Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Таварыш камроты! Санітара!

Валошын зірнуў у кірунку ягонага позірку і ўбачыў лейтэнанта Самохіна, які рашуча крочыў уздоўж акопчыкаў сваёй роты.

— Ану, памагні ім! — крыкнуў ён там камусьці і грузна ўваліўся ў траншэю, ледзьве не збіўшы з ног Чарнаручанку.

— Што ж гэта атрымліваецца, таварыш капітан?

Валошын пахмурна зірнуў у поўныя злоснага адчаю вочы ротнага. Галава таго пад коса насунутай вушанкай была свежазабінтавана, і скрозь марлю бінта праступіла і распаўзлася свежая пляма крыві. Лейтэнант хваравіта дакрануўся да павязкі бруднай рукой, і твар ягоны скрывіўся ў пакутнай грымасе.

— Што, здорава? — кіўнуў камбат.

— Мяне ерунда! — махнуў рукой лейтэнант. — А вось паўроты нібы карова языком злізала. Апошняга сяржанта ўхлопалі. Грак ранены ў абедзве нагі. Як жа так, таварыш камбат? Гэта ж безабразія. I гэта артылерыя, чорт бы яе задраў. Яе б саму ў ланцуг, хай ба папоўзала пад іх кулямі.

— Артылерыя ні пры чым, — змрочна сказаў Валошын. — Артылерыі снарады патрэбны.

— Тады не было чаго і пачынаць гэтае смертазабойства! — загарачыўся Самохін. — Трэба было сядзець, пакуль не падвязуць снарады. А так што? Голымі рукамі ваяваць? Ён вунь — паўдня брызантнымі крышыць…

Абодва капітаны падаўлена маўчалі, ветэрынар з заклапочаным выглядам апусціўся на каску ў дне траншэі. Чарнаручанка тым часам наладзіў сувязь і перагаворваўся з тэлефаністам штаба.

— Колькі чалавек засталося? — запытаў Валошын, набіраючыся рашучасці перад дакладам камандзіру палка, якому, апроч іншага, належала таксама далажыць пра страты.

— У роце? Сорак восем.

— Чарнаручанка, выклікайце дзесятага.

— Ёсць!

Трэба было растлумачыць як ёсць, і хоць ён разумеў, што размова будзе не лёгкая, ён гатовы быў да ўсяго. Ён не адчуваў якой-небудзь уласнай віны ў тым, што батальён адышоў на зыходныя, бо быў перакананы, што ўзяць вышыню пры такіх суадносінах сіл было справай марнай.

— Таварыш камбат, — падняў разгублены твар Чарнаручанка. — Дзесятага няма.

— Як няма? Выклікайце начальніка штаба.

У апошнюю хвіліну, якая заставалася да размовы, трэба было ўнутрана супакоіцца, каб дакладна сфармуляваць свае аргументы, і ў бязладных гуках пацішэлага бою ён не адразу пачуў тое, што, мабыць, раней за яго злавіў Гутман. Камбат перахапіў скіраваны да Самохіна шматзначны позірк ардынарца, яго чуйную насцярожанасць у рухавых вачах, і тады раптам пачуў і сам. 3 вышыні слабенька, як з-за далёкага пагорка, пратрашчала раз, другі і змоўкла. Пасля пратрашчала яшчэ. Стралялі з аўтамата. Але гэтыя гукі кароценькіх чэрг яўна адрозніваліся ад стрэлаў нямецкага аўтамата — гэта страляў ППШ.

Камбат рэзка павярнуўся да Самохіна.

— Нагорны вярнуўся?

— Ну да! Нагорны вернецца? Ён вунь куды выскачыў…

Валошын ліхаманкава замітусіўся па схіле вышыні біноклем, але схіл быў пусты, раскапаны снарадамі верх чарнеў пыльнымі плямамі, бруствер траншэі месцамі быў разварочаны да бурай гліны, немцаў там не было відаць. Чэргі таксама як быццам заглохлі. Мінула хвілін пяць, і з вышыні не данеслася болей ніводнага стрэлу.

«А можа, гэта ім толькі здалося? Можа, стралялі немцы», — няўпэўнена падумаў камбат. Тым не менш трывога за лёс. Нагорнага калючаю стрэмкай упілася ў яго свядомасць і не давала супакоіцца. Лёс гэтай жменькі байцоў быў на яго сумленні, тут ужо ён ні ў малой ступені ні на каго спаслацца не мог.

Аднак няўжо Нагорнаму ўдалося ўварвацца ў траншэю?

Тое, што нядаўна яшчэ здавалася камбату жаданай удачай, цяпер амаль выклікала спалох, і ён заміраў у прадчуванні таго, што менавіта так усё і здарылася. Але тады што ж! Тады сяржант там загіне, пакуль батальён будзе сядзець на зыходнай пазіцыі і чакаць, што вырашыць начальства. Сам ён, вядома, прадпрыняць ужо нічога не мог.

А можа, усё ж гэта ім толькі здалося? Можа, Нагорны дзе-небудзь схаваўся ў варонках, дачакаецца ночы і выберацца назад. Або ён даўно ўжо загінуў? Мёртвы ён не выклікаў той трывогі, якую выклікаў жывы, хіба што слабае, амаль звыклае пачуццё ціхенькага шкадавання, надта звычайнага ў такіх выпадках. Валошын абвёў позіркам твары камандзіраў у траншэі, але твары гэтыя былі змрочна-спакойныя, падобна ніхто з іх асабліва і не ўслухоўваўся ў рэдкія, амаль выпадковыя стрэлы на вышыні. Хіба што Гутман…

Але Гутман, здаецца, ужо быў заняты іншым. Павярнуўшыся ў траншэі, ён нядоўга паўзіраўся ў тыл і заклапочана гукнуў да камбата:

— Таварыш капітан!

Валошын азірнуўся. Палоскай кустоўя, што цягнулася з пагорка амаль да балота, прабіралася ўніз група людзей, і ў першым з іх, што ішоў у накінутай паверх шыняля палатцы, ён адразу пазнаў камандзіра палка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x