яго за пінжак малодшы.

Кузьміч злымі вачыма глядзіць на мяне. Здаецца, ён ужо забыўся, хто я, і гатовы абрушыць на мяне ўвесь свой накоплены з вайны гнеў.

— Ладна. Бывайце здаровы! — кажу я. — Дзякуй.

Малодшы ловіць маю руку.

— Няма за што. Ты не крыўдуй. Ведаеш, Кузьміч, ён добры…

Я іду па тратуары і прыкметна кульгаю. Выпіўшы, я заўжды здорава накульгваю. I я не крыўдую. Увогуле п’яныя агідныя. Асабліва сярод цвярозых. Але гэтага «дывізійнага» можна зразумець. Дзвесце на дванаццаць! Паняволі азвярэеш.

Асабліва з часам. Калі ўсё гэта адстоіцца і ўзмацніцца ў эмацыянальнай памяці. Тады і замітусяцца хлопчыкі крывавыя ў вачах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x