Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Над пустым бульбянішчам Тэклінага агароду, над недалёкім выганам і дарогай, што, узбегшы на ўзгорак, хаваецца ў шэрай далечы, марудна паўзе восеньскі адвячорак. Некуды спяшаюцца імклівыя пакудлачаныя хмары ў небе, за хатамі ў вёсцы трывожна бляе авечка і недзе разважна гяргечуць гусі.

Тэкля сячэ, адпачывае ў кароткіх перапынках і ўвесь час азірае дарогу. Відаць па ўсім, што яна кагосьці чакае, і гэтае чаканне балючым адбіткам тугі і надзеі свеціцца ў яе слязлівых вачах.

Нарэшце на пагорку з’яўляецца імклівая постаць веласіпедыста, і Тэкля па нейкіх адной ёй вядомых прыкметах пазнае ў ім калгаснага пісьманосца. Веласіпедыст набліжаецца абочынай дарогі, потым унізе, пад пагоркам, злазіць з машыны, выводзіць яе з калдобін і зноў сядае, локцем адкінуўшы на спіну цяжкую сваю сумку.

Па меры яго набліжэння старую ўсё больш ахоплівае нецярплівасць. Яна кладзе сякеру і з незагароджанага двара выходзіць на гразкую вуліцу. Рукі яе неспакойна блукаюць па грудзях, без патрэбы абмацваюць світку, твар зморшчыўся ў пакутлівым выразе чакання, і ў вачах — нясцерпная туга надзеі. Калі пісьманосец звярнуў з дарогі ў вуліцу, жанчына па гразі шкандыбае насустрач, нібы баючыся, што ён без увагі абміне яе.

Пісьманосец прыцішвае бег веласіпеда, але не спыняецца, а, узняўшы на жанчыну насуплены твар зморанага чалавека, груба папракае старую:

— Ну што ты мяне пільнуеш усё? Няма ж табе нічога. Нічога няма! — крычыць ён у твар жанчыне і знікае за рогам.

Старая нібы камянее на месцы, доўга яшчэ глядзіць услед праезджаму, і ў вачах яе — боль і здзіўленне. Нейкі час яна стаіць так без слоў і без руху, аглушаная няласкай чалавека. «Нічога няма», — шэпчуць яе засмяглыя палінялыя вусны, і жанчына паволі ўнікае ў сэнс гэтых грубых слоў. Разбітай цяжкай хадою яна вяртаецца на панадворак да сваёй сякеры, але не падымае яе, а доўга стаіць над жардзінай і ўсё пазірае ў імглістую далеч. Па яе пасівераных рудых шчоках ціха коцяцца слёзы.

Яна доўга яшчэ глядзіць на сумны пагорак, гразкую дарогу і бачыць над гэтай мясцінай цёплы ліпеньскі дзень, высокае яснае неба і густое жыта абапал дарогі. Гэта было ў той, ужо далёкі, памятны год, калі пачалася вайна. І тады яна таксама стаяла тут і з роспаччу ў сэрцы пазірала на гэты шлях, а ногі яе імкнуліся бегчы туды, за ім, адзіным сынам, яе Васем. Шпаркай хадой рухавага чалавека ён хутка аддаляўся, па самыя плечы затулены ўмалотнай высокай збажыной, не азірнуўся, аж покуль не адышоўся далёка. А яна, не адрываючы ад яго позірку, несціхана галасіла, вочы засцілалі слёзы і не давалі нагледзецца апошні раз на сваю васемнаццацігадовую надзею, сваё шчасце, частку яе матчынага сэрца. Толькі пасля ён спыніўся, павярнуўся да маткі, да роднай хаты і вёскі, пастаяў так, памахаў рукой, бы навек развітваўся з усім родным, сваім маленствам, маладосцю, і потым хутка знік за пагоркам.

І знік, відаць, назаўсёды…

Шаснаццаць страшных, нясцерпных год штогадзінным болем адмералі свой лік у матчыным сэрцы. Шаснаццаць год чакання, надзей, незабыўнага трывожнага спадзявання. Часам прыходзілі пісьмы ў розных канвертах і з зусім аднолькавым зместам: радавы Сподак Васіль Іванавіч у спісах забітых і прапаўшых без вестак не значыцца. Яны бянтэжылі і абнадзейвалі, гэтыя пісьмы, але ішоў час, а надзеі не спраўджваліся. Суседзі часам казалі такое, супраць чаго з усёй матчынай сілай пратэставала сэрца, якое верыла і чакала ўдзень і ўначы. Гэтая вера трымала старую ў жыцці, вымушала на клопаты аб сабе, але ж гэтулькі год мінала дарэмна…

Тым часам марудна цямнела, далячынь спавілася шэрай смугою, у паветры заснавала надакучлівая восеньская золь. Абудзіўшыся ад задумення, старая сабрала на руку нарыхтаваныя паленцы і, крануўшы закрутку сенцаў, увайшла ў хату. Тут было ўжо цёмна, ледзь свяцілася ў паўзмроку абшкрэбаная, закураная печ, стуліліся ў куце стол і дзве лаўкі — уся хатняя абстаноўка. Светлымі квадрацінамі сінелі яшчэ два акенцы, у адным чарнела заткнутая шыба. Старая паклала ля печы дровы, прыслухалася да знаёмай цішыні пустой хаты і, не распранаючыся. апусцілася на лаўку. Так яна сядзела доўга, думала ўсё пра адно і тое ж: дзе ён, ці жывы, ці не?

Спакваля змрок зусім затуліў пакой, толькі ўсё яшчэ бялела ля парога печ ды шарэлі вокны. Тэкля ўсё сядзела не кратаючыся, склаўшы на каленях рукі і схіліўшы ў задуме голаў. Яна моцна скаланулася, калі на ганку грукнулі нечыя крокі, і, як заўсёды на ўсялякі стук, абамлела яе сэрца. «Ён!» Не маючы ўжо сілы ўскочыць і кінуцца насустрач, яна застыла ў напружаным пакутным чаканні. Нехта ўвайшоў у сенцы, зашкрэбаў рукой па сцяне, шукаючы клямку, і хутка адчыніў дзверы. «Няўжо, няўжо, няўжо?» — у нямым запытанні стукала сэрца і прагнула, каб было так. Але спадзяванні жанчыны хутка рушыліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x