Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З свайго боку, Чычыкаў агледзеў таксама, наколькі дазваляла прыстойнасць, брата Васілія і ўбачыў, што брат ніжэй за Платона, воласам цямней за яго і з твару далёка не такі прыгожы, але ў рысах яго твару было куды больш жыцця і натхнёнасці, больш сардэчнай дабраты. Відаць было, што ёй менш драмаў. Але на гэтую акалічнасць Павёл Іванавіч мала звяртаў увагі.

«Я наважыў, Вася, праехацца разам з Паўлам Іванавічам па святой Русі: А можа гэта разгоніць хандру маю».

«Як жа так раптам наважыў?» сказаў у здзіўленні брат

Васілій; і ён ледзь не дадаў: «І яшчэ ехаць з чалавекам, якога бачыш першы раз, які, магчыма, і дрэнь, і чорт ведае што!» Поўны недаверлівасці, ён азірнуў скосу Чычыкава, і ўбачыў добрапрыстойнасць здзіўляючую.

Яны павярнулі направа ў вароты. Двор быў старасвецкі, дом таксама старасвецкі, якіх цяпер не будуюць — з паветкамі, пад высокім дахам. Дзве велізарныя ліпы раслі пасярод двара і накрывалі амаль палавіну яго сваім ценем. Пад імі было многа драўляных лавак. Расквітнелы бэз і чаромха бісерным ажарэллем абводзілі двор разам з агарожай, якая зусім хавалася пад іх кветкамі і лісцем. Панскі дом быў зусім захінуты, адны толькі дзверы і вокны хораша выглядалі знізу праз галлё. Праз простыя, як стрэлы, камлі дрэў бялеліся кухні, кладоўкі і скляпы. Усё было ў гаі. Салаўі высвіствалі гучна, поўнячы песнямі ўвесь гай. Мімаволі ўваходзіла ў душу нейкае бестурботна прыемнае пачуццё. Так і павявала ўсімі тымі бесклапотнымі часамі, калі ўсім жылося добра і ўсё было проста і нескладана. Брат Васілій запрасіў Чычыкава садзіцца. Яны селі на лаўках пад ліпамі.

Хлопец, год 17, у прыгожай кашулі з ружовай ксандрэйкі [ 107 107 Александрыйка (чырвоная тканіна). ], прынёс і паставіў перад імі графіны з рознакаляровымі фруктовымі квасамі ўсіх гатункаў, то густымі, як масла, то шыпеўшымі, як газавыя ліманады. Паставіўшы графіны, ён схапіў рыдлёўку, якая стаяла каля дрэва, і пайшоў у сад. У братоў Платонавых, таксама як і ў зяця Кастанжогла, слуг ва ўласным сэнсе не было: яны былі ўсе садоўнікі, усе дваровыя, выконвалі па чарзе гэтую работу. Брат Васілій усё сцвярджаў, што слугі не саслоўе: падаць што-небудзь можа кожны, і для гэтага не варта трымаць асобных людзей; што быццам рускі чалавек датуль добры і спрытны і не гультай, пакуль ён ходзіць у кашулі і світцы; але, як толькі ўлезе ў нямецкі сурдут, зробіцца раптам непаваротны і няспрытны, і гультай, і кашулю не мяняе, і ў лазню пакідае зусім хадзіць, і спіць у сурдуце, і завядуцца ў яго пад сурдутам нямецкім і клапы, і блох незлічонае мноства. У гэтым, магчыма, ён і не памыляўся. У іх вёсцы народ апранаўся асабліва фарсіста: кічкі ў жанчын былі ўсе ў золаце, а рукавы на кашулях — сапраўдныя коймы турэцкага шалю. «Гэта квасы, якімі здаўна славіцца наш дом», сказаў брат Васілій.

Чычыкаў наліў шклянку з першага графіна — сапраўдны ліпец [ 108 108 Ліпавы мёд. ], які ён калісьці піў у Польшчы; ігра як у шампанскага, а газ так і шыбануў прыемным кручком з рота ў нос.

«Нектар!» [ 109 109 Напітак багоў. ] сказаў ён. Выпіў шклянку з другога графіна — яшчэ лепш.

«Над усімі пітвамі пітво!» сказаў Чычыкаў. «Магу сказаць, што ў паважанейшага вашага зяця, Канстанціна Фёдаравіча, піў адменную наліўку, а ў вас — адменны квас».

«Ды і наліўка-ж таксама ад нас; гэта-ж сястрын заход. У які-ж бок і ў якія месцы мяркуеце ехаць?» спытаў брат Васілій.

«Еду я», сказаў Чычыкаў, злёгку пагойдваючыся на лаўцы і пагладжваючы рукой сябе па калене [і нахіляючыся]: «не столькі па сваёй патрэбе, колькі па патрэбе другога. Генерал Бетрышчэў, блізкі прыяцель і, можна сказаць, дабрадзей, прасіў наведаць сваякоў. Сваякі, вядома, сваякамі, але крыху, так сказаць, і для самога сябе; бо, ужо не гаворачы пра карысць у гемараідальных адносінах, бачыць свет і колазварот людзей — ёсць ужо само па сабе, так сказаць, жывая кніга і другая навука».

Брат Васілій задумаўся: «Гаворыць гэты чалавек крыху віціевата, але ў словах яго, аднак-жа, ёсць праўда», падумаў [ён]. Крыху памаўчаўшы, сказаў ён, звяртаючыся да Платонава: «Я пачынаю думаць, Платон, што падарожжа можа, сапраўды, разварушыць цябе. У цябе нішто іншае, як душэўная спячка. Ты проста заснуў, — і заснуў не ад перасычэння або ад стомы, але ад недахопу жывых уражанняў і адчуванняў. Вось я зусім наадварот. Я вельмі жадаў-бы не так востра адчуваць і не так блізка прымаць да сэрца ўсё, што ні здараецца».

«Ахвота-ж табе прымаць усё блізка да сэрца», сказаў Платон. «Ты вышукваеш сабе непакой і сам ствараеш сабе трывогі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x