Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ці тут вы, цётка? — пачуўся з парога знаёмы голас суседскай дзяўчыны Ўльянкі. Збянтэжаная неспадзяванасцю Тэкля маўчала, не ў стане супакоіць даўні прывычны боль.

— Што ж гэта вы лямпы не паліце? А я прыйшла па запалкі, калі багаты. У нас, каб на іх ліха, гэтыя курцы за дзень усе павыцягалі. Не накупляешся на іх, дымакураў.

Тэкля моўчкі слухала і не чула дзявочай гамонкі, у галаве яе плылі маркотныя даўнія думкі. Неяк няўцямна старая намацала на прыпечку няпоўны карабок запалак, аддала дзяўчыне. Тая ўсё балбатала пра тое ды гэта, а потым, нібы адчуўшы, як далёка яе размовы ад сэрца жанчыны, змоўкла і, ужо ўзяўшыся за клямку, уздыхнула.

— Не мучцеся вы ўжо. Што ж зробіш? Калі дзе жывы, дык вернецца. А калі не… Калі не, дык трэба забыцца ўжо.

— Ці ж можна забыцца? — пакутліва адгукнулася Тэкля. — Калі б хоць ведала, што няма, дык лягчэй было б. А так вось… У заўтрашні дзянёк якраз нарадзіўся ён, перад пакровамі. Нарадзіўся на белы свет, а шчасцейка, відаць, не суджана было. Ляжаць можа дзе адны костачкі — ведаць бы хоць, у якой зямельцы — ці ў сваёй, ці — крый божа — у нямецкай.

Дзяўчына няёмка пераступіла ля парога, баючыся, што старая расплачацца і немаведама як тады супакоіць яе матчына гора. Але працяглы боль ужо высушыў слёзы старой Тэклі, толькі сэрца гарэла ад нясцерпнай пакуты.

У гэты вечар яна не паліла ў грубцы і не засвяціла лямпы. Яна ўзлезла на печ, трохі яшчэ цёплую зранку і, накрыўшыся світкай, скурчылася на ўскрайку. Яна не заснула, ды і не намагалася зрабіць гэта, а ляжала так, не заплюшчваючы вачэй, і ў змроку хаты перад ёй паўставалі даўнія, але незабыўныя малюнкі.

…Ён нарадзіўся ў гэткі ж, як сёння, ветраны восеньскі дзень — маленькі крыклівы хлопчык. Бацька толькі што перахварэў на тыф, ужо ўзняўся, хадзіў, але быў яшчэ кволы і слабы. Першы сынок стаў вялікай уцехай у гэтай крайняй у вёсцы хаціне. Абое з бацькам яны выняньчылі, выхадзілі яго, радаваліся яго першым крокам і першым словам. Ішоў неўзаметку час, і рос бялявы, ціхмяны хлопчык — ласкавы, велікалобы, жвавы. У пяць год ён ездзіў з бацькам у поле, на начлег, пасвіў гусі, а потым, калі нарадзілася Марыська, стаў няньчыць яе. Вучыўся ён добра, на святы прыносіў маленькія школьныя прэміі: сшыткі, пенал, каляровыя алоўкі. Суседзі хвалілі сына, і часта матчына сэрца мацней білася ад радасці.

І Васілька пасля школы падаўся далей, у гарадскі тэхнікум, дзе вучыліся на настаўнікаў. Тады ж яна зведала першы боль ростані і першую чароўную радасць сустрэчы. Ён быў зусім яшчэ падлетак, а ўжо яго паважалі ў вёсцы, суседкі зайздросцілі Тэклі, мужчыны хвалілі сына, а ён усё, як і ў дзяцінстве, быў ціхмяны, сарамлівы і стрымана ласкавы з маці. Яна тады ўжо засталася адна — бацька няшмат пражыў са слабым здароўем і неяк памёр напрадвесні. У той год Васілька канчаў вучобу, пасталеў, падрос, раздаўся ў плячах. І аднойчы, на нейкае свята, у час яго кароткага гасцявання дома, адчула маці, што ўжо скончылася дзяцінства яе белагаловага хлапчука і з ім — яе, матчына, улада над сынам.

Ёй добра памятны той цёплы майскі адвячорак, калі ў паветры пахла таполяй, маладым бярозавым лісцем. Гудзелі на панадворку хрушчы, недзе ў вёсцы граў гармонік, і яна, успомніўшы, што трэба да вечарынкі накарміць сына, пайшла за хату ў агародчык гукнуць яго. Ён там чытаў нешта, але калі маці ўбачыла яго, Васіль, безуважны да кнігі, неяк устрывожана і пільна назіраў з-пад рабіны на палымяны разліў зары. Маці пяшчотна паклікала, але ён не паварушыўся нават, усё глядзеў на захад, а потым азваўся і сказаў такое, што назаўжды разбурыла спакой у матчыным сэрцы:

— Мама, глянь: бачыш, які захад? Праўда, падобна на вялізнае пажарышча? А бадай, і сапраўды запалае зямля. Вайна будзе, мамачка. Я пайду туды, застанецеся вы з Марыськай.

Яна моцна спалохалася, памятае, зразумеўшы страшны сэнс тых слоў, заплакала, а ён ускочыў, абняў яе і супакойваў, як мог, кажучы, што, можа, яшчэ ўладкуецца ўсё паціху. Але калі яна сціхла, працяла благое прадчуванне, ён сказаў ужо сур’ёзна і цвёрда, як узмужнелы сталы мужчына:

— Усё ж, калі што здарыцца, я пайду, мама. Прызавуць ці не, а пайду: так трэба.

Яна не разумела ўсяго, але верыла, што калі казаў ён гэта, то сапраўды так трэба было, і не адгаворвала, не ўпрошвала яго.

І ўсё ж у сэрцы яе ён заставаўся маленькім, добрым белагаловым хлопчыкам, якому патрэбна была яе любоў і яе клопат. Усё здавалася ёй у страшныя гады вайны, што яму недзе цяжка, што ён знемагае ад болю, ад сцюжы, ад голаду. І яна не знаходзіла сабе месца ў хаце — хацелася бегчы, знайсці яго, памагчы, прыняць частку яго цяжару на свае плечы. Але куды было бегчы і дзе шукаць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x