Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сястра! — закрычаў ён. Сястра хутка прыйшла і спынілася на парозе. — Перавядзіце мяне ў іншую палату, я не магу ў гэтай.

— Чаму? — здзівілася сястра. — Гэта ж самая лепшая палата.

— Стварыце мне належныя ўмовы! Я не магу з гэтымі людзьмі.

— Але ў іншых месцаў няма. Хіба ў калідор?

— Што-о-о?! — чорныя вочы хворага бліснулі лютасцю.

Праз гадзіну сястра прыйшла зноў рабіць уколы. Пакуль яна калола ў руку хворага, ён зыркімі, поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі. Потым сястра яшчэ калола шафёра і затым, закруціўшы гумай руку, пачала ўводзіць глюкозу дзядзьку Міхасю. Вочы сварлівага хворага хціва бліснулі.

— А мне што, няма глюкозы?

— Не прызначана.

— Як гэта не прызначана? Я ж аслабеў вельмі.

— Не ведаю, — коратка адказала сястра.

— Безабразія! Куды глядзяць гэтыя медыкі! Паклічце доктара.

— Праз гадзіну абход.

— Што мне абход! Вы лячыць мяне павінны, гэта ваш абавязак, а вы тут бюракрацію заводзіце. Я сёння ж напішу ўсё міністру. Я гэта вам не дарую…

Сястра аднак не стала слухаць і выйшла. Зноў у палаце стала ціха, і ў гэтай цішы ўладна грымеў голас хворага. Астатнія трое ляжалі моўчкі. Шафёр уткнуўся ў кніжку, дзядзька Міхась ужо не падмігваў. Дырэктар аднак не стрываў:

— Паслухайце. Не ведаю, хто вы такі, але трэба ж быць чалавекам, а не гэткім злыднем.

Ад гэтых слоў хворы ўстрапянуўся на ложку, вочы яго ўзгарэліся нядобрай рашучасцю, і невядома, што тут здарылася б, калі ў гэты час не расчыніліся б дзверы і ў палаце не з’явіліся новыя людзі. Гэта прыбыў новы хворы ў халаце, на кастылях. Яго прытрымлівала сястра. Яны накіраваліся да пятага незанятага ложка. Убачыўшы гэтага чалавека, сварлівец ураз абвяў, а новы зірнуў на яго і здзіўлена шавяльнуў брывамі.

— І ты тут? І ўсё сварышся? Кінь, браце. Хварэць трэба ціха.

Сварлівец раптам ірвануў з сябе коўдру.

— Сястра! — закрычаў ён. — Пераводзьце ў калідор. Я не магу тут, не магу…

Дзядзька Міхась ад нечаканасці разявіў рот, шафёр апусціў на падлогу кніжку, а на твары дырэктара з’явілася горкая ўсмешка.

— Хутчэй, — крыкнуў хворы. — Хутчэй!

Сястра паціснула плячыма, выйшла. Хутка прыйшлі санітаркі з каляскай і, паклаўшы на яе хворага, выкацілі з палаты.

— Ух ты, ну і чалавек, аж замарыў усіх, — сказаў дзядзька Міхась. — Ці не ведаеце яго? — звярнуўся ён да новага хворага.

— Як жа, ведаю, — казаў той, крэкчучы і месцячыся на ложку. — Пусты чалавек. Усё толькі сварыцца ды скаргі піша.

— А дзе ж ён працуе? — цікавіўся дзядзька Міхась.

— Працаваў. У харчгандлі — зволілі, у сангігіене — судзілі, але мала далі. Ездзіў на цаліну, ды збег, а зараз не працуе. Прыжыўся ў нейкай агароднай удавы і цягне з яе патроху.

— Глядзі ты! — здзівіўся дзядзька Міхась. — А гонару колькі! Бы які міністр, не меней. А на справе — пустата.

— Язва, — сказаў дырэктар.

— Апендыцыт, — дадаў шафёр. — Апендыцыт ён у здаровым целе — вось хто!

1957 г.

Дапякло

(Скарга раскрытыкаванага старшыні)

Браточкі, сакратары, начальнікі, старшыні, што ж гэта робіцца? Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут ушчалося напасце. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі… Гаспадарцы яно нішто, але ж мой аўтарытэт…

Не падумайце благога — я не супраць крытыкі. Не, што вы! Я за яе і рукамі і нагамі. Але ж трэба разумець, якая крытыка і хто крытык. Калі, скажам, таварыш Петрушкевіч — наш першы сакратар — крытыкуе, дык яно, ведаеце, неяк аж прыемна. З аднаго боку — прыкра, а з другога — прыемна. Сядзіш гэта і старанна ў блакнот тую крытыку ўпісваеш, а на цябе суседзі пазіраюць — здаецца, што зайздросцяць нават. Скончыць сакратар, а ты гэтак ветліва і цвёрда; «Будзе спраўлена, Пётр Кузьміч. Памыліліся». I ўсё добра і ладна. Калі часам на калгасным сходзе там які стары Пятрок ці дзед Афон пачнуць што з прымаўкамі плявузгаць — трошкі ніякавата, але трываеш — хай! Ім можна прабачыць — натое і старыя. Усё гэта, як кажуць, у сваёй хаце, на людзі не прэцца, за парог не выносіцца. I ўжо іншая справа, калі які друкаваны орган зачэпіць цябе. Спакой ужо не ўтрымаеш — на тыдзень настрой страціш. Але і тое яшчэ нічога, калі гэта піша які газетны пісака — ён, вядома, адукаваны чалавек. А вось тое, што ў мяне здарылася, ніякага працадэнту не мае. Ужо такой крытыкі ніводзін знаёмы мне старшыня не стрывае — нават ціхманы Панасюк з «Кастрычніка» і той роўнавагу страціў бы.

I хто мог падумаць, што ўсё пачнецца з таго адвячорка, калі у мяне ў канторы з’явіўся той газетчык з раёна, малады, кірпаты, у шэрай кепцы. «Прывітанне, — кажа, — старшыня. Як справы з уборкай?». «Добра, — кажу, — што нам: пасеялі — жнём». «Дык можа артыкульчык напішаце пра жніво?» Вось, думаю, не было марокі. Што я, пісец які, ці што? На пісаніну ў мяне апарат ёсць. «Не, — кажу, — некалі. У нас план, а на тое няпланавае мерапрыемства часу няма».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x