Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Ах, божа мой!» ускрыкнула жонка Леніцына: «ён вам сапсаваў увесь фрак!»

Чычыкаў паглядзеў: рукаў новенькага фрака быў увесь сапсаваны. «Ліха-б цябе ўзяло, чарцянё!» падумаў ён усердзіўшыся.

Гаспадар, гаспадыня, мамка — усе пабеглі па адэкалон; з усіх бакоў узяліся яго выціраць.

«Нічога, нічога, зусім нічога!» казаў Чычыкаў, імкнучыся: надаць свайму твару, колькі магчыма, вясёлы выраз. «Ці можа што-небудзь сапсаваць дзіцянё ў гэты залаты час свайго ўзросту?» паўтараў ён, а ў той-жа час думаў: «Ды як-жа, шэльма, ваўкі-б яго з’елі, спрытна абрабіў, абармот пракляты».

Гэта, мабыць, нязначная акалічнасць зусім схіліла гаспадара на карысць справы Чычыкава. Як адмовіць такому госцю, які так нявінна песціў дзіця і велікадушна разлічыўся за гэта ўласным фракам? Каб не даць дрэннага прыкладу, парашылі скончыць справу сакрэтна, бо не столькі сама справа, колькі спакуса шкодзіць.

«Дазвольце-ж і мне, ва ўзнагароду за паслугу, заплаціць вам таксама паслугай. Хачу быць пасярэднікам вашым у справе з братамі Платонавымі. Вам патрэбна зямля, ці не так?..»

РАЗДЗЕЛ... [ 112 112 Адсюль спыняецца падзел на раздзелы. Усё далейшае з’яўляецца ўрыўкамі розных рэдакцый. ]

Усё на свеце робіць свае справы. Што каму баліць, той аб тым і крычыць, кажа прыказка. Падарожжа па скрынях зроблена было з поспехам, так што тое-сёе ад гэтай экспедыцыі перайшло ва ўласную шкатулку. Адным словам, абладжана было асцярожна і з развагай. Чычыкаў не тое, каб украў, але пакарыстаўся. Кожны-ж з нас чым-небудзь пакарыстаецца: той казённым лесам, той эканамічнымі сумамі, той крадзе ў сваіх дзяцей для якой-небудзь прыезджай актрысы, той у сялян дзеля мэблі Гамбса [ 113 113 Пецербургскі мэбляўшчык. ] або карэты. Што рабіць, калі завялося так многа прывабаў на свеце? і дарагія рэстараны з шалёнымі цэнамі, і маскарады, і пагулянкі, і скокі з цыганкамі. Цяжка-ж утрымацца, калі ўсе з усіх бакоў робяць тое-ж, ды і мода загадвае — спрабуй стрымаць сябе! Чычыкаву належала-б і выехаць ужо, але дарогі сапсаваліся. У горадзе тым часам гатоў быў пачацца другі кірмаш — цалкам дваранскі. Ранейшы быў больш конскі, жывёлай, сырымі вырабамі, ды рознымі сялянскімі, якія скупляліся прасоламі і кулакамі. Цяпер-жа ўсё, што куплена на Ніжагародскім кірмашы краснапрадаўцамі панскіх тавараў, прывезена сюды. Наехалі знішчальнікі рускіх кішэняў, французы з памадамі і францужанкі з капялюшыкамі, знішчальнікі здабытых крывёй і працай грошай — гэта егіпецкая саранча, паводле выразу Кастанжогла, якая мала таго, што ўсё зжарэ, ды яшчэ яечак пасля сябе пакіне, закапаўшы іх у зямлю.

Толькі неўраджай ды нешчаслівы ў самым..... утрымалі шмат каго з памешчыкаў у вёсках. Затое чыноўнікі, якія не мелі страт ад ураджаю, разышліся; жонкі іх на бяду таксама. Начытаўшыся розных кніг, распушчаных у апошні час з мэтай утлумачыць усякія новыя патрэбы чалавецтву, адчулі прагу незвычайную зазнаць усе новыя асалоды. Француз адкрыў новае завядзенне — нейкі дагэтуль нечуваны ў губерні ваксал, з вячэрамі, быццам па незвычайна таннай цане і палавіну ў крэдыт. Гэтага было досыць, каб [не толькі] столаначальнікі, але нават і ўсе канцылярскія, у надзеі на будучыя хабары з просьбітаў..... Узнікла жаданне пафарсіць адзін перад другім конямі і фурманамі. Ох, гэтая сутычка саслоўяў для забаў! Не гледзячы на кепскае надвор’е і слату, фарсістыя каляскі праляталі ўзад і ўперад. Адкуль яны з’явіліся, бог ведае, але ў Пецербургу не зблышылі-б... Купцы, прыказчыкі, спрытна прыўзнімаючы капелюшы, запрашалі паняў. Мала дзе былі відаць барадачы ў мехавых гарлатных шапках. Усё было еўрапейскага выгляду з паголенымі падбародкамі, усё..... і з гнілымі зубамі.

«Калі ласка, калі ласка! Ды ўжо зрабіце ласку зайсці ў краму! Пан, пан!» выгуквалі там-сям хлапчукі.

Але ўжо на іх з пагардай глядзелі азнаёмленыя з Еўропай пасрэд....; зрэдку толькі з пачуццём годнасці вымаўлялі: «Шт.....», або «тут сукны зібер, клер і чорныя».

«Ёсць сукны бруснічных колераў з іскрай?» запытаў Чычыкаў.

«Выдатныя сукны», сказаў купец, прыўзнімаючы адной рукой шапку, а другой паказваючы на краму. Чычыкаў увайшоў у краму. Спрытна прыпадняў дошку... і апынуўся на другім баку яго, спіной да тавараў, якія ляжалі знізу да столі, трубка на трубцы, і — тварам да пакупніка. Абапёршыся спрытна абодвума рукамі і злёгку пагойдваючыся на іх усім тулавам, вымавіў: «Якіх сукнаў пажадаеце?»

«З іскрай аліўкавых або бутэлечных, якія набліжаюцца, так сказаць, да брусніц», сказаў Чычыкаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x